21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Надзея Каткавец, першы намеснік мiнiстра сельскай гаспадаркi i харчавання: "Не варта хвалявацца

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея Каткавец, першы намеснік мiнiстра сельскай гаспадаркi i харчавання: "Не варта хвалявацца за палiцы айчынных крамаў"

Наконт надзейнай харчовай бяспекi нашай краiны сумненняў не ўзнiкае, яе ствараюць сваёй штодзённай працай сумленныя людзi. У нядзелю яны адзначаюць сваё прафесiйнае свята — Дзень работнiкаў сельскай гаспадаркi i харчовай прамысловасцi аграпрамысловага комплексу. Цi ўдалося айчыннаму АПК выйсцi на якасна новы ўзровень развiцця? На пытаннi карэспандэнта "Звязды" адказвае першы намеснiк мiнiстра сельскай гаспадаркi i харчавання Надзея Каткавец.     "Дзяржаўная падтрымка — $220 на гектар"

    "Дзяржаўная падтрымка — $220 на гектар"

 

— Сёлета атрыманы сапраўды рэкордны ўраджай — ва ўсiх катэгорыях гаспадарак намалочана 9,3 млн тон збожжа ў бункернай вазе, — адзначыла Надзея Мiкалаеўна. — Калi да гэтага дадаць яшчэ 800 тыс. тон кукурузы, якую ўбiраюць на зерне, то можна з упэўненасцю казаць аб тым, што будзе дасягнута запаветная 10-мiльённая мяжа намалотаў. Высокiя паказчыкi i па iншых сельскагаспадарчых культурах: сёлета атрымана ў два разы больш, чым летась, насення рапсу на алей, на 1,5 млн тон — зялёнай масы кукурузы, на 200 тыс. тон — цукровых буракоў, на 170 тыс. тон — бульбы, на 45 тыс. тон — агароднiны. Калi сем-восем гадоў таму ўдзельная вага iнвестыцый у АПК складала 5-6 працэнтаў ад усiх у эканомiцы, то па вынiках мiнулага года гэтая лiчба дасягнула ўжо 15 працэнтаў. Значна змянiўся аб’ём выдаткаў у разлiку на 1 гектар сельскагаспадарчых угоддзяў: калi раней укладаннi ў аграпрамысловую вытворчасць складалi 15—20 долараў, то летась — ужо больш чым 220 долараў.

— Наколькi змянiлася тэхнiчная "ўзброенасць" аграпрамысловага комплексу?

— У гаспадаркi былi пастаўлены тысячы трактароў, збожжа- i кормаўборачных камбайнаў, грузавых машын, пагрузчыкаў, iншых агрэгатаў i абсталявання. Асноўная стаўка робiцца на айчынную сельскагаспадарчую тэхнiку. У перспектыве Мiнсельгасхарч не бачыць ёй альтэрнатывы. Аднак пры пэўных умовах — павiнна быць на парадак павышана якасць, а кошт фармавацца ў залежнасцi ад надзейнасцi i прадукцыйнасцi. Паколькi любое развiццё эфектыўнае толькi ў тым выпадку, калi ёсць адпаведная альтэрнатыва i канкурэнцыя. Так i па сельскагаспадарчай тэхнiцы: даводзiцца канстатаваць, што зараз трактары i камбайны асобных замежных марак хоць i даражэйшыя, чым айчынныя, аднак больш надзейныя i маюць большую выпрацоўку. Магу прывесцi ў доказ такога сцвярджэння канкрэтныя факты. Да прыкладу, сёлета на жнiве сярэднi намалот на "Лексiёнах" i "Нью Холандах" склаў 3 тысячы тон на камбайн, а на КЗС-1218 "Палессе" — толькi 1,2 тыс. тон. Зразумела, што ў такiм разе эксплуатацыйныя выдаткi ў разлiку на тону збожжа ў тэхнiкi замежнай вытворчасцi будуць значна меншыя, чым у айчынных.

Тое ж датычыцца i сэрвiсу. Калi спецыялiсты вытворчага аб’яднання "Гомсельмаш" палову паломак гарантыйных камбайнаў выпраўлялi на другi цi трэцi дзень, то сэрвiсныя службы адной з кампанiй, якая займаецца абслугоўваннем замежнай тэхнiкi, — у асноўным у першы ж дзень. Для аператыўнасцi яны выкарыстоўвалi нават авiяцыю. Неабходна пераймаць такi вопыт. Толькi тады ўдасца больш паспяхова прасоўваць айчынную сельскагаспадарчую тэхнiку як на ўнутраным, так i на знешнiх рынках.

"Холдынгавыя кампанii больш эфектыўныя"

— Стаўка па-ранейшаму робiцца на развiццё буйнатаварнай вытворчасцi?

— Гэта сусветны вопыт, чаму мы павiнны адмаўляцца ўкараняць яго ў Беларусi? Асобныя гаспадаркi ўжо дасягнулi самага высокага ўзроўню — ёсць канкрэтныя прыклады, калi СВК вырошчвае цукровых буракоў столькi, што ў вынiку цукрам, якi атрымлiваюць з таго "салодкага кораню", можна з лiшкам забяспечыць жыхароў цэлага раёна альбо горада-"статысячнiка". Атрымлiваецца больш прадукцыi — адпаведна павялiчваюцца заробкi вяскоўцаў, належным чынам забяспечваюцца iншыя сацыяльныя гарантыi.

Павышэнне эфектыўнасцi вытворчасцi магчымае праз канцэнтрацыю i iнтэграцыю. Дарэчы, стварэннем iнтэграваных структур у АПК Мiнсельгасхарч займаецца на працягу апошнiх некалькiх гадоў. Найбольшых вынiкаў удалося дасягнуць у аб’яднаннях, якiя створаны з удзелам некалькiх бакоў — прадпрыемстваў камбiкормавай прамысловасцi, жывёлагадоўчых комплексаў i птушкафабрык, а таксама непасрэдна гаспадарак. Такiя iнтэграваныя ўтварэннi, у тым лiку i холдынгавыя кампанii, больш эфектыўныя.

Яны займаюцца вытворчасцю кармоў i iншай сельгаспрадукцыi, робяць камбiкорм з уласнага збожжа, вырошчваюць жывёлу, птушку, атрымлiваюць мяса i малако, перапрацоўваюць сыравiну на сваiх прадпрыемствах, пасля рэалiзуюць гатовую прадукцыю праз фiрменную гандлёвую сетку на ўнутраным рынку i пастаўляюць яе на экспарт. Такiм чынам ствараецца сапраўдны замкнёны цыкл вытворчасцi — ад палеткаў i жывёлагадоўчых комплексаў да палiц крамаў. I ўжо ёсць пазiтыўныя прыклады такой дзейснай iнтэграцыi: тут можна ўзгадаць "Гроднахлебапрадукт", агракамбiнат "Дзяржынскi" i шэраг iншых прадпрыемстваў.

"Дэфiцыту не будзе"

— Якiм чынам забяспечваюцца сацыяльныя гарантыi вяскоўцаў?

— Да 2010 года сярэднямесячная заработная плата работнiкаў галiны павiнна выйсцi на ўзровень 320-360 долараў. Сёлета па вынiках дзевяцi месяцаў гэты паказчык дасягнуў 256 долараў. У вёсцы ствараюцца належныя ўмовы не толькi на вытворчасцi, аднаўляецца i сацыяльная сфера. Плануецца ўвесцi 271 аграгарадок. А ўсяго з пачатку рэалiзацыi праграмы адраджэння вёскi 937 паселiшчаў атрымаюць такi статус. Сёлета плануецца ўвесцi ў эксплуатацыю больш чым 7,5 тысячы дамоў i кватэр. Так што жыццё ў вёсцы становiцца ўсё больш прывабным. Такiм чынам спадзяёмся прыцягнуць у сельскую гаспадарку маладыя кадры, ад гэтага, дарэчы, напрамую залежыць поспех развiцця айчыннага АПК, яго перспектыва.

— Цi ўдалося выйсцi на сучасны ўзровень прадпрыемствам перапрацоўкi?

— Надзвычай актуальнае пытанне, паколькi асноўная задача не столькi ў тым, каб шмат вырабiць прадукцыi, — напэўна, не менш важна яе якасна перапрацаваць i рэалiзаваць айчыннаму спажыўцу, паставiць на экспарт. Для павышэння якасцi i канкурэнтаздольнасцi прадукцыi як на ўнутраным, так i на знешнiм рынку апошнiм часам шмат iнвестыцый накiроўваецца на развiццё перапрацоўкi малака i мяса, на адпаведных прадпрыемствах шырока ўкараняюцца рэсурсазберагальныя тэхналогii. Пастаянна пашыраецца асартымент, распрацоўваюцца новыя вiды прадукцыi — у прыватнасцi, паўфабрыкаты высокай ступенi гатоўнасцi, прадукцыя вiтамiнiзаванага, дыетычнага i лячэбна-прафiлактычнага дзеяння. Дзякуючы iнвестыцыям у рэканструкцыю i тэхнiчнае пераўзбраенне, а таксама павелiчэнню паставак сыравiны, павысiлася эфектыўнасць перапрацоўкi мяса i малака. Выпрацоўка мяса павялiчылася на 7 працэнтаў, каўбасных вырабаў i тлустых сыроў — на 11, натуральнамалочнай прадукцыi — на 5, масла — на 18.

— Так што таварнага дэфiцыту дакладна не ўзнiкне?

— Усяго айчыннымi прадпрыемствамi цяпер выпускаецца каля тысячы найменняў мясной i 700 — малочнай прадукцыi. Так што не варта хвалявацца за палiцы айчынных крамаў — спажыўцу заўсёды будзе забяспечана багацце выбару пры захаваннi гарантавана высокай якасцi i бяспечнасцi прадуктаў харчавання. Дарэчы, набыць iх магчыма не толькi ў гарадах, але i ў невялiкiх населеных пунктах. Патрэбы айчыннага спажыўца задавальняюцца ў поўным памеры — у адпаведнасцi са спецыяльнымi нормамi харчавання. Акрамя таго, актыўна вядуцца пастаўкi на экспарт. Прыярытэтны накiрунак развiцця беларускай харчовай прамысловасцi — вытворчасць высакаякаснай прадукцыi з натуральнай сыравiны. На разнастайных мiжнародных кiрмашах i выставах мясная i малочная прадукцыя беларускiх вытворцаў традыцыйна заваёўвае самае высокае прызнанне.

Яшчэ адзiн важны момант — даступнасць харчовых тавараў. За кошт розных фактараў (сярод якiх — дзяржаўная падтрымка прадпрыемстваў АПК, абмежаванне рэнтабельнасцi мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў i гандлёвых нацэнак) кошт вараных каўбас i сасiсак у Беларусi значна нiжэйшы, чым у суседнiх краiнах (да прыкладу, у 1,5 раза меншы, чым у Расii). Таму харчовая прадукцыя даступная для людзей з розным узроўнем даходаў. Аб чым, дарэчы, сведчыць рост яе спажывання. Прычым дакладна можна сцвярджаць: змяняецца структура харчавання беларусаў. Паколькi на ўнутраным рынку павялiчваецца попыт на высакаякасныя каўбасныя вырабы i далiкатэсную мясную прадукцыю.

З сабранага ўраджаю бульбы i агароднiны зроблена закладка запасаў на зiмовае захоўванне для рэалiзацыi айчынным спажыўцам i паставак на экспарт. Узiмку на поўную магутнасць будуць працаваць цяплiчныя гаспадаркi, таму недахопу ў вiтамiннай прадукцыi не будзе. У мэтах максiмальнага забеспячэння патрэбаў насельнiцтва ў пладова-ягаднай прадукцыi сёлета будзе закладзена яшчэ больш чым 2,5 тыс. гектараў садоў i ягаднiкаў. Як бачым, зроблена ўсё, каб нiякага дэфiцыту на харчовую прадукцыю не ўзнiкла. Айчынныя аграрыi могуць з упэўненасцю сказаць, што харчовая бяспека Беларусi забяспечана ў поўнай меры.

Мiкалай ЛIТВIНАЎ.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наконт надзейнай харчовай бяспекi нашай краiны сумненняў не ўзнiкае, яе ствараюць сваёй штодзённай працай сумленныя людзi. У нядзелю яны адзначаюць св
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика