Абмежаванняў на набыццё замежнай валюты не існуе
Абмежаванняў на набыццё замежнай валюты не існуе
У мэтах аператыўнага манiторынгу сiтуацыi, а таксама магчымай ацэнкi аб’ёмаў i таварных пазiцый iмпартных паставак у нашу краiну, Нацыянальны банк дапоўнiў iснуючы парадак куплi замежнай валюты суб’ектамi гаспадарання — рэзiдэнтамi на ўнутраным валютным рынку. Згодна з паведамленнем упраўлення iнфармацыi Нацбанка, пры неабходнасцi набыцця валюты непасрэдна ў банка суб’екты валютных аперацый — рэзiдэнты прадстаўляюць звесткi аб галiновай i ведамаснай прыналежнасцi, суме купляемай замежнай валюты, якая набываецца, а таксама аб мэце яе набыцця. Банкi на наступны працоўны дзень накiроўваюць дадзеную iнфармацыю ў Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь. Пасля гэтага банкi на наступны дзень ажыццяўляюць продаж замежнай валюты па раней прадастаўленых заявах на куплю. Гэтае рашэнне мае тэхнiчны характар i не робiць адмiнiстрацыйных абмежаванняў на куплю замежнай валюты рэзiдэнтамi, а служыць толькi для ацэнкi чаканага попыту на валюту на ўнутраным валютным рынку. Сяргей ПАЛІНIН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мэтах аператыўнага манiторынгу сiтуацыi, а таксама магчымай ацэнкi аб’ёмаў i таварных пазiцый iмпартных паставак у нашу краiну, Нацыянальны банк дап
|
|