Героi серыялаў размаўляюць галасамi беларускiх акцёраў
Героi серыялаў размаўляюць галасамi беларускiх акцёраў
У дзвюх вялiкiх тэлевiзiйных прэм’ерах сезона — медыцынскiм серыяле "Доктар Хаўс" i мiстычнай драме "Героi" — прагучаць галасы беларускiх акцёраў. Як расказаў намеснiк галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыi Першага канала Аляксандр Капёнкiн, на гэты крок тэлеканал вырашыў пайсцi, каб стварыць якасную альтэрнатыву "пiрацкаму" перакладу. Напрыклад, у "Доктары Хаўсе" (мiж iншым, гэты серыял па версii Кнiгi рэкордаў Гiнэса 2009 года будзе прызнаны самым папулярным серыялам усiх часоў) галоўная дзеючая асоба, Грэгары Хаўс, гаворыць голасам акцёра Купалаўскага тэатра Георгiя Маляўскага, а сярод "Герояў" мы пачуем Наталлю Качаткову, Святлану Цiмохiну i iншых беларускiх артыстаў. Але будзе i адваротны працэс: некаторыя персанажы культавага амерыканскага серыяла "Героi" пра чарговых выратавальнiкаў чалавецтва загавораць па-руску! Ва ўсякiм выпадку, паспрабуюць. У эфiр гэта мiстычная драма пра людзей з надзвычайнымi здольнасцямi будзе выходзiць адразу пасля "Панарамы", i анонсы чарговых серый зроблены ў выглядзе "выпуску экстраных навiнаў". У адным з такiх выпускаў герой серыяла нават "перанясецца" ў студыю Першага канала. Каб надаць сцэнам большую праўдападобнасць, тэлевiзiйнiкi прапанавалi акцёрам вымавiць некалькi фраз па-руску (iх даслалi ў ЗША запiсанымi лацiнскiмi лiтарамi, каб было лягчэй чытаць). Амаль усе персанажы на гэта пагадзiлiся. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У дзвюх вялiкiх тэлевiзiйных прэм’ерах сезона — медыцынскiм серыяле "Доктар Хаўс" i мiстычнай драме "Героi" — прагучаць галасы бел
|
|