...
...
Вучань 7-га класа СШ № 120 Магiлёва выкраў аўтобус МАЗ-256 з аўтобуснага парка №1. Вадзiцель пакiнуў машыну каля прахадной аўтапрадпрыемства на непрацяглы час. Маленькi выкрадальнiк змог праехаць на аўтобусе ўсяго некалькi кiламетраў i быў затрыманы нарадам мiлiцыi на Вiцебскiм праспекце. Ён патлумачыў мiлiцыянерам, што аўтобус узяў пакатацца, а навыкам ваджэння яго навучыў бацька, якi працуе ў аўтапарку. Узбуджана крымiнальная справа. У Лас-Вегасе завершаны неафiцыйны чэмпiянат свету па покеру. Пасля трох дзён барацьбы пераможцам стаў 22-гадовы датчанiн. Самы малады чэмпiён свету за ўсю гiсторыю турнiраў атрымае прызавыя ў памеры 9 152 416 долараў. Праўда, згодна з дацкiм заканадаўствам, 67 працэнтаў выйгрышу яму давядзецца пералiчыць у дзяржаўную скарбонку. А другое месца на гэтым чэмпiянаце дасталося расiянiну Івану Дзямiдаву. Яму ў якасцi прызавых дасталося 5 809 595 долараў. 27-гадовы маскоўскi студэнт-матэматык гуляе адносна нядаўна, але ў прызёры выходзiць не ўпершыню. У вераснi ён заняў 3-е месца на чэмпiянаце Еўропы па покеру, што праходзiў у Лондане, атрымаўшы ў якасцi прызавых 334 тысячы фунтаў стэрлiнгаў. Дзеля гульнi ён пакiнуў вучобу ў МДУ. У Чыгуначным раёне Гомеля абакрадзены пункт абмену валют. Зламыснiк пранiк у абменнiк падчас адсутнасцi спецыялiста па аперацыйна-касавай рабоце. Падабраўшы ключы, ён адчынiў не толькi дзверы, але i сейф, у якiм ляжалi грошы. У вынiку скрадзена каля Br18,5 млн, больш за $1,1 тыс., звыш 63 тыс. расiйскiх рублёў i 2,2 тыс. еўра. Гэта трэцi падобны выпадак у Гомельскай вобласцi за тры месяцы. ПОУНЫ АБЗАЦМараканскi суд прыгаварыў 18-гадовага каратыста Ясiна Беласала да года зняволення ўмоўна за тое, што ён напiсаў на школьнай дошцы "Бог, Радзiма, "Барселона", сказiўшы такiм чынам нацыянальны дэвiз Марока — "Бог, Радзiма, Кароль". Няўдачлiвы фанат футбольнага клуба "Барселона" прызнаў сваю вiну, адзначыўшы, што ён вельмi рады з-за таго, што ўдалося пазбегнуць больш суровага пакарання. Згодна з законамi краiны, чалавеку, якi зняважыў каралеўскую асобу, пагражае да пяцi гадоў турмы. Разам з тым таленавiты каратыст выказаў свае апасеннi наконт сваёй далейшай ар’еры ў гэтым вiдзе спорту. Мараканскiя праваахоўныя арганiзацыi выступiлi з крытыкай рашэння суда, адзначыўшы, што складу злачынства ў любовi юнака да футбольнага клуба няма.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вучань 7-га класа СШ № 120 Магiлёва выкраў аўтобус МАЗ-256 з аўтобуснага парка №1. Вадзiцель пакiнуў машыну каля прахадной аўтапрадпрыемства на непра
|
|