Курыца
Курыца
Курыца (певень, куры) — хатняя птушка, вырошчванне i ўжыванне ў ежу якой здаўна стала неад’емнай часткай хатняй гаспадаркi ўсходнiх славян, а з цягам часу нават сфармiравалася ў адну з сельскагаспадарчых галiн — птушкагадоўлю. У народнай культуры курыца стала сiмвалам пладавiтасцi i надзялялася шлюбна-эратычнай сiмволiкай. Акрамя гэтага, курыцу надзялялi рысамi "таго свету". l Так, пасля павароту сонца на лета ў народзе казалi, што дзень павялiчыўся на "курыны" крок, "На Каляду прыбыло дня на курыную лапу". l Курыца як абрадавая страва прысутнiчала на стале ў днi загавення падчас Пятроўскага i Вялiкага постаў. l Курыца стала абрадавай ежай у днi пачатку i заканчэння сельскагаспадарчых работ. Так, у Беларусi ў дзень засевак i дзень заканчэння сяўбы абавязкова рабiлi багатую вячэру з курыным супам. Курынай лапшой частавалiся ў днi восеньскiх святаў, напрыклад Кузьмiнак. l Пеўня выкарыстоўвалi ў варожбах на Раство: дзяўчаты раскiдвалi па падлозе гарошыны i пускалi пеўня. Чыю гарошыну ён клюне першай, тая першай i замуж пойдзе. l Народныя знахары выкарыстоўвалi курыцу пры лячэннi цяжкiх немачаў, напрыклад, эпiлепсii. На курэй таксама "пераносiлi" бяссоннiцу. l Паўсюдна было вядома павер’е, калi курыца заспявае як певень, значыць у ёй жыве нячыстая сiла, i быць бядзе: гаспадарка прыйдзе ў заняпад, хтосьцi памрэ i г.д. Каб папярэдзiць бяду, курыцу перакiдалi праз хату цi плот да таго часу, пакуль яна не памрэ, цi закопвалi жывой у зямлю. l Часам курыца асацыявалася з чалавечым глупствам. Выраз "курыныя мазгi" з’яўляецца таму пацвярджэннем. l У славян практычна паўсюдна забаранялася ўжываць у ежу курыцу-наседку. l Забiць курыцу для ежы мог толькi мужчына. Жанчыне любога ўзросту было забаронена забiваць птушку. Галаву курыцы трэба было адсекчы на калодцы, на якой секлi дровы. Калi птушка без галавы доўга не сцiхала, казалi, што ў таго, хто яе забiваў, цяжкая рука. l Апрацоўваць курыцу павiнна была жанчына. l У час святочнага абеду курыцу на стол падавалi цалкам. Самы сталы ў сям’i — гаспадар — павiнен быў пры ўсiх разламаць курыцу рукамi на столькi частак, колькi чалавек было за сталом. Курыныя грудкi браў сабе гаспадар, крылы аддавалi дочкам — каб "адляцелi", г.зн. выйшлi замуж, курыныя кумпякi — сынам, каб былi спраўнымi i моцнымi ў рабоце. Строга забаранялася есцi курыны страўнiк цяжарным жанчынам i дзецям. Аксана Катовiч, Янка Крук.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Курыца (певень, куры) — хатняя птушка, вырошчванне i ўжыванне ў ежу якой здаўна стала неад’емнай часткай хатняй гаспадаркi ўсходнiх славян, а з цягам
|
|