Даставай, Язэп, гармонік
Даставай, Язэп, гармонік
Ясназорная спадарожнiца бяседы — песня. Бяседнiкi, калi спяваюць, прасвятляюцца, эстэтычна натхняюцца. І застолле пасля агульнага спеву робiцца больш духоўным, пачуццёва чыстым, утульным. На бяседзе заўсёды ўзнiкае зручны момант для спеву. Пасля чаркi даверлiвая, а часцей шумная, размова паступова зацiхае... I тут песня нiбы падсумоўвае выказанае, па-мастацку аздабляе i добрыя думкi, i трапныя рэплiкi, i ўсю сяброўскую (цi абрадавую) трапезу. Цягам часу змянiлася песеннае аблiчча бяседы. Яшчэ не так даўно на застоллi (i ля вогнiшча) пераважалi фальклорныя творы. (Не будзем зараз гаварыць пра шматлiкiя турысцкiя кампанii, якiя захапляюцца спевам рускамоўных бардаў. Цяпер i ў тых асяродках практыкуецца беларуская песня. Але пра беларускамоўную бардаўскую творчасць паразважаем пазней.) Сёння з народнымi песнямi суседнiчаюць i нават сапернiчаюць аўтарскiя. У iх — новыя рэалii жыцця, новыя людскiя захапленнi i клопаты. I яны вельмi блiзка ўспрымаюцца бяседнiкамi. Гэтак i ў песнi "Даставай, Язэп, гармонiк" Леанiда Пранчака i Змiцера Еўтуховiча. У ёй моладзь выяўляе свае пачуццi ўжо не на сенажацi i не ў полi, а ў вандроўках. Аднак характар беларусаў — так падаецца ў песнi — не змянiўся. Тая самая, як i сто, дзвесце гадоў назад "жураўлiная туга", нерашучасць, грамадацэнтрысцкая памяркоўнасць ("не сказалi, што хацелi...", "хвалявалiся за iншых i забылi пра сябе"). Меладычная аснова песнi спрыяе актывiзацыi i намераў, i дзейнасцi прысутных за сталом. Таму ў спеве больш пераканальна i даходлiва сцвярджаецца пра сутнасць быцця, чым у спрэчках, i больш грунтоўна загартоўваецца характар i дух бяседнiкаў. Верш Леанiда Пранчака Музыка Змiцера Еўтуховiча Дым кастра духмяна-горкi Над азёрамi паўзе. У затоках дрэмлюць зоркi, Бы лiлеi на вадзе. Не сумуй, мая сяброўка, Палыновых слёз не лi — Завяршаецца вандроўка Па вадзе i па зямлi. Прыпеў: Даставай, даставай, Даставай, Язэп, гармонiк! Вечар сцеле туманы. Заiграй, заiграй, Заiграй, а мы ўспомнiм Днi без тлуму i маны. Успрымаецца iначай Слоў ды спраў былых вага. З беспрытульнай стала нашай Жураўлiная туга. Так усё няскладна выйшла, Так iмклiва час прабег... Хвалявалiся за iншых I забылi пра сябе. Прыпеў. Развiтацца не паспелi, Развiтацца не змаглi, Не сказалi, што хацелi, Што на потым бераглi. Трыснягоў таемны шолах Сумам сэрца апячэ... На Браслаўскiх на азёрах Мы сустрэнемся яшчэ! Прыпеў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ясназорная спадарожнiца бяседы — песня. Бяседнiкi, калi спяваюць, прасвятляюцца, эстэтычна натхняюцца. І застолле пасля агульнага спеву робiцца больш
|
|