Выбiрайце "жывыя" ёгурты
Выбiрайце "жывыя" ёгурты
Ёгурт — ласунак ва ўсiх адносiнах смачны i карысны. З гэтым не паспрачаешся. Аднак тут зробiм агаворку: не любая сумесь пад назвай "ёгурт" iм насамрэч з’яўляецца. Ёгурт — малочны прадукт, якi заквашваецца асаблiвай культурай малочнакiслай балгарскай палачкi i тэрмафiльным стрэптакокам. У залежнасцi ад тэрмiчнай апрацоўкi ёгурты падзяляюцца на "кароткiя, цi жывыя" альбо "доўгiя". Пэўна, вы сустракалi ў магазiне побач з ёгуртам "ёгуртавы пастэрызаваны (або тэрмiзаваны) прадукт" (нярэдка яго яшчэ называюць "ёгурцёрам", "ёгуртовiчам"). Дык вось ад апошнiх нашаму арганiзму нямнога карысцi, таму што ёгуртавыя прадукты праходзяць спецыяльную апрацоўку высокiмi тэмпературамi (пастэрызацыя або стэрылiзацыя), пасля чаго, зразумела, усе жывыя мiкраарганiзмы i ферменты разбураюцца. Як адрознiць "арыгiнал" ад "падробкi"? Пры набыццi ёгурту звярнiце ўвагу на тэрмiн захоўвання i склад прадукту. Чым большы тэрмiн прыдатнасцi, тым меншая верагоднасць таго, што перад вамi натуральны прадукт. "Жывы" ёгурт захоўваецца да 30 сутак i толькi ў халадзiльнiку. А ёгуртавыя прадукты не псуюцца i захоўваюцца працяглы час нават пры пакаёвай тэмпературы. На этыкетцы "жывога" ёгурту абавязкова павiнны быць пазначаны закваска i канцэнтрацыя малочнакiслых мiкраарганiзмаў. Калi ж склад прадукту — цукар, загушчальнiкi, жэлацiн, фарбавальнiкi, крухмал, араматызатары, а ёгуртавая закваска ўвогуле не ўказана, значыць, — гэта проста смачны дэсерт, якi не мае лекавых уласцiвасцяў. Ёгурт добра падыходзiць для дыетычнага i дзiцячага харчавання. Як вытворная малака ёгурт багаты на бялкi, тлушчы, вугляводы, вiтамiны, мiнеральныя рэчывы i ферменты. Мiкраарганiзмы, якiя жывуць у iм, паступаючы ў страўнiкава-кiшачны тракт, дапамагаюць ператраўлiваць ежу, а таксама прыпыняюць гнiласныя працэсы ў кiшэчнiку, узмацняючы тым самым супрацiўляльнасць да розных iнфекцый. Менавiта таму ёгурт прызначаюць як дадатковы прафiлактычны i лекавы сродак для павышэння iмунiтэту хворых, якiя пакутуюць ад страўнiкава-кiшачных захворванняў, халецыстыту i нават туберкулёзу i астмы. Урачы рэкамендуюць пiць ёгурт тым, чый арганiзм дрэнна засвойвае малако, а таксама для аднаўлення мiкрафлоры кiшэчнiка пасля прыёму антыбiётыкаў i для лячэння дысбактэрыёзу. Ёгурт — гэта смачна ў любы час сутак! Калi вам надакучыла звычайная аўсянка з малаком на снеданне, запраўце кашу фруктовым ёгуртам — i частуйцеся. Ёгурт з семкамi, арэшкамi або прарошчаным зернем пшанiцы — выдатны "перакус", калi снеданне ўжо ззаду, а да абеду яшчэ пару гадзiн. Карысны ёгурт i вечарам, калi перад сном вам захочацца яшчэ перакусiць. Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.
Заправа з ёгурту i мёду Вазьмiце: 250 г ёгурту (без цукру), 2—3 ч. лыжкi мёду, 1 ч. лыжку гарчыцы, 2 ст. лыжкi лiмоннага соку, цэдру апельсiна — на смак. 250 г ёгурту (без цукру), 2—3 ч. лыжкi мёду, 1 ч. лыжку гарчыцы, 2 ст. лыжкi лiмоннага соку, цэдру апельсiна — на смак.Ёгурт змяшайце з гарчыцай, дадайце растоплены мёд, лiмонны сок i цэдру апельсiна. Заправу перамяшайце, ахаладзiце i выкарыстоўвайце для салаты з агароднiны, садавiны або грыбоў. Яблык пад ёгуртам Ачысцiце ад лупiны верхнюю трэць яблыка, выдалiце асяродак з зярняткамi. Гатуйце яблык дзве з паловай хвiлiны ў мiкрахвалевай печы. Астудзiце, палiце ванiльным ёгуртам, пасыпце карыцай i разынкамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ёгурт — ласунак ва ўсiх адносiнах смачны i карысны. З гэтым не паспрачаешся. Аднак тут зробiм агаворку: не любая сумесь пад назвай "ёгурт" i
|
|