У 2008 годзе будуць выкананы ўсе прагнозы па сельскай гаспадарцы, акрамя вытворчасці малака
У 2008 годзе будуць выкананы ўсе прагнозы па сельскай гаспадарцы, акрамя вытворчасці малака
Аб гэтым заявiў першы вiцэ-прэм’ер Уладзiмiр Сямашка на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў, дзе абмяркоўваўся ход выканання Дзяржаўнай праграмы адраджэння i развiцця вёскi на 2005—2010 гады па вынiках работы за 9 месяцаў, а таксама меры па лiквiдацыi дапушчанага адставання пры рэалiзацыi мерапрыемстваў гэтай праграмы. Створаная па распараджэннi прэм’ер-мiнiстра рабочая група канстатуе, што да канца 2008 года "ўсе вытворчыя паказчыкi ў сельскай гаспадарцы будуць выкананы, за выключэннем вытворчасцi малака". Гэты паказчык складзе 98 працэнтаў да ўзроўню мiнулага года. Пры гэтым фiнансаванне праграмы ажыццяўляецца ў поўным аб’ёме i нават перасягае яго, у той час як на гэты момант уведзена ў строй толькi 54 працэнты аб’ектаў, запланаваных на гэты год. Так, фiнансаванне аграгарадкоў у гэтым годзе склала 104 працэнты, сацыяльнай i iнжынернай iнфраструктуры за 9 месяцаў — 103 працэнты, у той час як па нормах магло быць 75 працэнтаў, на развiццё вытворчай сферы накiравана 105 працэнтаў неабходных сродкаў. "Узнiкла парадаксальная сiтуацыя, калi пры дастатковым фiнансаваннi ўстаноўленыя заданнi не выконваюцца", — адзначыў першы вiцэ-прэм’ер. Да 1 снежня 2008 года па даручэннi кiраўнiка дзяржавы неабходна завяршыць работы па аб’ектах, якiя неабходна было ўвесцi ў строй у 2005—2007 гадах. Такiх аб’ектаў налiчваецца 197. Першы вiцэ-прэм’ер таксама нагадаў аб падрыхтоўцы да рэалiзацыi мерапрыемстваў праграмы ў 2009 годзе. Пакуль тут таксама iдзе разварушванне, лiчыць ён. Падрыхтавана толькi 9 працэнтаў праектнай каштарыснай дакументацыi аб’ектаў, якiя будуць рэалiзоўвацца ў будучым годзе. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў першы вiцэ-прэм’ер Уладзiмiр Сямашка на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў, дзе абмяркоўваўся ход выканання Дзяржаўнай праграмы ад
|
|