21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

З сённяшняга дня банкі зноў павышаюць працэнтныя стаўкi

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З сённяшняга дня банкі зноў павышаюць працэнтныя стаўкi

З 17 снежня стаўка рэфiнансавання павышаецца з 11 да 12 працэнтаў гадавых. Наш карэспандэнт паспрабаваў высветлiць, як гэта адаб’ецца на крэдытаатрымальнiках, патэнцыйных i не толькi.

Што датычыцца крэдытаў на спажывецкiя патрэбы, то ў адным са сталiчных банкаў нам патлумачылi, што з сённяшняга дня працэнтная стаўка павышаецца на 1 пункт — з 24 д 25 працэнтаў. Такiя крэдыты тут сёння даюцца на тры гады, толькi ў беларускiх рублях i максiмальная iх сума — 5 мiльёнаў. Калi крэдытная дамова прадугледжвае змену працэнтнай стаўкi па крэдыце разам са зменай стаўкi рэфiнансавання, то банк не абавязаны паведамляць клiенту пра тое, што працэнты па яго крэдыце змянiлiся. Прычым, можа быць iх як павялiчэнне, так i знiжэнне. Штомесячныя выплаты складаюць 10 працэнтаў ад сумы крэдыту, г. зн., сёння, узяўшы крэдыт на 5 мiльёнаў рублёў, штомесяц неабходна плацiць 500 тысяч (сюды ўваходзiць пагашэнне асноўнага доўгу i працэнты па крэдыце). Каб атрымаць такi крэдыт, неабходна мець заробак 1 мiльён 300 тысяч рублёў i паручыцеля (альбо некалькiх) з гэтакiм жа заробкам.

На набыццё жылля той жа банк выдае крэдыты ў любой валюце, але ў суме, якая ў эквiваленце не перавышае 10 тысяч долараў.

той жа банк выдае крэдыты ў любой валюце, але ў суме, якая ў эквiваленце не перавышае 10 тысяч долараў.

— Як толькi людзi даведваюцца пра гэту акалiчнасць, iх цiкаўнасць да пэўнай банкаўскай паслугi знiкае, — прызнаўся супрацоўнiк банка.

Многiя банкi, якiя яшчэ на мiнулым тыднi крэдытавалi набыццё жылля, цяпер выдачу такiх крэдытаў прыпынiлi.

У тым банку, якi падобныя крэдыты яшчэ выдае, з сённяшняга дня працэнтная стаўка у беларускiх рублях павялiчылася i складае 23 працэнты. У еўра i доларах — 21 працэнт. Крэдыт на набыццё жылля даецца на 15 гадоў, каб яго аформiць, неабходна мець двух паручыцеляў i дамову куплi-продажу, можна яшчэ не зарэгiстраваную ў БРТІ. Аднак на момант выдачы крэдыту дамова павiнна быць зарэгiстравана. Пасля атрымання пасведчання аб рэгiстрацыi кватэры жыллё пераходзiць у заклад банку да таго часу, пакуль запазычанасць не будзе пагашана.

Практычна нерэальным становiцца i атрыманне крэдыту на набыццё аўтамабiля. У тым аддзяленнi, дзе такiя крэдыты яшчэ даюць, абавязковымi ўмовамi з’яўляюцца: не большы за 5 гадоў тэрмiн эксплуатацыi аўто, наяўнасць уласных сродкаў не менш за 30 працэнтаў ад яго кошту (калi аўтамабiль новы, не менш за 20 працэнтаў), плацежаздольнасць крэдытаатрымальнiка i забеспячэнне абавязацельстваў па вяртаннi крэдыту i выплаце працэнтаў (паручыцельства, заклад нерухомасцi альбо гарантыйны грашовы дэпазiт). Пры гэтым крэдыт даецца пакуль толькi ў беларускiх рублях — пад 25 працэнтаў (з сённяшняга дня) гадавых на 5-7 гадоў i сума яго не можа перавышаць 25 тысяч долараў у эквiваленце. Каб атрымаць, напрыклад, 45 мiльёнаў на набыццё новай машыны, трэба мець заробак амаль 2 мiльёны, i штомесячны плацеж складзе каля паўтара мiльёна беларускiх рублёў.

У iншым аддзяленнi банка наконт аўтакрэдытавання нам адказалi зусiм дзiўна:

— Крэдыты даём, але грашовых сродкаў у банка пакуль няма, таму пакуль крэдыты не даём.

Не ва ўсiх банках працэнтныя стаўкi па крэдытах прывязаныя да стаўкi рэфiнансавання. Аднак гэта не азначае, што атрымаць крэдыт там лягчэй альбо яго ўмовы больш лёгкiя. Напрыклад, у адным з iх нам паведамiлi, што крэдытаванне набыцця жылля i спажывецкiх патрэб часова прыпыненае, а працэнтныя стаўкi на набыццё аўтамабiляў не нашмат адрознiваюцца ад названых вышэй: 24-26 працэнтаў ў беларускiх рублях, 22-24 працэнты ў доларах цi еўра (толькi на новыя аўто) у залежнасцi ад даходаў.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 17 снежня стаўка рэфiнансавання павышаецца з 11 да 12 працэнтаў гадавых. Наш карэспандэнт паспрабаваў высветлiць, як гэта адаб’ецца на крэдытаатрыма
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика