Рыхтуемся да свята на Навагоднім кiрмашы
Рыхтуемся да свята на Навагоднім кiрмашы
"Навагоднi кiрмаш-2008" — цудоўная магчымасць для мiнчан падрыхтавацца да Новага года. Сёлета традыцыйны навагоднi кiрмаш пройдзе з 22 па 31 снежня ў сталiчным выставачным комплексе "Белэкспа". Як абяцаюць яго арганiзатары, пад адным дахам на вулiцы Я. Купалы, 27 будуць сабраныя лiтаральна ўсе групы тавараў — ад адзення i абутку да мэблi, электрабытавых тавараў i прадметаў iнтэр’ера. На кiрмашы можна будзе набыць ёлачныя ўпрыгажэннi i навагоднiя сувенiры, галантарэю i модныя аксесуары, касметыку i парфумерыю, посуд i прадметы для сервiроўкi стала, дзiцячыя тавары i цацкi, вырабы са шкла, фарфору i керамiкi, бiжутэрыю i ювелiрныя вырабы, фота-, аўдыё- i вiдэатэхнiку, музычныя альбомы i гадзiннiкi, кнiгi i кампазiцыi з кветак, тавары для спорту i кандытарскiя вырабы. Акрамя таго, наведвальнiкам кiрмашу будуць прапанаваныя i розныя паслугi, напрыклад, па запрашэннi Дзеда Мароза, арганiзацыi навагоднiх вiншаванняў, святочным афармленні падарункаў, а таксама розныя экскурсiйныя туры. Надзея НІКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Навагоднi кiрмаш-2008" — цудоўная магчымасць для мiнчан падрыхтавацца да Новага года. Сёлета традыцыйны навагоднi кiрмаш пройдзе з 22 па 31
|
|