21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...

Нацыянальны парк "Белавежская пушча" сёлета наведалi 200 тыс. турыстаў. Юбiлейным наведвальнiкам i гаспадыняй спецыяльнага прыза — тэлевiзара "Вiцязь" — стала 10-гадовая Веранiка Мануйла з вёскi Гародная Столiнскага раёна. Яшчэ 5 гадоў таму тут прымалi ўдвая менш турыстаў. З’яўленне ў пушчы Дзеда Мароза за апошнiя гады дадало папулярнасцi старажытнаму лесу. Пачынаючы з першых дзён снежня, Дзядуля штодзень прымае да 3,5 тыс. турыстаў. У 20-х чыслах колькасць гасцей павялiчваецца.

Службы быту Мiнска да 22 снежня прымаюць заказы ад гараджан на вiзiт навагоднiх i казачных персанажаў для вiншавання дзяцей. Пры гэтым час наведвання не адаб’ецца на кошце паслугi — тарыф на вiзiт "дзяржаўнага" Дзеда Мароза са Снягуркай фiксаваны: Br50 тыс. (без падарунка) у перыяд з 25 снежня па 7 студзеня. А кошт "прыватнага" Дзеда залежыць ад даты, працягласцi праграмы i ўзрастае па меры наблiжэння да Новага года — ад Br50 тыс. да Br190 тыс.

Касцюмы Дзеда Мароза i Снягуркi апрануць супрацоўнiкi УДАІ Мiнска 18 снежня, калi ў сталiцы пройдзе адзiны дзень прафiлактыкi "Мiнск — горад бяспечных дарог". Акрамя вiншаванняў са святамi, якiя наблiжаюцца, супрацоўнiкi ДАI будуць папярэджваць пра неабходнасць захавання Правiлаў дарожнага руху, антыалкагольнага заканадаўства, супрацьпажарнай бяспекi.

Вучань 1-га класа вясковай школы ў Астравецкiм раёне загiнуў у вынiку ДТЗ. Ён выбег на праезную частку з аўтобуса, якi прывёз дзяцей у школу. Хлопчыка збiў легкавы аўтамабiль, што рухаўся па сустрэчнай паласе. Праводзiцца праверка.

Супрацоўнiкi Кастрычнiцкага РАУС Вiцебска затрымалi пецярых жыхароў абласнога цэнтра па абвiнавачваннi ў вырабе падробленых штампаў аб праходжаннi тэхагляду i допускаў да ўдзелу ў дарожным руху. Супрацоўнiкi Дзяржаўтаiнспекцыi на працягу двух апошнiх гадоў неаднаразова выяўлялi ў дакументах мясцовых вадзiцеляў падробленыя адбiткi аб праходжаннi тэхагляду. Сёлета толькi ў адным раёне Вiцебска зафiксавана 37 падобных злачынстваў. Члены злачыннай групы з дапамогай аргтэхнiкi вырабляла штампы i рабiлi iх адбiткi — за $60 з аднаго вадзiцеля. Свае паслугi падазроныя прапаноўвалi прама каля станцый дыягностыкi цi праз знаёмых. Узбуджана крымiнальная справа.

Адзiны тэлефонны нумар службы выратавання "112" уведзены ва ўсiх 27 краiнах Еўрапейскага Саюза. Па гэтым нумары можна звярнуцца ў выпадку надзвычайнай сiтуацыi ў любой з краiн супольнасцi, што асаблiва важна для турыстаў. Гэты нумар з’яўляецца аналагам шырокавядомага нумара службы выратавання "911", якi працуе ў ЗША.   ПОЩНЫ АБЗАЦ   У Парыжы натуршчыкi i натуршчыцы, распрануўшыся дагала, выйшлi на дэманстрацыю пратэсту. Такiм чынам яны патрабавалi павышэння зарплаты i павагi да iх прафесii, а таксама заключэння працоўных пагадненняў па ўсёй форме. Манiфестанты трымалi транспаранты, стоячы ў позах "Свабоды, што вядзе народ" з карцiны Дэлакруа. Тулячыся ад холаду, удзельнiкi акцыi сабралiся каля аддзела культуры парыжскай мэрыi. Вакол сядзелi мастакi i рабiлi замалёўкi, тым самым выказваючы сваю салiдарнасць. Заробак натуршчыка складае 10 еўра ў гадзiну.    

Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальны парк "Белавежская пушча" сёлета наведалi 200 тыс. турыстаў. Юбiлейным наведвальнiкам i гаспадыняй спецыяльнага прыза — тэлевiзар
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика