21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Выселілi з кватэры ў дом без выгодаў

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выселілi з кватэры ў дом без выгодаў

Паводле рашэння суда, сям’я магiляўчан Кухаравых пераехала з трохпакаёвай кватэры ў дом з пячным ацяпленнем i з выгодамi на дварэ. Справа ў тым, што ўсе пяць членаў сям’i — мацi, бацька i тры поўнагадовыя сыны — нiдзе не працуюць, але злоўжываюць алкагольнымi напоямi. З 2004 года яны ўхiлялiся ад платы за кватэру i камунальныя паслугi i на 1 снежня 2008 года запазычылi болей за 5,3 мiльёна рублёў. Неаднаразовыя пiсьмовыя папярэджаннi i вiзiты супрацоўнiкаў разлiкова-касавага цэнтра з патрабаваннямi плацiць за кватэру i вяртаць доўг плёну не далi. Таму жыллёва-эксплуатацыйнае ўпраўленне Ленiнскага раёна горада Магiлёва звярнулася ў суд з iскам аб высяленнi злосных неплацельшчыкаў.

Алена Казлова.

 

"Мы — з банка, а мы — з сабеса"

У першым выпадку так заявiлi чатыры дзяўчыны, якiя наведалiся да жлобiнскай пенсiянеркi. Яны тлумiлi галаву жанчыне пра карысць грашовых укладаў, пакуль не завалодалi адной тысячай долараў махлярскiм шляхам. Другой жа пенсiянерцы з гэтага горада вiзiт дзвюх жанчын, якiя назвалi сябе работнiцамi аддзела па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, абышоўшыся ў страту 300 тысяч рублёў.

Уладзiмiр ПЕРНІКАЎ.

 

Цэлiў у дзiка, а застрэлiў чалавека

Трагiчны выпадак адбыўся на паляваннi ў Касцюковiцкiм раёне. Чацвёра паляўнiчых ноччу высочвалi дзiка, але адзiн з iх пераблытаў у цемры мiшэнь i стрэлiў у чалавека. У раённай бальнiцы ад агнястрэльнага ранення ў сэрца памёр 40-гадовы мясцовы жыхар. Распачата крымiнальная справа, якую вядзе раённая пракуратура. Падазроны — супрацоўнiк мiлiцыi. У Касцюковiцкiм РАУС паведамiлi, што ён мае вопыт работы i характарызуецца станоўча. Iдзе расследаванне.

Алена Казлова.

 

Свiння затаптала чалавека

У Касцюковiчах 11 снежня ў хляве знайшлi цела 57-гадовага мужчыны. Экспертыза выявiла розныя траўмы, ад якiх памёр чалавек. Следства ўстанавiла, што цялесныя пашкоджаннi свайму гаспадару нанесла свойская свiння.

Гэтае здарэнне ў мiлiцыi Касцюковiцкага раёна ацэньваюць як няшчасны выпадак. Жывёлiна, паводле сведчанняў суседзяў, апошнiмi днямi была агрэсiўная i нават ламала дошкi ў хляве. Гаспадар пайшоў яе кармiць, але свiння, вiдаць, здолела павалiць мужчыну, парваць яму адзенне i затаптаць, што i прывяло да трагiчнага вынiку.

Алена Казлова.

 

Кралi палiва

на мехдвары вёскi Азярнiца Лунiнецкага раёна два беспрацоўныя жыхары вёскi Дварэц. Перад гэтым зламыснiкi збiлi вартаўнiка. Яны забралi 50 лiтраў дызпалiва i 59 лiтраў бензiну. Але былi затрыманы праваахоўнiкамi.

Яна СВЕТАВА.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле рашэння суда, сям’я магiляўчан Кухаравых пераехала з трохпакаёвай кватэры ў дом з пячным ацяпленнем i з выгодамi на дварэ. Справа ў тым, што ў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика