21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Самыя дзіўныя навiны 2008 года

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Самыя дзіўныя навiны 2008 года

Або самыя моцныя, самыя маленькiя i самыя бязглуздыя.

Брытанская газета Thе Dаilу Tеlеgrарh склала рэйтынг самых папулярных у чытачоў артыкулаў, якiя публiкавала ў гэтым годзе. Больш за ўсё чытачы цiкавiлiся нататкамi пра "чалавека-дрэва", самую маленькую дзяўчынку ў свеце i непрыстойную эмблему брытанскага Гандлёвага ўпраўлення.

1. Чалавек-дрэва

Брытанская газета Thе Dаilу Tеlеgrарh склала рэйтынг самых папулярных у чытачоў артыкулаў, якiя публiкавала ў гэтым годзе. Больш за ўсё чытачы цiкавiлiся нататкамi пра "чалавека-дрэва", самую маленькую дзяўчынку ў свеце i непрыстойную эмблему брытанскага Гандлёвага ўпраўлення.

1. Чалавек-дрэва

 

Брытанская газета Thе Dаilу Tеlеgrарh склала рэйтынг самых папулярных у чытачоў артыкулаў, якiя публiкавала ў гэтым годзе. Больш за ўсё чытачы цiкавiлiся нататкамi пра "чалавека-дрэва", самую маленькую дзяўчынку ў свеце i непрыстойную эмблему брытанскага Гандлёвага ўпраўлення.

2. Маленькая, але шчаслiвая

Йоцi Амге з Індыi ўжо 15 гадоў, але яе рост складае ўсяго 33 сантыметры, а вага — 5 кiлаграмаў. Урачы сцвярджаюць, што яна больш не вырасце, аднак саму Йоцi яе мiнiяцюрны целасклад не бянтэжыць. Яна ходзiць у школу разам з вялiкiмi аднагодкамi (хоць ёй прыходзiцца сядзець за спецыяльна вырабленай мiнiяцюрнай партай) i лiчыць сябе самай звычайнай дзяўчынкай.

3. "Тры вясёлыя лiтары" за 14 тысяч фунтаў

Супрацоўнiкi брытанскага Гандлёвага ўпраўлення выдаткавалi на распрацоўку новага лагатыпа для сваёй арганiзацыi 14 тысяч фунтаў стэрлiнгаў, хоць за гэтыя грошы проста напiсалi тры лiтары са сваёй абрэвiятуры (ОGС). Жартаўнiкi тут жа выявiлi, што, калi павярнуць новую эмблему на 90 градусаў, яна ператворыцца ў непрыстойны малюнак.

4. Самыя раздражняльныя фразы

Даследчыкi Оксфардскага ўнiверсiтэта склалi спiс 10 выразаў, якiя выклiкаюць у брытанцаў найбольшае раздражненне. Першае месца заняў выраз "у рэшце рэшт". Непiсьменным словазлучэнням "даволi ўнiкальны" i "асабiста я" дасталiся другое i трэцяе месцы ў ганебным спiсе.

5. Леапард, якi задраў кракадзiла

Унiкальная серыя фотаздымкаў, якая захавала бойку леапарда з кракадзiлам у афрыканскай саване, iмгненна разляцелася па iнтэрнэце. Гiганцкая котка накiнулася на кракадзiла i пасля крывавай пяцiхвiлiннай сутычкi здолела задушыць яго.

6. "Пластычная аперацыя" з дапамогай алею

Карэянка, шалёна захопленая пластычнай хiрургiяй, знявечыла сябе да непазнавальнасцi, запампаваўшы пад скуру твару харчовы алей замест ботаксу. Апублiкаваныя ў газетах здымкi выклiкалi бурную рэакцыю ў грамадстве, i ў вынiку чуллiвыя грамадзяне сабралi ёй грошы на аперацыю па выратаваннi твару.

7. Палёт пiнгвiнаў

Фенаменальны поспех меў рэпартаж BBС аб выяўленнi ў Антарктыдзе пiнгвiнаў, здольных лятаць. Карпарацыя паказала ўнiкальныя кадры таго, як гэтыя птушкi ўзiмку здзяйсняюць доўгiя пералёты, каб нацешыцца сонцам у джунглях Амазонкi. Рэпартаж пра цуд эвалюцыi выйшаў у эфiр першага красавiка i, натуральна, быў жартам.

8. Лiк Пi ў ячменным полi

Незвычайны круг палеглага ячменю быў знойдзены ўлетку ў графстве Уiлтшыр. У малюнку дыяметрам 45 метраў, як высветлiлася, закадзiраваныя першыя дзесяць знакаў лiку Пi — 3,141592654. Чытачы з вялiкай цiкавасцю разглядалi таксама галерэю з 10 самых незвычайных кругоў на палях Вялiкабрытанii.

9. Цнатлiвасць за мiльён еўра

Рафаэла Фiка, удзельнiца iтальянскага рэалiцi-шоу, патрапiла ў газеты ўсяго свету, абвясцiўшы, што прадасць сваю цнатлiвасць любому, хто пагодзiцца выкласцi за гэта круглую суму. Фотамадэль заявiла, што плануе выдаткаваць грошы на набыццё дома ў Рыме i на аплату курсаў акцёрскага майстэрства.

10. Сэкс з тысячай машын

57-гадовы Эдвард Смiт, якi пакутуе на "механафiлiю", не пасаромеўся абмеркаваць свае сэксуальныя схiльнасцi з газетчыкамi. Цяпер яго "сяброўка" — гэта аўтамабiль "Фальксваген-Жук". А самым сваiм незвычайным эксперыментам Смiт называе сэкс з верталётам. З жанчынамi ён не сустракаўся ўжо 12 гадоў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маленькая, але шчаслiвая Йоцi Амге з Індыi ўжо 15 гадоў, але яе рост складае ўсяго 33 сантыметры, а вага — 5 кiлаграмаў. Урачы сцвярджаюць, што яна б
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика