21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Гадзіннiк мандарына?

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гадзіннiк мандарына?

Мясцовыя спецыялiсты былi ўпэўненыя, што магiльня, якую лiчаць адным з помнiкаў дынастыi Мiн, заставалася некранутай на працягу 400 гадоў.

Падчас здымак дакументальнага фiльма аб даследаваннi старажытных кiтайскiх магiльняў у рэгiёне Гуансi археолагi i журналiсты выявiлi мiнiяцюрны швейцарскi гадзiннiк. Калi археолагi счышчалi пясок i глiну з паверхнi дамавiны, ад яго адляцеў нейкi прадмет маленькага памеру, якi бразнуўся аб камянi з металiчным гукам. Спачатку навукоўцы прынялi гэты прадмет за кольца, але калi яго ачысцiлi ад пылу, высветлiлася, што гэта мiнiяцюрны гадзiннiк, на ўнутраным боку якога выгравiравана "Swiss" ("Швейцарыя"). Стрэлкi спынiлiся ў 10:06. Пасля знаходкi гадзiннiка было вырашана прыпынiць раскопкi. У хуткiм часе з Пекiна павiнны прыбыць даследчыкi, якiя дапамогуць разабрацца, калi i пры якiх абставiнах гадзiннiк патрапiў у магiльню.

На чыноўнiкаў нацкавалi прусакоў

Пратэстуючы супраць антысанiтарных умоў пражывання, жыхары аднаго з маргiнальных мiкрараёнаў Аркасiтас, што на поўднi Мадрыда, запусцiлi ў будынак раённай управы процьму прусакоў.

Стамiўшыся ад бяздзейнасцi мясцовых уладаў, якiя нiчога не рабiлi супраць засiлля ў жылых будынках грызуноў i прусакоў, дзясяткi жыхароў мiкрараёна Аркасiтас прайшлi маршам пратэсту. У шматлiкiх удзельнiкаў маршу былi з сабой слоiкi са злоўленымi прусакамi, i калi да манiфестантаў выйшлi супрацоўнiкi раённай управы, пратэстоўцы выпусцiлi насякомых у будынак.

Раён Аркасiтас з’явiўся ў канцы 50-х гадоў мiнулага стагоддзя. Тут у самаробных халупах сялiлiся перасяленцы з поўдня Іспанii, якiя прыязджалi ў сталiцу на заробкi. У пачатку 70-х халупы былi замененыя на сучасныя будынкi, пабудаваныя для маламаёмасных, у асноўным, за кошт дзяржавы. З пачатку цяперашняга дзесяцiгоддзя ў мiкрараёне селяцца выхадцы з Лацiнскай Амерыкi i Паўночнай Афрыкi. З 60-х гадоў у Аркасiтас дзейнiчаюць так званыя Асацыяцыi суседзяў, якiя нацiскаюць на мясцовую адмiнiстрацыю з мэтай паляпшэння ўмоў жыцця ў гэтым мiкрараёне.

Японцы стварылi жахлiвую дзяўчынку-робата

У Токiо японскiя навукоўцы прадэманстравалi публiцы робата са знешнасцю пяцiгадовай дзяўчынкi. "Рыплi R-1" валодае мяккай сiлiконавай скурай, мадэль забяспечаная 50 сэнсарамi i маторамi, якiя дазваляюць ёй рухацца i рэагаваць на тое, што адбываецца навокал, капiруючы паводзiны чалавека.

Робат, створаны навукоўцамi з Осакi, умее нават моргаць — па словах стваральнiкаў, гэта самы "людскi" андроiд з усiх, якiя цяпер iснуюць. Рыплi была створаная, каб дапамагаць састарэлым i iнвалiдам — напрыклад, яна можа падаваць рэчы. Карпарацыя Cyberdyne мае намер ужо ў блiжэйшы час паставiць вытворчасць мадэлi на паток. Паводле меркаванняў навукоўцаў, знешнасць пяцiгадовай дзяўчынкi павiнна палегчыць узаемадзеянне з робатам. Аднак, як адзначае брытанскi таблоiд The Sun, выглядае юнае стварэнне жахлiва — малая нiбы выйшла з японскага фiльма жахаў.

Рыплi R-1 — "малодшая сястра" Рыплi Q-1, створанай у 2005 годзе. Прафесар Хiрошы Iсiгура, якi распрацаваў андроiда, лiчыць, што калi-небудзь людзi будуць падманвацца, прымаючы робатаў за сабе падобных. Рыплi "можа ўзаемадзейнiчаць з людзьмi, яна адказвае на дотыкi. Гэта вельмi радасна, аднак перад намi несумнеўна яшчэ вялiкi шлях, якi неабходна прайсцi", — расказвае прафесар. Па словах Iсiгура, пакуль што распазнаць робата можна за 5—10 секунд. Аднак "пры дбайным выбары сiтуацыi" ён здольны прыкiдвацца чалавекам аж да 10 хвiлiн, расказвае стваральнiк.

"Вадкiя косткi" ўжо не фантастыка

Новы хiмiчны састаў, якi нагадвае па вонкавым выглядзе зубную пасту, здольны стаць новым рашэннем для ўзнаўлення або замены касцявой тканкi чалавека, распрацавалi медыкi Вялiкабрытанii.

Новы раствор, названы "вадкiмi косткамi", уводзiцца ў пашкоджаны ўчастак прыроднай касцявой тканкi чалавека шляхам шпрыцавай iн’екцыi, дзе ён паспяхова застывае, ствараючы субстанцыю, якая па трываласцi i ўласцiвасцях амаль iдэнтычная сапраўдным косткам. Распрацоўшчыкi кажуць, што iх тэхналогiя дазваляе не толькi аднаўляць касцявую тканку, але таксама можа быць выкарыстаная для адраснай дастаўкi ствалавых клетак у зададзеную зону. Створаная кампанiя RegenTec i ўнiверсiтэт займаюцца пошукам шляхоў камерцыялiзацыi сваёй распрацоўкi. Новая тэхналогiя таксама дазваляе пазбегнуць пералому саслабелых костак i абаранiць суседнiя вобласцi. Спецыялiсты адзначаюць, што пасля зацвярдзення штучнай косткi, матэрыял створыць аднастайнае няпорыстае асяроддзе, якое валодае той жа цеплаправоднасцю, што i сапраўдныя косткi, таму тэмпературны баланс у арганiзме пасля iн’екцыi не будзе парушаны, што захавае ад разбурэння клеткi цела, якiя знаходзяцца паблiзу.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мясцовыя спецыялiсты былi ўпэўненыя, што магiльня, якую лiчаць адным з помнiкаў дынастыi Мiн, заставалася некранутай на працягу 400 гадоў. Падчас зды
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика