21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Гродне ўзарвалi будынак кацельнi

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Гродне ўзарвалi будынак кацельнi

Гэту аперацыю выканалi спецыялiсты МНС

Будынкi, як i людзi, старэюць, а некаторыя з iх наогул адыходзяць у нябыт. Так здарылася i з будынкам былой кацельнi па вулiцы Будзённага ў Гродне. У нядзелю, 18 студзеня, там раздалiся пяць не надта ўжо i аглушальных выбухаў i неўзабаве, калi асеў густы пыл, стала зразумела, што спецыялiсты МНС дакладна выканалi сваю работу. А гэта азначала, што падведзена рыса пад гiсторыяй аднаго аб’екта i пакладзены пачатак iншаму.

Паводле слоў старшага iнжынера-падрыватэхнiка цэнтра падрыватэхнiчнай службы рэспублiканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС Беларусi, маёра ўнутранай службы Дзянiса Каешкi, гэта была звычайная аперацыя, якая не ўяўляла нiякай складанасцi. Адзiная праблема была ў тым, што аб’ект знаходзiўся не на ўскраiне, а ў густанаселеным раёне абласнога цэнтра, непадалёк ад жылых i вытворчых будынкаў, у непасрэднай блiзкасцi ад чыгуначнага вакзала. Таму ў радыусе бяспекi, якi быў вызначаны ў сто метраў, зрабiлi ўсе неабходныя захады па ахове людзей, iншых пабудоў i камунiкацый. Менавiта з-за межаў гэтага радыуса журналiстам дазволiлi назiраць за выбухамi. Зразумела, што было выстаўлена мiлiцэйскае ачапленне.

Чаму пры зносе будынка аддалi перавагу менавiта выбуховым работам?

— Гэты спосаб у дадзенай сiтуацыi з’яўляўся больш рацыянальным i выгадным, паколькi ўвесь будынак быў у аварыйным стане i запускаць сюды людзей для разборкi канструкцый было небяспечна, — тлумачыць Дзянiс Каешка.

— А цi можна сказаць, што гэта справа вельмi дарагая ў фiнансавым плане?

— Не, эканамiчна гэта нават больш выгадна, чым выкарыстанне тэхнiчных сродкаў.

Падрыхтоўчыя работы доўжылiся на працягу трох тыдняў, два днi праводзiлася закладка выбуховых матэрыялаў . Праўда, Дзянiс Каешка не паведамiў, колькi выбухоўкi было выкарыстана, маўляў, сакрэт фiрмы. Усё рабiлася згодна з праектам i разлiкамi. Аперацыя па зносе аварыйнага будынка прайшла паспяхова. Мяркуецца, што гэта месца будзе выкарыстана пад жылую забудову. Але i ранейшы "профiль" заслугоўвае павагi, напэўна, хоць бы памятнага знака.

Барыс ПРАКОПЧЫК.    

Гiстарычная даведка.

Менавiта тут у 1912 годзе была ўзведзена першая Гродзенская электрастанцыя. Два рухавiкi шведскай вытворчасцi спачатку абслугоўвалi ўсяго 66 абанентаў. А ў 1914 годзе — ужо каля 500 чалавек, магутнасць станцыi павялiчылася за кошт яшчэ двух рухавiкоў. Праўда, з пачаткам Першай сусветнай вайны адзiн з iх вывезлi ў Расiю. У 1920 годзе электрастанцыя знаходзiлася ў вельмi дрэнным стане i абслугоўвала ўсяго некалькi дзясяткаў абанентаў. У 1923 годзе было вырашана набыць у Швецыi новы магутны рухавiк (ён дазваляў абслугоўваць 2400 абанентаў), на што польскi ўрад выдзелiў 75 450 крон. Падчас Вялiкай Айчыннай вайны электрастанцыя моцна пацярпела, але пазней была адноўлена i працягвала працаваць да канца мiнулага стагоддзя — спачатку як ЦЭЦ-1, а затым, пасля вываду генеруючага абсталявання (яго магутнасцi "ўзяла на сябе" Гродзенская ЦЭЦ-2) — у якасцi цэнтральнай кацельнi. Але i яна адслужыла сваё, i з 2002 года пачаўся дэмантаж абсталявання. А цяпер пастаўлена "кропка" i на будынку.

Дарэчы, жыццё не ўсiх старых прамысловых будынкаў заканчваецца зносам. Сёння ў Еўропе дастаткова аматараў мець офiсы не ў тыпавых, сучасных дамах, а ў адноўленых будынках старых фабрычных карпусоў. У прыватнасцi, iнвестары праявiлi вялiкую цiкаўнасць да памяшканняў былых ткацкiх фабрык у Лодзi (офiсы, гандлёвыя цэнтры i iншыя аб’екты). Ранейшая фабрыка Норблiна ў Варшаве цяпер з’яўляецца музеем. У памяшканнях былой фабрыкi Вiльсана — рэстаран i мастацкая галерэя.

Прамысловыя аб’екты з гiстарычным каларытам, якiя можна выкарыстаць у тым лiку i ў турыстычных мэтах, ёсць i на Гродзеншчыне. Толькi адзiн прыклад. У вёсцы Мiхайлаўка Гродзенскага раёна, лiтаральна побач з Нёманам знаходзiцца цагельны завод з больш чым стогадовай гiсторыяй, дзе па сёння вырабляюць глiняную чырвоную цэглу па дзедаўскай тэхналогii. Захавалiся старадаўнiя памяшканнi, iнструментарый, побач — вялiзныя запасы цудоўнай сыравiны. Прычым прадукцыя гэтага прадпрыемства, можна сказаць, апошняга з магiкан, i сёння карыстаецца вялiкiм попытам. Хiба ж не цiкавы аб’ект на турыстычным маршруце?

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэту аперацыю выканалi спецыялiсты МНС Будынкi, як i людзi, старэюць, а некаторыя з iх наогул адыходзяць у нябыт. Так здарылася i з будынкам былой ка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика