21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Усе прызёры Алімпiяды атрымаюць кватэры

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усе прызёры Алімпiяды атрымаюць кватэры

Нацыянальны Алiмпiйскi камiтэт вызначыўся з дзясяткам лепшых спартсменаў мiнулага года, а памочнiк Прэзiдэнта па пытаннях фiзiчнай культуры i спорту Генадзь Аляксеенка паведамiў, што у канцы лютага алiмпiйцы атрымаюць абяцаныя кватэры ў сталiцы. Прычым жыллё будзе выдзелена не толькi алiмпiйскiм чэмпiёнам, але i большасцi прызёраў XXІX Алiмпiйскiх гульняў у Пекiне (нагадаем, медалi заваявалi 26 атлетаў, з улiкам дысквалiфiкаваных Iвана Цiхана i Вадзiма Дзевятоўскага).

У прыватнасцi Генадзь Аляксеенка расказаў, што спачатку планавалася падарыць кватэры толькi алiмпiйскiм чэмпiёнам, аднак потым было прынята рашэнне аддаць прызёрам Пекiна ўсе 18 кватэр, якiя НАК атрымаў ад спонсара. Цяпер вядзецца афармленне дакументацыi i напрыканцы лютага спартсмены атрымаюць ключы. Дом для алiмпiйцаў знаходзiцца ў раёне станцыi метро "Каменная Горка". Паколькi кватэр менш, чым прызёраў Алiмпiйскiх гульняў, НАК звярнуўся да Мiнгарвыканкама i аблвыканкамаў, i яны, паводле слоў Генадзя Аляксеенкi, з разуменнем паставiлiся да сiтуацыi. Кватэры атрымаюць i дзяўчаты-гiмнасткi — бронзавыя прызёркi ў групавых практыкаваннях. Пакуль нявызначанай застаецца сiтуацыя толькi з малатабойцамi Iванам Цiханам i Вадзiмам Дзевятоўскiм, якiя дысквалiфiкаваны i накiравалi ў мiжнародны спартыўны суд у Лазане пакет дакументаў з мэтай аспрэчыць рашэнне МАК.

Тройка лепшых спартсменаў года, якую НАК зацвердзiў згодна з апытаннем спартыўных журналiстаў газетай "Спортивная панорама", выглядае так: цяжкаатлет Андрэй Арамнаў (1258 ачкоў), малатабойка Аксана Мянькова (1162 ачкi), весляры Аляксандр i Андрэй Багдановiчы (1031 ачко). У дзясятку таксама ўвайшлi дзесяцiборац Андрэй Краўчанка, цяжкаатлет Андрэй Рыбакоў, гiмнастка Iна Жукава, штурхальнiца ядра Наталля Мiхневiч, весляры Раман Петрушэнка i Вадзiм Махнеў, прыма акадэмiчнага веславання Кацярына Карстэн i веласiпедыст Васiль Кiрыенка. Прызы атрымалi i трэнеры, якiя падрыхтавалi прызёраў i ўдзельнiкаў Алiмпiяды. Узнагароджаны галоўны трэнер нацыянальнай каманды па веславаннi на байдарках i каноэ Уладзiмiр Шантаровiч, галоўны трэнер нацыянальнай зборнай па лёгкай атлетыцы Анатоль Бадуеў, галоўны трэнер нацыянальнай каманды па цяжкай атлетыцы Аляксандр Ганчароў, галоўны трэнер нацыянальнай каманды па мастацкай гiмнастыцы Iрына Ляпарская, галоўны трэнер жаночай зборнай па баскетболе Анатоль Буяльскi. Лепшай камандай года стала нацыянальная зборная па веславаннi на байдарках i каноэ, на рахунку якой два камплекты залатых i адзiн — бронзавых медалёў Пекiна. Лепшай жаночай камандай у гульнявых вiдах спорту стала зборная па баскетболе, якая заняла шостае месца на Алiмпiядзе. Лепшай мужчынскай камандай прызнаны футбольны клуб БАТЭ.

Мiнiстр спорту i турызму Аляксандр Грыгараў адзначыў, што Прэзiдэнт краiны i Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта Аляксандр Лукашэнка высока ацанiў унёсак беларускiх атлетаў у гiсторыю беларускага спорту — 142 спартсмены ўзнагароджаны ўрадавымi ўзнагародамi, 30 атрымалi ордэны.

Алена АЎЧЫННIКАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальны Алiмпiйскi камiтэт вызначыўся з дзясяткам лепшых спартсменаў мiнулага года, а памочнiк Прэзiдэнта па пытаннях фiзiчнай культуры i спорту Г
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика