Міхаiл Мяснiковiч: эканомiць на навуцы нельга
Міхаiл Мяснiковiч: эканомiць на навуцы нельга
"Толькi дыверсiфiкацыя эканомiкi i аднаўленне прамысловасцi высокiх тэхналогiй можа забяспечваць эканомiку краiны ў будучынi" — лічыць нобелеўскi лаўрэат, вiцэ-прэзiдэнт Расiйскай акадэмii навук акадэмiк Жарэс Алфёраў. Для Беларусi, у якой няма сваiх сыравiнных рэсурсаў, гэта асаблiва актуальна. Акадэмiк Алфёраў адзначыў, што беларусы лепш за Расiю здолелi захаваць сваю высокатэхналагiчную прамысловасць i сёння працягваюць актыўна працаваць у гэтым накiрунку. Найбольш перспектыўнымi, з яго пункту погляду, для нас з’яўляюцца iнфармацыйныя тэхналогii, паўправаднiковыя элементы i оптыка. У апошнiя 10 гадоў ва ўсiх рэгiёнах свету тэмпы росту затрат на навуку, тэхналогii i iнавацыi ў разы перавысiлi тэмпы росту валавога ўнутранага прадукту i дасягнулi максiмальных за ўсю гiсторыю чалавецтва значэнняў. Пра гэта паведамiў на адкрыццi Мiжнароднай навукова-практычнай канферэнцыi "Навука — iнавацыйнаму развiццю" Старшыня Прэзiдыума НАН Беларусi Мiхаiл Мяснiковiч. Ён адзначыў, што ў Беларусi затраты на даследаваннi i распрацоўкi за апошнiя 10 гадоў павялiчылiся ў 2,7 раза i ў 2007 годзе склалi каля 1 млрд долараў. Навукаёмiстасць ВУП Беларусi ў тым жа годзе раўнялася 0,97 працэнта. Па гэтым паказчыку мы апераджаем Індыю, Славакiю, Партугалiю, аднак адстаём ад краiн Еўрасаюза (1,76 працэнта), Расii (1,08), Кiтая (1,42). Лiдарамi ў гэтым плане застаюцца Iзраiль, Японiя, Карэя, Фiнляндыя, дзе гэты паказчык перавышае 3 працэнты. Ва ўмовах рынкавай эканомiкi асноўная роля ў затратах на даследаваннi i распрацоўкi павiнна быць адведзена бiзнэсу, падкрэслiў Мiхаiл Мяснiковiч. "Нам трэба прапаноўваць ураду ствараць гiбкiя падатковыя i крэдытныя стымулы для эканамiчных агентаў. Гэта складаная задача, але ва ўмовах фiнансавай турбулентнасцi ва ўсiм свеце дзяржава павiнна актыўна ўключыцца ў падтрымку навукi, нарошчваць аб’ёмы асiгнаванняў i ствараць ускосныя стымулы для фiнансавання навукi бiзнэсам. Яшчэ раз падкрэслю, эканомiць на навуцы нельга". Спецыялiзацыя эканомiкi краiны ў тэхналагiчнай сферы можа забяспечвацца i за кошт малога i сярэдняга iнавацыйнага бiзнэсу. Вопыт работы беларускiх навукова-практычных цэнтраў i аб’яднанняў сведчыць пра тое, што яны сёння могуць з поспехам займаць нiшы iнавацыйнага бiзнэсу, прапануючы тэхналогii i канкрэтныя прадукты патэнцыяльным пакупнiкам як унутры краiны, так i на экспарт. Мiж iншым, экспарт тэхналогiй i iнтэлектуальнага прадукту з Беларусi год ад году павялiчваецца. Абсалютнымi лiдарамi-iмпарцёрамi з’яўляюцца Расiя i ЗША (на iх прыходзiцца амаль 70 працэнтаў усяго экспарту беларускага iнтэлектуальнага прадукту). Мiхаiл Мяснiковiч падкрэслiў, што вялiкае значэнне для развiцця айчыннай навукi мае праграмна-мэтавае размеркаванне сродкаў, што дазволiла зарыентаваць працу навуковых арганiзацый на патрэбы эканомiкi i грамадства. Канцэнтрацыя на 11 комплексных праграмах павiнна да 2010 года даць рэальны iнавацыйны эфект у выглядзе сотнi новых вытворчасцяў i 400 iнавацыйных тэхналогiй. Акрамя таго, перспектыўным накiрункам для Беларусi можа стаць iнтэграцыя ў мiжнародныя праекты, стварэнне iнавацыйных вытворчасцяў ў межах адзiнай эканамiчнай прасторы Еўрасаюза. Iнга МIНДАЛЁВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Толькi дыверсiфiкацыя эканомiкi i аднаўленне прамысловасцi высокiх тэхналогiй можа забяспечваць эканомiку краiны ў будучынi" — лічыць нобел
|
|