21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

70-гадовыя забойцы не пазбеглі пакарання

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

70-гадовыя забойцы не пазбеглі пакарання

Мiнскi гарадскi суд прыгаварыў 70-гадовых злачынцаў за забойства 20-гадовай даўнiны да працяглых тэрмiнаў зняволення.

Мазгар Насiбулiн 1941 года нараджэння прызнаны вiнаватым у 4 забойствах i прыгавораны да 26 гадоў i 11 месяцаў пазбаўлення волi з канфiскацыяй маёмасцi i адбываннем пакарання ў калонii строгага рэжыму. Яўдат Карачурын 1938 года нараджэння прызнаны вiнаватым у адным забойстве i прыгавораны да 25 гадоў пазбаўлення волi з канфiскацыяй маёмасцi i адбываннем пакарання ў калонii строгага рэжыму. Мiкалаю Ламбоцкаму 1962 года нараджэння прыгавораны да 4 гадоў пазбаўлення волi з канфiскацыяй маёмасцi i адбываннем пакарання ў калонii строгага рэжыму. Ён абвiнавачваецца ў тым, што ўдзельнiчаў ва ўчыненнi разбояў i дапамог набыць зброю.

Яшчэ 5 верасня 1988 года ў вёсцы Войнiвiчы (Ашмянскi раён) Насiбулiн i Карачурын, плануючы ўчынiць разбой, прабралiся ў дом жанчыны i забiлi яе з дапамогай газавага ключа i нажа.

26 мая 1989 года Насiбулiн у Мiнску ў фiлiяле БДУ па вулiцы Маскоўскай у кабiне лiфта застрэлiў з абрэза малакалiбернай вiнтоўкi маладога мужчыну — слухача курсаў павышэння квалiфiкацыi з мэтай выкрадання грашовых сродкаў, якiя былi пры iм.

Праз 15 гадоў Насiбулiн i Карачурын у студзенi 2004 года ў кватэры па праспекце газеты "Праўда" ў Мiнску забiлi нажом пляменнiка Карачурына. Каб схаваць сляды злачынства, яны расчлянiлi i вывезлi цела.

16 красавiка 2008 года ў адной з вёсак Лiдскага раёна ад рук Насiбулiна загiнула жанчына, якой ён нанёс шматлiкiя ўдары нажом спачатку на вулiцы, а потым у доме пацярпелай. Пасля гэтага яго заўважылi жыхары вёскi, праследавалi i затрымалi. Ён даў паказаннi, што ўчынiў злачынствы разам з Карачурыным. Прычынай дачы паказанняў паслужыла тое, што яны пасварылiся ў канцы 2007 года з-за таго, што Карачурын не даў яму грошай i выгнаў з дома.

Падсудныя таксама абвiнавачвалiся ў стварэннi злачыннай банды ў 1989 годзе. Насiбулiн i Карачурын ужо былi судзiмыя ў 50-х гадах мiнулага стагоддзя. Потым з 1967 па 1971 год яны стварылi банду i ўчынiлi каля 20 злачынстваў на тэрыторыi Башкiрскай ССР, украўшы каля 80 тыс. па тым часе савецкiх рублёў. Абодва яны з’яўляюцца ўраджэнцамi Башкiрыi.

Вiктар ГРЫНЬКОЎ, БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнскi гарадскi суд прыгаварыў 70-гадовых злачынцаў за забойства 20-гадовай даўнiны да працяглых тэрмiнаў зняволення.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика