21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прэтэнзіi да iнаўгурацыi Абамы

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэтэнзіi да iнаўгурацыi Абамы

Арганiзатары нядаўняй прэзiдэнцкай iнаўгурацыi ў ЗША атрымалi мноства скаргаў — тысячы ўладальнiкаў бiлетаў так i не змаглi ўбачыць прывядзенне Барака Абамы да прэзiдэнцкай прысягi.

У прыватнасцi, стала вядома, што шматлiкiя ўладальнiкi квiткоў па вiне ўладаў падчас iнаўгурацыi знаходзiлiся ў падземным тунэлi паблiзу вашынгтонскага Капiтолiя. Інаўгурацыйны камiтэт апублiкаваў заяву, у якiм гаворыцца, што ўзнiклыя цяжкасцi былi звязаныя з беспрэцэдэнтным наплывам да месца правядзення цырымонii грамадзян, якiя не мелi на яе бiлетаў. Агульны лiк назiральнiкаў дасягаў 2 мiльёнаў чалавек, i дзяржаўныя ведамствы правялi маштабную аперацыю па захаваннi бяспекi. Сур’ёзных iнцыдэнтаў удалося пазбегнуць, але некаторыя грамадзяне, якiя замерзлi або атрымалi траўмы, былi шпiталяваныя. Да расследавання справы прыцягнутыя Сакрэтная служба ЗША, служба бяспекi Капiтолiя i iншыя ведамствы.

Вытворцаў атручанага малака пакараюць смерцю

Кiтайскi суд прыгаварыў да смяротнага пакарання двух чалавек, якiя выраблялi i прадавалi малако з прымессю меламiну. Яшчэ адзiн фiгурант гэтай справы асуджаны на пажыццёвае зняволенне.

Адзiн з двух асуджаных на смерць — Чжан Юйцзю. Суд прызнаў яго вiнаватым у вытворчасцi ў перыяд з кастрычнiка 2007 па жнiвень 2008 года 600 тон сухога малака, у якiм утрымлiваўся меламiн. Выручка Чжана склала каля 994 700 долараў ЗША. У вынiку ўжывання ў ежу гэтага малака загiнулi шэсць немаўлятаў, у 300 тысяч былi выяўлены захворваннi нырак. Пра другога чалавека, якому вынесены смяротны прысуд, не паведамляецца. Да пажыццёвага зняволення прыгаворана былы кiраўнiк кампанii па вытворчасцi малочных прадуктаў "Sаnlu Grоuр" Цянь Вэньхуа.

Меламiн выкарыстоўваўся ў вытворчасцi малака для таго, каб павысiць утрыманне бялку i тым самым штучна палепшыць яго якасць. Звычайна гэтае рэчыва выкарыстоўваецца пры вырабе пластмас, лакаў i клею.

Грузiя абвясцiла форс-мажор у адносiнах з Расiяй

Доўжыцца ён будзе да вываду расiйскiх войскаў з Абхазii i Паўднёвай Асецii. Гэта рашэнне МЗС Грузii агучыла пасля таго, як Масква запатрабавала ад Тбiлiсi дапусцiць на грузiнскiя ваенныя аб’екты расiйскiх экспертаў.

Выбухнуў мёртвы спадарожнiк?

Камандаванне касмiчных войскаў Расii ўчора афiцыйна паведамiла аб загадкавай няштатнай сiтуацыi на борце ваеннага спадарожнiка "Космас-1818" з ядзернай энергетычнай устаноўкай, якi спынiў працу 22 гады таму.

Спадарожнiк "Плазма-А" ("Космас-1818") быў прызначаны для адпрацоўкi i выпрабаванняў новай ядзернай энергетычнай устаноўкi "Тапаз-1", якой меркавалася абсталёўваць другiя ваенныя апараты. Апарат запушчаны ў 1987 годзе i пры рэсурсе ў адзiн год прапрацаваў 142 днi. Пра непаладкi са спадарожнiкам стала вядома з бюлетэня Нацыянальнага аэракасмiчнага агенцтва, у якiм паведамляецца, што ў лiпенi 2008 года сетка амерыканскiх станцый назiрання за касмiчнай прасторай выявiла вакол апарата воблака абломкаў. Магчыма, з сiстэмы астуджэння рэактара ў адкрыты космас патрапiў цепланосьбiт — калiева-натрыевы расплаў. Аднак ён даўно павiнен быў знаходзiцца ўжо ў цвёрдым стане, бо рэактар спадарожнiка заглушаны. Па адной з версiй, цепланосьбiт маглi падпалiць сонечныя прамянi (напрыклад, у выпадку няштатнага парушэння тэрмаiзаляцыi), па другой — ён мог расплавiцца пры сутыкненнi апарата з мiкраметэарытамi. Прэс-служба КБ "Арсенал" катэгарычна адмовiлася каментаваць iнцыдэнт са спадарожнiкам. Затое служба iнфармацыi i грамадскiх сувязяў касмiчных войкаў выступiла з афiцыйнай заявай, што сапраўды зафiксаваны "факт частковай дэфрагментацыi касмiчнага апарата", якая "носiць нязначны характар", што гаворыць "пра адсутнасць арбiтальнага катаклiзму ў выглядзе выбуху або сутыкнення".

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Арганiзатары нядаўняй прэзiдэнцкай iнаўгурацыi ў ЗША атрымалi мноства скаргаў — тысячы ўладальнiкаў бiлетаў так i не змаглi ўбачыць прывядзенне Барака
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика