21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...

Па звестках на 1 студзеня г.г., у Беларусi жывуць 51 тыс. 998 ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны. Сярод удзельнiкаў вайны — 11 тыс. 707 iнвалiдаў вайны першай i другой груп. У краiне пражываюць 19 Герояў Савецкага Саюза, якiя атрымалi гэтае званне ў гады Вялiкай Айчыннай, i 2 — за ўдзел у баявых дзеяннях на тэрыторыi iншых дзяржаў. У Гомельскай вобласцi жыве адзiны ў Беларусi кавалер ордэна Славы трох ступеняў.

Па звестках на 1 студзеня г.г., у Беларусi жывуць 51 тыс. 998 ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны. Сярод удзельнiкаў вайны — 11 тыс. 707 iнвалiдаў вайны першай i другой груп. У краiне пражываюць 19 Герояў Савецкага Саюза, якiя атрымалi гэтае званне ў гады Вялiкай Айчыннай, i 2 — за ўдзел у баявых дзеяннях на тэрыторыi iншых дзяржаў. У Гомельскай вобласцi жыве адзiны ў Беларусi кавалер ордэна Славы трох ступеняў.

Летась аб’екты Гомельскага палаца-паркавага ансамбля Румянцавых-Паскевiчаў наведалi звыш 200 тысяч турыстаў. Як вядома, ён можа быць уключаны ў спiсы сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Таму сёлета тут плануюцца вялiкiя работы па рэканструкцыi ансамбля, якая пачалася раней i будзе закончана ў 2015 годзе. На добраўпарадкаванне Лебядзiнага возера, працяг будаўнiцтва набярэжнай Сожа, каплiцы i магiльнi Паскевiчаў, сховiшчаў-лядоўняў будзе выдаткавана каля 12 мiльярдаў рублёў. А наперадзе — рэстаўрацыя наяўнага i будаўнiцтва двух новых фантанаў, работы па рэстаўрацыi Зiмовага саду, вежы агляду i г.д.

Шэраг асобаў палка патрульна-паставой службы УУС Гомельскага аблвыканкама падазраюцца ў перавышэннi паўнамоцтваў. Асноўным падазроным праходзiць былы камандзiр палка, якi на працягу некалькiх гадоў збiраў у падначаленых прэмii. Папярэдне называецца сума ў памеры Br15 млн. Пра дзеяннi свайго кiраўнiцтва паведамiлi падначаленыя. Узбуджана крымiнальная справа.     ПОЎНЫ АБЗАЦ  

11-месячнае дзiця ў канадскiм гарадку пад Ванкуверам гуляла з хатнiм радыётэлефонам i незнарок выклiкала палiцыю, чый вiзiт прывёў да выяўлення буйной плантацыi марыхуаны, якую вырошчваў бацька. Званок 911 паступiў у выратавальную службу, але паколькi нiхто не адказваў, выратавальнiкi пераадрасавалi яго ў палiцыю. Пасля вызначэння адрасу магчымага iнцыдэнту палiцэйскiя выехалi на месца. Дома былi маленькi хлопчык з тэлефоннай трубкай i яго бацька, якi глядзеў тэлевiзар. Сiтуацыя стала зразумелай, але палiцэйскiх насцярожыў шчыльны кандэнсат на вокнах дома i яны пажадалi агледзець пакоi. Пiльнасць вартавых парадку была ўзнагароджаная: у адным з пакояў 500 гаршкоў з кустамi марыхуаны. Гаспадара дома арыштавалi, дзiця забралi прадстаўнiкi сацыяльнай арганiзацыi.

П’яны вадзiцель на КрАЗе ўехаў у будынак Дзяржаўтаiнспекцыi ў Свярдлоўскай вобласцi. У вынiку была пашкоджаная цеплатраса, i частку будынка аўтаiнспекцыi залiло варам. Даволi моцна быў пашкоджаны i сам будынак. Такiм чынам мiлiцыянерам вырашыў адпомсцiць бацька, чыйго сына-вадзiцеля арыштавалi за нявыплату штрафу. Падлiчваецца ўрон, вырашаецца пытанне аб узбуджэннi крымiнальнай справы.

У горадзе Баер на ўсходзе Германii п’яны немец, пераходзячы чыгуначныя пуцi, упаў на iх i заснуў. У гэты час да найблiжэйшай станцыi iшоў цягнiк. Ён праехаў па пуцях, на якiх ляжаў чалавек, але апошнi нават не зварухнуўся. Супрацоўнiкi станцыi, заўважыўшы цела на рэйках, падбеглi да яго i ўпэўнiлiся, што п’яным сапраўды шанцуе — ён абышоўся драпiнамi i парай сiнякоў. Мужчыну аднеслi ў медпункт.

Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па звестках на 1 студзеня г.г., у Беларусi жывуць 51 тыс. 998 ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны. Сярод удзельнiкаў вайны — 11 тыс. 707 iнвалiдаў вайны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика