21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ВЫГАНЯЮ Я СВАЮ КАРОЎКУ...

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ВЫГАНЯЮ Я СВАЮ КАРОЎКУ...

Дзень, калi хатнюю жывёлу (кароў) выганялi ў поле на пашу ("запашвалi"), лiчыўся ў нашых продкаў святочным. Гаспадары i гаспадынi апраналiся як мага чысцей, у самае лепшае. Гаварылi памiж сабою ласкава, не сварылiся, не згадвалi якую-небудзь нячыстую сiлу (чорта, нячысцiка), злога звера (ваўка, сабаку), лiхога чалавека (чорнага варажбiта). Выганяючы жывёлу з хлява, абавязкова шапталi засцерагальныя замовы, якiя былi ў запасе ў любога гаспадара цi гаспадынi.

"Замова, калi першы раз выганялi скацiну. Вясна, выйшаў к табе наш статак, сёння мая кароўка будзе табе рада. Сустракаю пастуха з хлебам i соллю. А ты будзь да маёй кароўкi ласкавы. Я Рабiне (мянушка каровы) дзверы адчыняю, калодкай падпiраю, дурныя зубы загаворваю. З лесу пнямi, з поля камянямi. Бабка Надзея, беражы маю кароўку жалезнымi прутамi i ў гарах, i ў барах, i ў далiнах, i ў лугах. У чыстым полi светлая крынiца, ад той крынiцы возера вадзiцы. Там Рабiна цэлае лета ваду папiвае. На, мая Рабiна, хлеба скарыну, а мне малака больш дасi i к лету цяля прынясеш. А вясной выганю цябе ў асаку, а ты раўняйся к рысаку. Бог у дапамогу! "(Кiр. р-н.).

Даволi часта ў вёсках у гэты дзень запрашалi спагадлiвых знахароў, каб яны прыйшлi i "пашапталi на кароў толькi iм вядомую наймацнейшую замову". Лiчылася, што шэпт спрактыкаванага чалавека здольны адвярнуць ад статка любую бяду. "Першым разам, добрым часам, ранняю зарою, добраю парою. Зоры-заранiцы, божыя памашчнiцы. Сама я прыступаю, Госпада Бога i Прачыстую Маць на помач прызываю. Выганяю я цябе, кароўка, на Юраву расу, на шаўковую траву, каб ты травы наядалася, расы напiвалася. Не прыходзiла з поля ўрочна, а прыходзiла малочная: з тоўстымi сырамi, густымi смятанамi, з жоўтым маслам. Каб было малако на пярсцi, смятаны на капыты. Ішоў чараўнiк i чараўнiца. Чараўнiку гарачы камень за плечы, чараўнiцы жменю солi ў вочы, каб не бачылi мае чорна-рабай каровы нi ўдзень, нi ўночы. Iшоў сам Iсус Хрыстос цераз старскi двор, з залатымi ключамi. Замыкаў паганым вачам, злым людзям зубы i губы. Закрываў вочы, каб не бачылi мае каровы нi ўдзень, нi ўночы"(Жлоб. р-н.).

Знахар у такiм выпадку нiколi не адмаўляў, бо адмова паўплывала б потым на ягоны аўтарытэт сярод вяскоўцаў. Ён, наадварот, з радасцю пагаджаўся прыйсцi i "выручыць", каб усё ў людзей было добра. Без блаславення знахара жывёлу не выпускалi на пашу, пастух (пастухi) не меў права гнаць яе ў поле. Толькi пасля магiчных дзеянняў запрошанага знахара, пасля таго, як ён падаваў знак (даваў дазвол), кароў гналi з выгану на пашу. "Замова на карову. Першым разам, добрым часам, ранняю зарою, добраю парою. Зоры-заранiцы, божыя памачнiцы. Сама я прыступаю, Госпада Бога i Прачыстую Маць на помач прызываю. На вятры, на буяне, мяцёлка гуляла, з мора ваду набiрала, кароўку-рабку падмывала, у чыста поле адпраўляла. Iдзi, кароўка, у чыста поле, пад ракiтавы кусточак, пад зялёны лiсточак, па густу смятану, па жоўтае масла. На чорным-чорным каменi сядзiць змей i змяя з змеянятамi. Рагамi раскапаў, ад мае кароўкi ўрага прагнаў. У нас Прачыста Божа Мацер, у яе тры дочары: першая — Кацярына, другая — Марына, трэцяя — Марыя. Кацярына кароўку доiць, Марына ў кубкi налiвае, Марыя смятанку засцiлае. З Госпадам Богам, з яго наследнiцай, з Мандрынай, зарамi ўспылiлась, месяцам падвязалась, зiгаю ўпраўляла, на звяздзе мой хлеб абкiроўвала, iарданнаю вадою палiвала, злога, бязбожнага чалавека не дапускала, жалезныя вароты ўстанаўляла, залатыя замкi замыкала. Iдзi, злы чалавек, бязбожны, тут табе не бываць, залатых замкоў не ламаць, жалезных варот не адчыняць, мае кароўкi не паядаць. А iдзi, злы чалавек, бязбожны, на горку асiну, парахню жаваць, маёй кароўцы карысць аддаваць. На места ўстанаўляць"(Жлоб. р-н.). Замова знахара магла быць i намнога прасцейшай, але ўсё адно яна лiчылася моцнадзейснай, у якой нiчога нельга было змянiць, бо тады гублялася чароўная сiла магiчных слоў. "Замова, калi першы раз выганялi карову ў поле. Святы Юрый, пастар Гасподнi, прыедзь на сiвым канi, у залатым сядле. Вазьмi залатыя трубы i зайграй. Паклiч ваўкоў i ваўчыц, вазьмi залатыя замкi, замкнi iм губы i зубы, каб яны адзiн з адным хадзiлi, адзiн аднаго любiлi. А ты, пастух, калёнаю сцяною загарадзi. Амiнь." (Ветк. р-н.). Мала было выгнаць карову на пашу, кожная ж гаспадыня марыла пра тое, каб яе кароўка прыносiла дамоў як мага болей малака. Тут ужо ў справу iшлi "персанальныя " замовы, якiя былi даступныя кожнай гаспадынi. "Замова, каб карова болей малака давала. Пад першую маладзiковую нядзелю трэба браць вечарам ваду для каровы i прымаўляць: "Добры вечар, калодзеж! Не прыйшла я ваду браць, а прыйшла сваёй кароўцы малако здабываць". Потым трэба чарпануць ваду адзiн раз да сябе "(Ганц. р-н.).

Некаторыя з замоў нагадваюць сабою самабытныя вусна-паэтычныя творы, у якiх гаворка вядзецца ўвогуле пра захаванне жывёлы (скацiны, гаўяда). "Замова на карову. Самасеем абсыпаю злога духа, адганяю, як за мора птушку з гэтага гною. Гэтага самасею не збяруць там, чараўнiцы ў маёй кароўкi малако i смятану не адбяруць." Як карову выганiш першы раз, трэба ўзяць яйцо i абысцi вакол тры разы i сказаць: "Як гэта яечка поўнае, так каб у нашай кароўкi поўнае вымя было ". Малако каб добрае прынесла, трэба, выгнаўшы карову ў поле, сабраць яе сляды на пяску i ўкiнуць у хлеў, каб пiльнавалася аднаго свайго хлява." (Бых. р-н.).

Вопытныя, спрактыкаваныя гаспадынi, навучалi маладзейшых, што засцерагацца словам трэба не толькi падчас выгану жывёлы з хлява на пашу, але i ў будзённым жыццi таксама, г.зн., калi iдзеш даiць карову, дык абавязкова не забывайся пра таямнiчыя словы, якiя разлiчаны на захаванне дабрабыту ў сямейцы, на здароўе i плоднасць жывёлы, на прынясенне ёю "вялiкага малака ". "Замова для каровы. Як iдзеш даiць карову, трэба гаварыць: "Добры дзень, карова, чорная (белая) шарсцiнка. Iду да цябе са святой вадой, а ты да мяне са святой расой. Вадою цябе падмываю, злога ворага не дапускаю, нi гаспадаровага, нi гаспадынiнага, нi чараўнiковага, нi чараўнiчынага, нi блудлiвага, нi блуднiковага. Святы Юрый-Ягорый, сашлi па калена малако, па локаць смятану ". (Ветк. р-н.).

Баялiся i злых вядзьмарскiх вачэй, якiя маглi пазбаўляць карову, асноўную кармiцельку сялянскай сямейкi, малака. У Кiбарта чытаем: "Калi б ведзьмы хадзiлi ў чалавечым аблiччы, выдойваючы кароў, можна было б засцерагчыся ад iх альбо ўцячы, але яны ператвараюцца часам у жабаў i немагчыма нi ўбачыць iх, нi пазбегнуць iхнiх чараў. Ведзьма лёгка разрывае вымя, i як толькi крывёю з яго намочыць пальцы, адразу адбярэ ў той каровы палову малака i яшчэ столькi ж выдаiць са сваёй. Ведзьма мае жабiну галаву, сама велiчынёю з саву, ногi — курыныя. Калi чалавек стане на тым месцы, дзе яна сядзела, абавязкова на нешта захварэе, найчасцей бывае, што ўтворацца раны на нагах. Калi ведзьму ў гэтым аблiччы ўдарыць у грудзi, яна выплюне белае малако, зусiм як каровiнае. Адкуль бы ўзялося ў яе такое малако ў роце, калi б нячысцiк не даваў ёй смактаць кароў. Любiць яна ляжаць на гноi. Даўней было iх шмат, цяпер iх мала засталося, бо людзi забiваюць iх, дзе толькi ўбачаць, пры гэтым мучаць, перакананыя, што ведзьма трапiла iм у рукi. Калi чалавек апране адзежыну, змочаную цi малаком, цi мачою такой жабы, то заробiць незагойную рану. Адна жанчына хацела прыглядзецца да такой жабы i стала паблiзу. Калi яна выцяла жабу па хрыбетнiку, то тая вылiла малако ёй на нагу. Нага апухла, пачала балець i праз нейкi час адпала. У хаты залазяць такiя жабы па начах, каб намачыць чалавечае адзенне. Каб яны не лазiлi, ёсць такi сродак: павесiць жабу ў комiне, каб праз яе iшоў дым. Пакуль адна там будзе сушыцца, другая запаўзцi ў хату не асмелiцца".

У М.Нiкiфароўскага ёсць амаль аналагiчнае сведчанне: "Каб даведацца, хто ў наваколлi малочная ведзьма, трэба на масляныя заговiны кавалачак сыру ў роце пратрымаць усю ноч, а ранiцаю ў "шчыльны " панядзелак высушыць яго i зашыць адразу ж у адзежу, якую трэба, не скiдаючы, насiць увесь пост (пры гэтым не хадзiць у лазню, не мыцца, нi з кiм не гаварыць, нават не вiтацца). З кавалкам сыру трэба прыйсцi да велiкоднай ютранi i, спынiўшыся ў царкве ля парога, падымаць сыр угору, калi гавораць словы "Хрыстос уваскрос! ". Тады замест хустак на галовах у ведзьмаў будуць вiдаць дойкi, што i выдае iх. Замест гэтага ў той самы час можна глядзець на жанчын праз дзiрачку ў агарку лучыны, калi на масляныя заговiны сам сабою выпаў сучок".

(Працяг будзе.) АЛЯКСЕЙ НЕНАДАВЕЦ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзень, калi хатнюю жывёлу (кароў) выганялi ў поле на пашу ("запашвалi"), лiчыўся ў нашых продкаў святочным. Гаспадары i гаспадынi апраналiся
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика