І лягчэе цяжкая работа
І лягчэе цяжкая работа
Наша вёска Крошын бяднейшая за iншыя, мусiць, нiколi не жыла — шанцавала на добрых кiраўнiкоў калгаса, на працавiтых людзей. У кожнай сям’i, хай там нават начальства, была калiсь гаспадарка, у поле выганялi пад дзвесце кароў. Потым нешта змянiлася: цi то людзi пабагацелi, цi ад клопатаў рашылi пазбавiцца — статак стаў скарачацца. Цяпер — каля 40 кароў, i трымаюць iх у асноўным пенсiянеры, маладыя не хочуць, бо гэта i сапраўды цяжкая работа. Дык вось: не выключана, што i мы ад яе ўжо адмовiлiся б, калi б не дапамога, якую пастаянна адчуваем з боку праўлення нашага СВК. Мяркуйце самi: у пачатку чэрвеня ўсiм, хто трымае кароў, прывезлi гатовае сена, пасля заканчэння жнiва — у рулонах салому. Мы, вядома ж, заплацiлi за ўсё. Але ж гэта плата, можна сказаць, сiмвалiчная. Яшчэ ў красавiку — пачатку мая бульбасаджалкай нам усiм пасадзiлi бульбу, потым без нас, за нас яе апрацоўвалi, даглядалi. I ўвосень нам галава таксама не балела — выдзялялi тэхнiку для ўборкi. Прычым не толькi бульбы. На ўсе прысядзiбныя ўчасткi своечасова прыходзiлi камбайны, усiм — i тым, хто працуе, i тым, хто ўжо на пенсii — прадавалася па 200 кiлаграмаў збожжа. Iм жа заахвочвалi тых, хто здаваў малако, цялят, заўсёды выдзяляўся транспарт, заўсёды вырашалiся ўсе праблемы. А нашы — пенсiянераў, iнвалiдаў яшчэ i за палову цаны, на ўсе паслугi. Вось i хочацца шчыра падзякаваць старшынi праўлення СВК Уладзiмiру Дзмiтрыевiчу Шчарбацэвiчу, прафкаму кааператыва за ўвагу да людзей, за разуменне iх клопатаў i праблем, за дапамогу. Нiна Iванаўна i Пётр Мiхайлавiч Янушкевiчы, в. Крошын, Баранавiцкi раён У любую гадзiну, у любое надвор’е...Нам, жыхарам вёскi Дзянiскавiчы, вельмi пашанцавала на добрага доктара. Мы жывём i ведаем — калi, крый Бог, што, на дапамогу нам у любы час, у любое надвор’е абавязкова прыйдзе наша Ала Мiкалаеўна Шайтор. Яна цудоўны спецыялiст, уважлiвы i чулы чалавек. Мы вельмi давяраем ёй. А яшчэ ў нас вельмi добразычлiвыя, вельмi талковыя людзi працуюць на пошце. Кiруе гэтым невялiчкiм, але дружным калектывам Нiна Мiкалаеўна Рымаровiч. Нiзкi паклон iм ад усiх жыхароў i самыя найшчырэйшыя вiншаваннi! Л.I. Швайко, Н.М. Шуляк, С.П. Саўчык i iншыя. в. Дзянiскавiчы, Ганцавiцкi раён Мой нумар — 13У нашым мiтуслiвым, эгаiстычным свеце не так часта сустрэнеш добразычлiвых сардэчных людзей, асаблiва ў сферы абслугоўвання... Вось ужо каторы год свой абутак я рамантую выключна ў майстэрнi № 13 па вулiцы Камунiстычнай у Валерыi Iосiфаўны Кароль i Наталлi Пятроўны Лукашынай. Яны ўважлiва ставяцца да ўсiх клiентаў, яны заўсёды параяцца, як лепей выканаць рамонт, яны сапраўдныя майстры. У мяне, прынамсi, нi разу не было нiякiх заўваг да iхняй работы (абутак служыць як новы), — толькi ўдзячнасць. Яшчэ i праз газету. Таццяна Дубiцкая, г. Мiнск г. Мiнск
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наша вёска Крошын бяднейшая за iншыя, мусiць, нiколi не жыла — шанцавала на добрых кiраўнiкоў калгаса, на працавiтых людзей. У кожнай сям’i, хай там н
|
|