ЛЕБЯДЗІНЫ ВЫРАЙ
ЛЕБЯДЗІНЫ ВЫРАЙ
Калi наступаюць маразы i замярзаюць вадаёмы, то лебедзi мiгрыруюць на захад i поўдзень — дзе лёд не прыхапiў вадзяную гладзь. Здаралася, што гэтых птушак прыходзiлася высякаць з лёду, бо трымалiся на палонках да апошняга. А куды падзелiся лебедзi гэтай зiмой, калi маразы скавалi ўсю Заходнюю Еўропу, а затым накрылi i нас? Нiколi не думаў, што ачышчальныя збудаваннi — такi сур’ёзны аб’ект, бо туды паступаюць ўсе адходы з прыбiральняў, пральных машын, сцёкавая вада... а пасля ачышчальнага цыкла выходзiць чыстая, якая паступае ў сажалкi, якiя i аблюбавалi птушкi. Вады цяпер паступае на ачышчальныя збудаваннi 39 тыс. куб.м у суткi, хоць па праектце аб’ект можа прыняць 65 тыс. Звязана гэта з тым, што насельнiцтва стала ўжываць вады меней — вадамеры спрыяюць гэтаму. Вады менш, але яна больш забруджаная. Не лiчачы арганiчных адходаў, найбольшую шкоду прыносяць хiмiчныя фарбавальнiкi тэкстыльнага камбiната i фасфаты — апошнiх павялiчылася на 20%, а звязана гэта з больш шырокiм выкарыстаннем пральных парашкоў. Тым не меней пасля ачысткi вада празрыстая i не мае паху. Начальнiк ачышчальных збудаванняў Пётр Шалепаў з тэхнолагам Святланай Смаршчок нават прапанавалi мне з апошняга адстойнiка тую ваду пакаштаваць. Я падумаў i... адмовiўся. Беражонага, як кажуць i... Няхай лепш у гэтай вадзе шчыруюць лебедзi з качкамi. А на сажалках iх процьма. Дзiкiя качкi пужлiвыя i, прыкмецiўшы мяне, адразу падымалiся на крыло, лебедзi адплывалi далей ад берага. Нават у лютыя маразы вада тут не замярзае — трымаецца ў межах 0—+1 °С, хоць некаторыя сажалкi ўсё ж лёд i зацягвае. Але прасторы птушкам хапае. А вось чым яны кормяцца — для мяне сакрэт. Напрыклад, лебедзi могуць здабываць сабе ежу на глыбiнi выцягнутай шыi. Зiмой нiякiх раслiн няма, а "пералапацiць" донныя адклады цi злавiць нейкую рачную драбязу на глыбiнi 1,2-1,5 метра няпроста. Але лебедзi, вiдавочна, не галодныя, бо колькi нi кiдаў хлеб у ваду — нiводзiн не падплыў. Лебедзi часта не баяцца людзей i бяруць корм з рук, але ўсё ж гэтыя птушкi асцярожныя i стараюцца трымацца на бяспечнай адлегласцi, хоць i прывыкаюць лёгка. Ёсць чародкi, у якiх пераважвае маладняк — апярэнне ў яго шэрае, давялося пабачыць i белых прыгажуноў — не маладых. Аднойчы назiраў такi выпадак. Ехаў ранiцой на электрычцы ў Мiнск, i дзесьцi за Стоўбцамi на невялiкай рэчцы заставалася нешырокая стужка чыстай вады. Напачатку кiнулася ў вочы лiса, якая круцiлася на беразе палонкi. Рыжую на снезе было добра вiдаць, а лебедзя ўбачыў, калi электрычка праскочыла мост — птушка плавала каля супрацьлеглага берага, метры за тры ад лiсiцы i сачыла за ёй. Чым там закончылася, не ведаю, бо калi ехаў назад, там было пуста i чыста. Асiлiць лебедзя няпроста — удар крыла адчувальны i для чалавека. Лебедзi вельмi прывязаныя да родных мясцiн, i з году ў год адна i тая ж пара можа гнездавацца на аблюбаваным вадаёме, ды i на зiму адлятаць далёка не хочуць. Калi ёсць незамярзаючы вадаём, то да яго злятаюцца лебедзi з усёй акругi, i не толькi. У некаторыя зiмы на ачышчальных сажалках лебедзяў збiраецца па некалькi сотняў, а што да качак, то iх можна лiчыць на тысячы. Дзе зiмуюць лебедзi, мы ўжо ведаем i хвалявацца за iх асаблiва не трэба, галоўнае — не турбаваць, а вось падкармiць, то чаму i не. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi наступаюць маразы i замярзаюць вадаёмы, то лебедзi мiгрыруюць на захад i поўдзень — дзе лёд не прыхапiў вадзяную гладзь. Здаралася, што гэтых пт
|
|