Ледзяны анёл
Ледзяны анёл
Яго зрабiў i ўсталяваў на беразе невялiкай сажалкi ў вёсцы Пясцова Кiраўскага раёна мясцовы жыхар Сяргей Трэнькiн. Ён — майстар i ўдзельнiк замежных фестываляў ледзяных скульптур. Яго зрабiў i ўсталяваў на беразе невялiкай сажалкi ў вёсцы Пясцова Кiраўскага раёна мясцовы жыхар Сяргей Трэнькiн. Ён — майстар i ўдзельнiк замежных фестываляў ледзяных скульптур.Вышыня анёла — болей за чатыры метры. Яго зрабiлi з лёду, калi выразалi на замерзлай сажалцы вялiкую праталiну ў выглядзе крыжа на свята Вадохрышча. Увогуле больш за тры тоны лёду спатрэбiлася для скульптуры. Вяскоўцы лiчаць, што летась пасля асвячэння вады ў сажалцы адбыўся цуд — вада стала чыстай, а лёд цяпер падобны на празрысты крышталь. Ледзяныя скульптуры сталi традыцыяй маланаселенай вёскi Пясцова пасля пераезду на сваю малую радзiму Сяргея Трэнькiна. Ужо другую зiму майстар радуе сваiмi прыгожымi творамi жыхароў Кiраўшчыны, якiя з’язджаюцца з усёй акругi падзiвiцца на скульптуры. Сёлета спачатку з’явiлiся ледзяныя елка i снегавiк, цяпер — анёл i яшчэ зубр як беларускi сiмвал гэтага года. Аўтар работ сцвярджае, што нават пры невялiкай плюсавой тэмпературы паветра скульптуры будуць радаваць людзей не меней за месяц. Ілона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яго зрабiў i ўсталяваў на беразе невялiкай сажалкi ў вёсцы Пясцова Кiраўскага раёна мясцовы жыхар Сяргей Трэнькiн. Ён — майстар i ўдзельнiк замежных ф
|
|