21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пра што маўчаць Крэўскiя муры

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра што маўчаць Крэўскiя муры

Анатоль Бутэвiч. "Раскiданае гняздо крывiцкай славы: незвычайная вандроўка па Крэўскiх мурах". — Мiнск: "Беларуская навука", 2008.

Гэтая кнiжка выйшла ў свет зусiм невялiкiм накладам. А шкада, бо яна можа быць цiкавай досыць шырокаму колу чытачоў: ад школьнiкаў да людзей сталых, ад аматараў вандровак па абшарах Бацькаўшчыны да прыхiльнiкаў навукова абгрунтаваных звестак пра нашу гiсторыю.

Гэтая кнiжка невялiкая па аб’ёме, аднак змяшчае шмат iнфармацыi — гэта, па-сутнасцi, падручнiк па гiсторыi сярэднявечнага перыяду, напiсаны ў лёгкай, займальнай форме. І самае, здаецца, неверагоднае, што ўвесь змест кнiгi i сапраўды так цi iнакш звязаны з Крэвам. Па-сутнасцi, гэта аповед пра Беларусь праз гiсторыю яе замкаў. Пры гэтым Бутэвiч пастараўся перадаць чытачу адчуванне асаблiвай аўры "гняздоўяў беларускай славы".

"Шмат слаўных i трагiчных старонак нашай гiсторыi звязана з замкамi, — заўважае аўтар. — Калi б не яны, не майстэрства iх будаўнiкоў, не мужнасць, адвага, самаахвярнасць iх абаронцаў, то мо не было б сёння i беларускай зямлi".

Кнiга распавядае не толькi пра славутых князёў лiтоўскiх Альгерда, Ягайлу, Вiтаўта, Кейстута, iншых гiстарычных асобаў, чые лёсы былi звязаны з Крэвам, але i пра тых, хто замак будаваў, абараняў, утрымлiваў. Пра тое, як замак супрацьстаяў ворагам, якую зброю мусiлi прымяняць захопнiкi, каб iм авалодаць.

"За сваё размаiтае амаль 700-гадовае жыццё Крэўскi замак зведаў славу i няслаўе, шум вялiкiх бясед i галас ведзьмiных шабасаў, разбурэнне i аднаўленне, багацце i заняпад, вiзiты знаных гасцей i дзяржаўных асобаў", — пiша Бутэвiч. I распавядае пра таямнiцы, якiя звязаны з замкам, пра спрэчкi гiсторыкаў адносна тых цi iншых падзей, якiя ў iм адбывалiся, пра асаблiвасцi абарончых збудаванняў у сярэднявечнай Беларусi, пра iнтрыгi княскага двара... Ён распавядае малавядомыя гiсторыi кахання, злачынстваў i гераiзму, узгадвае тое, чаму не пераставалi здзiўляцца iншаземцы ў нашых краях. Напрыклад, пра ролю жанчын у абароне замкаў, пра тое асаблiвае становiшча, якiя мелi лiцвiнкi ў ВКЛ.

Кнiга змяшчае iлюстрацыi, i ў другой сваёй частцы — хронiку Ягайлавага часу: багаты i цiкавы дакументальны матэрыял пра Вялiкае Княства Лiтоўскае.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Анатоль Бутэвiч. "Раскiданае гняздо крывiцкай славы: незвычайная вандроўка па Крэўскiх мурах". — Мiнск: "Беларуская навука", 2008.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика