Кошт жылля для чаргавiкоў сёлета неабходна знiзiць на 10 працэнтаў
Кошт жылля для чаргавiкоў сёлета неабходна знiзiць на 10 працэнтаў
Такую задачу будаўнiчай галiне паставiў учора на пасяджэннi калегii Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi. Такую задачу будаўнiчай галiне паставiў учора на пасяджэннi калегii Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi.Ва ўмовах глабальнага фiнансавага крызiсу па ўсiх сегментах прадукцыi на сусветным рынку назiраецца знiжэнне цэнаў. Паводле апошнiх прагнозаў, кошт барэля нафты летам можа яшчэ абвалiцца i дасягнуць 25 долараў. Будаўнiчыя матэрыялы на знешнiх рынках таксама будуць таннець. Пры развiццi такога эканамiчнага сцэнарыя будаўнiцтва жылля ў Беларусi павiнна таксама таннець, упэўнены Сяргей Сiдорскi. Прэм’ер-мiнiстр краiны ў першую чаргу патрабаваў звяртаць увагу на будаўнiцтва жылля для льготных катэгорый насельнiцтва i тых, хто шмат гадоў стаiць на ўлiку асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў. Сёлета ў краiне запланавана пабудаваць 6 млн квадратных метраў жылля i для чаргавiкоў яно павiнна быць крыху танней, чым да крызiсу, лiчыць кiраўнiк Урада. На калегii прагучала iнфармацыя пра тое, што ў сувязi з фiнансавым крызiсам цэны на жыллё, напрыклад, у Казахстане абвалiлiся ў некалькi разоў, знiжаецца кошт будаўнiцтва жылля i ў Маскве. Менавiта таму знiжаць цэны будзе вымушаная i будаўнiчая галiна нашай краiны. Хутчэй за ўсё, на працягу года неабходна перагледзець кошт цэменту, арматуры, блокаў, цэглы i керамiчнай плiткi, выкарыстоўваць у будаўнiцтве новыя эфектыўныя энергазберагальныя тэхналогii. Паводле iнфармацыi мiнiстра архiтэктуры i будаўнiцтва Аляксандра Селязнёва, цяпер у нашай краiне назiраецца iстотнае патанненне кошту камерцыйнага жылля. На сталiчным рынку будаўнiцтва жылля з’явiлiся структуры, якiя прапануюць клiентам узводзiць кватэры па кошце да 1300 долараў за квадратны метр. У свой час цэны на камерцыйны жыллёвы "квадрат" у Мiнску дасягалi 2 тысяч долараў. Цяпер кошт квадратнага метра жылля, якое будуецца з дзяржаўнай падтрымкай, складае крыху больш за 600 долараў i знiзiць яго будзе вельмi праблематычна. Практычна ўсе слабыя пазiцыi па скарачэннi выдаткаў у сiстэме будаўнiцтва жылля для чаргавiкоў спецыялiстамi галiны сёння выяўлены, упэўнены мiнiстр. Пры пэўным патанненнi сабекошту будматэрыялаў гаворка можа iсцi толькi пра знiжэнне кошту будаўнiцтва жылля для льготных катэгорый насельнiцтва ў памеры да 2,5 працэнта. На льготнае крэдытаванне насельнiцтва па лiнii жыллёвага будаўнiцтва сёлета будзе накiравана 3,5 трлн рублёў дзяржаўных сродкаў, паведамiў на калегii старшыня праўлення Нацбанка Беларусi Пётр Пракаповiч. Сёння льготныя крэдыты на будаўнiцтва жылля ў сельскай мясцовасцi i па лiнii шматдзетных сем’яў выдаюцца пад 3 працэнты гадавых, у гарадах — пад 5 працэнтаў гадавых. Калi гэта стане неабходна, то для гарадскiх жыхароў, што стаяць на ўлiку асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў, магчыма было б павялiчыць тэрмiны крэдытавання з 20 да 30 гадоў. Кiраўнiк Нацыянальнага банка адзначыў, што ўжо ў наступным годзе ў Беларусi неабходна будзе пабудаваць 7,5 млн квадратных метраў жылля, а для гэтага ўжо ў другой палове гэтага года неабходна падрыхтаваць вялiкую колькасць будаўнiчых пляцовак. Будаўнiчая галiна павiнна працаваць такiм чынам, каб на пачатак 2011 года жыллёвая чарга ў сталiцы скарацiлася з 30 да 10 гадоў, а ў абласных цэнтрах — максiмум да 3—5 гадоў, у малых гарадах — да года. Каб выканаць гэтыя планы, у будаўнiчай галiне неабходна выкарыстоўваць больш эфектыўныя метады арганiзацыi працы. На аб’ектах узвядзення дамоў для чаргавiкоў вежавыя краны павiнны працаваць у тры змены, а будаўнiчыя брыгады ў дзве. У першую чаргу гэта датычыцца Мiнска, дзе тэмпы будаўнiцтва жылля ўжо традыцыйна не выконваюцца, заўважыў Пётр Пракаповiч. Кiраўнiк будаўнiчай галiны Аляксандр Селязнёў агучыў узнiклую праблему з зацягваннем будаўнiцтва жылля для шматдзетных сем’яў. Сёлета ў гэтай катэгорыi льготнiкаў прагнозная чарга будзе складаць каля 15 тысяч сем’яў, а запланавана пабудаваць на працягу года толькi 2,8 тысячы кватэр. Калегiя Мiнбудархiтэктуры таму вырашыла пашырыць i павялiчыць сiстэму ЖБК галоўным чынам за кошт прыцягвання туды шматдзетных сем’яў. Сяргей Сiдорскi даручыў пэўным структурам будаўнiчай галiны ўдакладнiць планы будаўнiцтва жылля для гэтай катэгорыi насельнiцтва i да пачатку сакавiка вызначыць новыя задачы: дзе, калi i колькi трэба фармiраваць дадатковых ЖБК менавiта для шматдзетных сем’яў. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую задачу будаўнiчай галiне паставiў учора на пасяджэннi калегii Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi.
|
|