Курс долара не змянiўся...
Курс долара не змянiўся...
На сёння курс беларускага рубля да кошыку замежных валют вызначаны на ўзроўнi 914,2 рубля i ўмацаваўся на 4,75 працэнта з таго моманту, калi Нацыянальны банк ажыццявiў прывязку нацыянальнай валюты да кошыка, у якi ўваходзяць долар ЗША, еўра i расiйскi рубель. Па вынiках учарашнiх таргоў на Беларускай валютна-фондавай бiржы, курс долара ЗША застаўся нязменным i складае 2787 рублёў за адзiн долар. А вось адносна дзвюх iншых валют — еўра i расiйскага рубля — наш рубель умацаваўся адпаведна на 45 i на 0,63 рубля: адзiн еўра каштуе 3574 рублi, расiйскi рубель — 76,76. А вось у Расii Цэнтрабанк курс долара зноў павысiў: гэта першае павышэнне за апошнiя тры днi. "Амерыканец" падаражэў у Маскве на 30 капеек i цяпер яго афiцыйны курс складае 36,31 рубля. Што датычыцца курса еўра, то ён там "згубiў" 25 капеек i курс апусцiўся да 46,59 рубля. Мiж iншым, кошт бiвалютнай карзiны, якi склаў 40,94 рубля, пакуль не перасягнуў мяжу, вызначаную Цэнтрабанкам Расii ў 41 рубель. Нагадаем, што згодна з заявай старшынi Цэнтрабанка Сяргея Ігнацьева, ЦБ мае намер утрымлiваць сваю нацыянальную валюту ў межах зададзенага калiдора. Калi так, то наўрад цi, лiчаць некаторыя нашы эксперты, i беларускi рубель чакаюць непрыемныя "ўзрушэннi". Iгар ГРЫШЫН. У выхадныя iстотна пацяплее Па поўднi краiны чакаецца да плюс 8 У пятнiцу тэрыторыя Беларусi застанецца пад уплывам цёплых i вiльготных паветраных мас з боку поўдня Еўропы, паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава. Сёння ўдзень месцамi чакаецца мокры снег i дождж, амаль паўсюдна туман, на дарогах галаледзiца. Тэмпература 6 лютага будзе вагацца ад 3 марозу ў Вiцебскай вобласцi да 5 цяпла ў заходнiм рэгiёне краiны. У Мiнску без ападкаў, тэмпература 0 — плюс 2 градусы. У суботу ў большасцi раёнаў, а ў нядзелю толькi месцамi чакаюцца ападкi ў выглядзе дажджу. Тэмпература ўначы ў выхадныя ад плюс 2 да мiнус 4 градусаў, удзень — 1—6 цяпла, па Брэсцкай вобласцi да плюс 8 градусаў. Паводле папярэднiх прагнозаў, у першыя днi наступнага тыдня захаваецца цёплае i вiльготнае надвор’е, аднак дождж усё часцей пачне чаргавацца з мокрым снегам. Тэмпература паветра на працягу сутак 0 — плюс 5 градусаў. Прыкладна з серады зноў стане халадней, калi тэмпература ўдзень будзе каля 0, а ўначы крыху падмарозiць. Месцамi будзе iсцi снег. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сёння курс беларускага рубля да кошыку замежных валют вызначаны на ўзроўнi 914,2 рубля i ўмацаваўся на 4,75 працэнта з таго моманту, калi Нацыяналь
|
|