Казкі на роднай мове — па тэлефоне
Казкі на роднай мове — па тэлефоне
Днямi фанатэка службы "Казкi па тэлефоне" папоўнiлася новымi песнямi i казкамi. Зараз у фанатэцы ўтрымлiваецца каля 200 казак i легендаў народаў свету. А 9 лютага з’явiўся новы раздзел "Казкi на роднай мове". Сюды ўвайшлi самыя разнастайныя казкi, выкананыя на беларускай мове майстрамi мастацкага слова. Калi тэлефонны апарат падтрымлiвае танальны набор нумара (а ён даступны больш чым 80 працэнтам мiнчан), то абанент можа самастойна выбiраць казкi для праслухоўвання Пры дапамозе гукавых падказак гэта зусiм нескладана i нават дзiця, набраўшы нумар "196", можа самастойна з гэтым справiцца. Калi тэлефон падтрымлiвае толькi iмпульсны набор, абанент таксама не застанецца без казкi, прычым кожную гадзiну ён зможа пачуць новую казку. Аўтаiнфарматар "Казкi" з’явiўся ў РУП "Белтэлекам" амаль 7 гадоў таму. Спачатку гэта паслуга была даступная толькi абанентам сталiцы, але з 2007 года, калi ўсе абаненты як стацыянарных сетак, так i мабiльнай сувязi, атрымалi магчымасць тэлефанаваць на аўтаiнфарматары РУП "Белтэлекам", "Казкi" набылi новых прыхiльнiкаў. Асаблiвай папулярнасцю ў сем’яў, якiя выхоўваюць дзяцей, карыстаецца раздзел аўтаiнфарматара "Песнi для дзяцей", якi складаецца з некалькiх рубрык: "Песнi для самых маленькiх", "Чаму вучаць у школе?", "Песнi з фiльмаў-казак" i "Песнi з любiмых мультфiльмаў". У гэтым раздзеле ёсць магчымасць для праслухоўвання ўсiх песняў з абранай рубрыкi па парадку, што дазваляе заняць увагу дзiцяцi прыкладна на паўгадзiны. — У найблiжэйшы час мы плануем практычна ўдвая павялiчыць рэпертуар песняў, — паведамiла начальнiк даведачна-iнфармацыйнага цэха фiлiяла РУП "Белтэлекам" "Мiнская гарадская тэлефонная сетка" Марына Сцяпанава. — Ужо сёння вядзецца актыўная работа па напаўненнi фанатэкi. Акрамя новага раздзела "Казкi на роднай мове" з 9 лютага з’явiлася яшчэ адна новая рубрыка "Песнi-калыханкi". Зразумела, што калыханка па тэлефоне не заменiць роднага голасу матулi, але яна можа зрабiць вячэрнi адпачынак дзiцяцi больш разнастайным. Трэба дадаць, што працягласць гучання песняў вагаецца ад 1,5 да 4 хвiлiн. А кошт праслухоўвання складае 73 рублi за хвiлiну. Надзея НІКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi фанатэка службы "Казкi па тэлефоне" папоўнiлася новымi песнямi i казкамi. Зараз у фанатэцы ўтрымлiваецца каля 200 казак i легендаў на
|
|