Гістарычныя дакументы ў электронным варыянце
Гістарычныя дакументы ў электронным варыянце
ІT-тэхналогіі
Лабараторяыя па лiчбаваннi старажытных рукапiсаў будзе створана ў Беларусi. Мiнiстэрства культуры Беларусi ўвайшло ў Камiтэт па навуцы i навуковых тэхналогiях па стварэннi лабараторый па лiчбаваннi старых рукапiсаў, твораў, выданняў i цэлых бiблiятэк. — Першы вопыт ёсць — мы лiчбавалi Слуцкае Евангелле ХVI стагоддзя, — паведамiў намеснiк мiнiстра культуры Беларусi Вiктар Кураш. — Наступнай стане бiблiятэка Храптовiчаў, якая складаецца з выданняў ХV—ХVIII стагоддзяў. Такi ж лёс чакае i старажытную бiблiятэку i архiў роду Радзiвiлаў. Пасля лiчбавання старажытныя дакументы будуць адкрыты для карыстання шырокага кола чытачоў. У электронным выглядзе iх можна будзе знайсцi ў вiртуальнай зале Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi. Вiктар Кураш не выключае, што ўнiкальныя творы з’явяцца i ў iнтэрнэце. Вера Капiтанава.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лабараторяыя па лiчбаваннi старажытных рукапiсаў будзе створана ў Беларусi. Мiнiстэрства культуры Беларусi ўвайшло ў Камiтэт па навуцы i навуковых тэ
|
|