Навука распазнання болю
Навука распазнання болю
(Пачатак у нумарах за 6, 7 лютага.) Боль у грудной клетцы Стэнакардыя Дыскамфорт, сцiсканне з’яўляецца ў грудзях з-за недастатковага прытоку крывi да сэрца. Боль таксама можа адчувацца ў скiвiцы i ўнутры левай рукi або часам у абодвух руках. Боль i дыскамфорт узмацняюцца падчас фiзiчнай працы або цяжкiх эмацыянальных узрушэнняў. Падчас спынення працы цi расслаблення чалавек адчувае сябе лепш. Боль у грудной сценцы Гэта тыповы бясшкодны боль у грудзях, якi выклiкаецца адчувальнасцю мышцаў цi храсткоў у сценках грудной клеткi. Калi нацiснуць на адчувальнае месца, болевыя адчуваннi паўтарацца. Спазмы стрававода Моцнае сцiсканне з’яўляецца пад грудной косткай, часта пасля ўжывання вялiкай колькасцi халоднай або газаванай вадкасцi. Боль, як правiла, хутка праходзiць. Гастраэзафагеяльная рэфлюксная хвароба Цёплае пякучае адчуванне з’яўляецца ў верхняй частцы брушной поласцi i ў нiжняй частцы грудной клеткi пад грудной косткай. Вы можаце адчуваць кiслы прысмак у роце. Інфаркт мiякарда Моцны боль або сцiсканне могуць адчувацца ў грудзях, шыi, чэлюсцi або руках. У дадатак да гэтага могуць быць задышка, патлтiвасць, ванiтаванне i рвота. Пнеўманiя Асацыюецца з гарачкай i кашлем, пры якiм выходзiць афарбаваная макрота. Можна адчуваць задышку i востры боль у грудзях пры глыбокiм удыху. Эмбалiя лёгачнай артэрыi Пры спробе глыбока ўдыхнуць з’яўляецца востры боль у грудной клетцы. Ён можа суправаджацца раптоўнай задышкай i крывяным кашлем. Кашаль Перыядычны кашаль — частка паўсядзённага жыцця. Моцны i пастаянны кашаль можа быць прыкметай мноства розных праблем са здароўем, ад пабочнага эфекту лячэння да раку лёгкiх. Кашаль часта асацыюецца з адным з наступных захвоворванняў або метадам лячэння. Iнгiбiтары ангiятэнзiнператваральнага фермента Гэтыя лекавыя прэпараты выкарыстоўваюцца для лячэння высокага крывянога цiску або захворванняў сэрца. У некаторых людзей яны могуць выклiкаць сухi кашаль. Астма Задышка, дыханне з прысвiстам i сцiсканне ў грудзях могуць суправаджаць кашаль, прычынай якога з’яўляецца астма. Астму могуць выклiкаць алергiя, рэспiраторная iнфекцыя, халоднае паветра або фiзiчныя практыкаваннi. Востры бранхiт З кашлем выходзiць макрота, i ён можа суправаджацца дыханнем са свiстам. Прастудныя iнфекцыi Кашаль часта суправаджаецца закладзеным носам, запаленнем i болем у горле, стомленасцю i лёгкай гарачкай. Iншародныя целы Кашаль пачынаецца пасля трапляння iншароднага цела — кавалачку ежы ў дыхальнае горла (трахею) цi бронхi. Пнеўманiя Кашаль асацыюецца з iнфекцыяй у лёгкiх i з iм можа выдзяляцца афарбаваная макрота. Iншыя прыкметы i сiмптомы ўключаюць задышку, гарачку, востры боль падчас глыбокага ўдыху. Вазаматорны рынiт Залiшняя выпрацоўка слiзi, якая сцякае на сценкi горла, прыводзiць да таго, што горла пяршыць або ўзнiкае "дзiўнае" адчуванне. Кашаль — гэта спроба пазбавiцца такiх адчуванняў. Падрыхтавала Святлана БАРЫСЕНКА. (Працяг будзе.)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Боль такога кшталту можа папярэджваць пра iнфаркт, але можа з’яўляцца i па шэрагу iншых прычын. Яго могуць выклiкаць iншыя сардэчныя захвораннi, або ё
|
|