БЕЛАРУСКІ ДОМ-2009 здзiўляе новымi матэрыяламi i цэнамi
БЕЛАРУСКІ ДОМ-2009 здзiўляе новымi матэрыяламi i цэнамi
Гэтымi днямi ў Мiнску праходзiць 30-я Мiжнародная выстава жылля i будаўнiцтва "Беларускi дом-2009". Больш за 250 фiрмаў з Беларусi, Расii, Украiны, Лiтвы, Польшчы, Германii, Італii, Iзраiля, Iндыi дэманструюць наведвальнiкам навiнкi i ўжо папулярныя ўзоры будаўнiчых матэрыялаў, паслуг i абсталявання. Даволi цiкавай падалася прапанова беларускiх вытворцаў мiжпакаёвых дзвярэй са Жлобiна. Яны прадэманстравалi шыкоўныя танiраваныя дзверы з масiву алешыны, коштам усяго 390 — 420 тысяч рублёў з улiкам шклення, дзвярной каробкi i лiштвы. Цана за падобныя дзверы ў канкурэнтаў даходзiць да паўтара мiльёна рублёў. З навiнак гэтага года, прадэманстраваных расiйскiмi фiрмамi, мы б адзначылi дахавы матэрыял з пластыку, якi тэхнiчна нагадвае еўрашыфер Андулiн, але на парадак больш эстэтычны i практычны, коштам у 40 тысяч рублёў за квадрат. З тэндэнцый цэнаўтварэння парадавала патанненне драўнiны. Так, вытворцы прафiлiраванага бруса ў новым сезоне iстотна знiзiлi цэны. Калi летась за кубаметр бруса прасiлi да 500 еўра, то сёлета яго можна набыць за 300-350 еўра. Таксама ў выставачным павiльёне ў другi раз праходзiць спецыялiзаваная выстава "Ландшафтны дызайн", якая прапануе да новага сезона цэлы шэраг "зялёных" сюрпрызаў. Выстава прадоўжыцца да 20 лютага. (Больш падрабязна тэму будматэрыялаў i будаўнiцтва працягнем у адным з наступных нумароў.) Дзмiтрый Гушчынскi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтымi днямi ў Мiнску праходзiць 30-я Мiжнародная выстава жылля i будаўнiцтва "Беларускi дом-2009". Больш за 250 фiрмаў з Беларусi, Расii,
|
|