Забаранiць продаж спiртных напояў у днi выдачы авансу i зарплаты
Забаранiць продаж спiртных напояў у днi выдачы авансу i зарплаты
З такой прапановай выступiла Упраўленне ўнутраных спраў Мiнскай вобласцi. Мiнаблвыканкам падтрымаў гэту iнiцыятыву, нават нягледзячы на тое, што новы метад барацьбы з алкагалiзмам iстотна адаб’ецца на памеры выручкi ў крамах. Самае галоўнае, каб людзi, атрымаўшы грошы, прынеслi iх дадому, а не прапiлi. — "Дзень цвярозасцi" не будзе прыпадаць на канкрэтную дату месяца, бо ў такiм разе людзi не абмiнуць набыць спiртное напярэдаднi, — адзначыла старшы iнспектар Упраўлення аховы правапарадку i прафiлактыкi УУС Мiнаблвыканкама Марыя ЖОЛАБАВА. — У першую чаргу будзем арыентавацца на буйныя прадпрыемствы, такiя, як "Беларуськалiй", "БелАЗ". Хутчэй за ўсё, гэта будзе пятнiца цi субота, бо на выхадныя днi прыпадае найбольшая колькасць злачынстваў у бытавой сферы, больш за ўсё людзей затрымлiваецца супрацоўнiкамi мiлiцыі падчас распiцця алкаголю ў грамадскiх месцах. У Мiнску i Мiнскай вобласцi 14 лютага ўжо прайшоў Дзень цвярозасцi. Вынiкамi мы задаволеныя: у гэты дзень не зафiксавана нiводнага злачынства ў быце. Надзея ДРЫЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З такой прапановай выступiла Упраўленне ўнутраных спраў Мiнскай вобласцi. Мiнаблвыканкам падтрымаў гэту iнiцыятыву, нават нягледзячы на тое, што новы
|
|