21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нашы людзі на таксi... па-ранейшаму ездзяць?

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нашы людзі на таксi... па-ранейшаму ездзяць?

У Маскве нядаўна прайшла першая антыкрызiсная забастоўка: два днi вадзiцелi аднаго з самых буйных таксаматорных паркаў адмаўлялiся выходзiць на працу, пратэстуючы супраць iмклiвага скарачэння сваiх даходаў. Згодна з паведамленнямi расiйскiх сродкаў масавай iнфармацыi, канфлiкт вырашыўся хутка i проста — завадатараў акцыi проста звольнiлi. Аднак праблема засталася: у сувязi з крызiсам попыт на паслугi таксi скарацiўся. А якая сiтуацыя цяпер у беларускiх перавозчыкаў? Па каментар мы звярнулiся да дырэктара транспартнай асацыяцыi "Сталiчнае таксi" Канстанцiна Кузьмянкова. У яе ўваходзяць усе 10 перавозчыкаў, што займаюцца такога кшталту перавозкамi ў Мiнску.

— Сёння цяжка сцвярджаць нешта абсалютна адназначна, — сказаў Канстанцiн Мiхайлавiч. — Нейкiя больш дакладныя высновы можна будзе зрабiць па вынiках працы за сакавiк. Рыхтуючыся даць адказы на вашы пытаннi, я спецыяльна пагутарыў з прадстаўнiкамi некалькiх перавозчыкаў. Сiтуацыя ў iх розная: хтосьцi гаворыць, што назiрае зараз пэўнае змяншэнне аб’ёмаў перавозак пасажыраў, але цi звязана гэта напрамую з фiнансавым крызiсам — яшчэ пытанне.

Калi гаварыць пра тарыфы на перавозку пасажыраў, дык пераважная маса перавозчыкаў па Мiнску мае iх сёння на ўзроўнi 1580 рублёў за кiламетр праезду. Дзве дыспетчарскiя службы вызначылi тарыф у памеры 1300 рублёў. Цi звярталiся перавозчыкi ў апошнi час у органы цэнаўтварэння з просьбай аб iх магчымым павелiчэннi? Як сёння ўвогуле працуюць прадстаўнiкi гэтага бiзнэсу?

— Прапаноў аб павелiчэннi тарыфаў ад перавозчыкаў я пакуль не чуў. Напэўна, спрыяе сiтуацыi, у прыватнасцi, тое, што цана на палiва апошнiм часам застаецца ранейшай, — адказаў Канстанцiн Кузьмянкоў. — Што да цяперашнiх умоў... Па-першае, адмiнiстрацыямi раёнаў перавозчыкам даводзяцца пэўныя прагнозныя паказчыкi па тэмпах росту, скажам, на гэты год — 10—12 працэнтаў, па-другое, многае залежыць ад канкрэтнага перыяду года. Ёсць нават такое паняцце, як сезонныя перавозкi. Скажам, у пачатку года, пасля навагоднiх святаў, традыцыйна назiраецца пэўны спад колькасцi людзей, што карыстаюцца паслугамi таксi. Летам перавозкi зноў актывiзуюцца — да сезона масавых водпускаў, а падчас iх зноў традыцыйна бывае зацiшша...

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Маскве нядаўна прайшла першая антыкрызiсная забастоўка: два днi вадзiцелi аднаго з самых буйных таксаматорных паркаў адмаўлялiся выходзiць на працу,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика