21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

За тых, хто ў моры!

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

За тых, хто ў моры!

19 лютага адзначаецца Сусветны дзень кiтоў. Заснаваны ён быў у 1986 годзе, калi Мiжнародная кiтовая камiсiя спынiла больш як 200-гадовае бязлiтаснае вынiшчэнне гэтых марскiх млекакормячых i ўвяла забарону на камерцыйны кiтовы промысел.

Права на паляванне было захаванае толькi для некаторых карэнных народнасцяў — абарыгенаў Чукоткi, Аляскi, Грэнландыi i карыбскай краiны Сент-Венсiнт i Грэнадзiна, для якiх гэты промысел з’яўляецца "традыцыйнай асновай жыццядзейнасцi", i для навукоўцаў — у даследчых мэтах. Дый тым кiтовая камiсiя штогод выдзяляе пэўны лiмiт здабычы. Мараторый дзейнiчае i цяпер — паляванне на кiтоў i гандаль iх мясам ва ўсiм свеце забаронены. Праўда, з яго па ўласнай волi выйшлi Нарвегiя (у 1993 годзе) i Ісландыя (у 2006), дзе камерцыйная здабыча кiтоў вядзецца.

Дарэчы, гэты дзень лiчыцца днём абароны не толькi кiтоў, але ўвогуле ўсiх марскiх млекакормячых. Часта эколагi аб’ядноўваюцца i прысвячаюць дзень аднаму канкрэтнаму ўнiкальнаму iх вiду, якому пагражае небяспека знiкнення.

Напрыклад, у 2007 годзе група навукоўцаў абвясцiла аб магчымым знiкненнi з твару зямлi кiтайскага азёрнага дэльфiна. Калi хоць адзiн экзэмпляр не будзе знойдзены ў найблiжэйшыя гады, Сусветны саюз аховы прыроды прызнае гэты вiд вымерлым — прычым, у вынiку дзейнасцi чалавека... Таму абарона патрэбна ўсiм iм — ад сiняга кiта, самага вялiкага млекакормячага на планеце, да самага рэдкага насельнiка мораў — мiжземнаморскага цюленя-манаха.

Вiкторыя ЗАХАРАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
19 лютага адзначаецца Сусветны дзень кiтоў. Заснаваны ён быў у 1986 годзе, калi Мiжнародная кiтовая камiсiя спынiла больш як 200-гадовае бязлiтаснае в
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика