21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кібервыклiкi

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кібервыклiкi

У Беларусi пачашчаюцца выпадкi камп’ютарных злачынстваў

Упершыню сутыкнуцца са злачыннасцю ў iнфармацыйнай прасторы праваахоўным органам Беларусi давялося больш як дзесяць гадоў таму. I сёння на гэту праблему не могуць закрываць вочы нi праваахоўныя органы, нi правайдары, нi карыстальнiкi. Несуцяшальную дынамiку кiберзлачыннасцi прывёў Iгар Чарненка, начальнiк упраўлення па раскрыццi злачынстваў у сферы высокiх тэхналогiй МУС, на семiнары па праблемах папярэджання гвалту ў СМI i сетцы iнтэрнэт. Летась было выяўлена 1614 злачынстваў — iстотна больш, чым у 2007 годзе (996 злачынстваў), што ўжо казаць пра 1998 год (толькi чатыры выпадкi)...

Пры гэтым колькасць кiберзлачынстваў расце прапарцыянальна павелiчэнню камп’ютарнага парка краiны i колькасцi карыстальнiкаў — запэўнiў начальнiк упраўлення. Паводле прыведзенай iм iнфармацыi, у 2000 годзе на 100 сем’яў у Беларусi даводзiлася два камп’ютары, а праз сем гадоў — ужо 26. Ёсць i лiчбы, якiя дазваляюць ацанiць распаўсюджанасць iнтэрнэту — сёння ў краiне каля трох мiльёнаў карыстальнiкаў, паслугi якiм прапануюць больш як 38 правайдараў. Iгар Чарненка развеяў мiф пра тое, што хакеры, — як правiла, дзецi i падлеткi: у Беларусi пераважная большасць злачынцаў у сферы iнфармацыйнай бяспекi — дарослыя людзi, якiя часцей за ўсё маюць карыслiвыя матывы, а не жаданне прадэманстраваць свой узровень камп’ютарнага майстэрства. Таму нярэдкiя i выпадкi вымагання праз iнтэрнэт...

Спадар Чарненка падкрэслiў, што заканадаўства Беларусi ў сферы барацьбы з кiберзлачыннасцю патрабуе ўдасканалення i далейшага развiцця. "Неабходна заканадаўча рэгламентаваць парадак узаемадзеяння iнтэрнэт-правайдараў з праваахоўнымi органамi, перш за ўсё вызначыць тэрмiны i меры забеспячэння захаванасцi базы звестак аб трафiку".

Падчас семiнару кампетэнтныя асобы праваахоўных органаў, навукоўцы азнаёмiлi журналiстаў не толькi з юрыдычнымi, але i псiхалагiчнымi, сацыялагiчнымi аспектамi асвятлення крымiнальнай тэматыкi.

Зоя ВАРАНЦОВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упершыню сутыкнуцца са злачыннасцю ў iнфармацыйнай прасторы праваахоўным органам Беларусi давялося больш як дзесяць гадоў таму. I сёння на гэту прабле
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика