21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хатняя кармілiца

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хатняя кармілiца

У лютым пачынаўся ацёл кароў. Святога Вакулу, якi ўшаноўваецца па праваслаўным календары, у народзе назвалi Вукола-Цялятнiк, або Вукола-пастух.

l Шматлiкiя народы свету ўшаноўвалi кароўку-кармiлiцу як боскую недатыкальную iстоту. У славян да каровы заўсёды было паважлiвае, клапатлiвае стаўленне, яна заўсёды займала галоўнае месца сярод свойскай жывёлы: "Селянiн кароўкай жыве", "Карова на двары — ежа на стале", "Свойская цялушка лепш заморскай каровы".

l Адсюль вынiкае i шэраг правiлаў узаемаадносiнаў гаспадара i кароўкi:

— карову бiць — малака не пiць;

— карова ў цяпле — малако на стале;

— смятану любiшь — любi i карову кармiць;

— нельга ставiць падойнiк на стул цi кадку — "малако да выменi прыстане", г.зн. знiкне;

— падчас дойкi каровы побач не павiнна быць пабочных асобаў.

l Ступень важнасцi i свяшчэнадзеяння падчас нараджэння дзiцяцi i з’яўлення на свет цяляцi амаль што аднолькавыя. Ацёл — гэта вельмi адказны момант, ад якога залежала здароўе не толькi цяляцi, але i самой каровы — хатняй кармiлiцы, а значыць, залежаў i дабрабыт сям’i.

l Падчас ацёлу непажадана прысутнасць пабочных асобаў, каб "дрэнныя" вочы не наклiкалi хваробы, таму карову i цялё неабходна было апырскаць святой хрышчэнскай вадой i абсыпаць чацвярговай соллю.

l Лiчыцца, што цялё будзе добра расцi, калi адразу пасля ацёлу абкурыць саскi каровы грамнiчнай свечкай, чаборам. Каб карова не страцiла малака, яе абсыпалi асвечаным на Спаса макам.

l Пэўныя дзеяннi неабходна выконваць з паследам ("месцам", "пасцеллю") цяляцi. Паслед пажадана адразу закапаць у гной, каб карова яго не з’ела, у адваротным выпадку малако будзе пенiцца да наступнага ацёлу. Пры гэтым неабходна прачытаць замову:

"Матуля-рагуля, як ты стаiш, так i стой. З нагi на нагу не пераступай, хвастом не махай, галавой не круцi, лёгка даiся i дадому заўсёды вярнiся".

l Ёсць яшчэ адно правiла, якое добра ведае клапатлiвая гаспадыня. Пасля ацёлу каровы неабходна ўважлiва лiчыць надоi. Толькi пасля трэцяга надою да каровы пускалi цялё, пасля дзявятага — варылi "малодзiва", i толькi пасля 40-га ўдою можна было пiць сырадой.

l Словы, калi карова ацялiлася:

— Добры дзень, кароўка!

— Здароў!

— Прыйшла к табе я i з хлебам i соллю, i ласкай, а ты ля мяне — малочна, а сама для сябе каб не была ўрочна.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У лютым пачынаўся ацёл кароў. Святога Вакулу, якi ўшаноўваецца па праваслаўным календары, у народзе назвалi Вукола-Цялятнiк, або Вукола-пастух. l Шма
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика