ПЕСНЯРЫ ўсiх часоў, збiрайцеся!
ПЕСНЯРЫ ўсiх часоў, збiрайцеся!
На юбiлей легендарнага ансамбля плануецца запрасiць усiх былых удзельнiкаў Цяперашнi год для брэнда "Песняроў" асаблiвы — у вераснi споўнiцца 40 гадоў з моманту заснавання калектыву Уладзiмiрам Мулявiным. (Калi быць зусiм дакладнымi, то 1 верасня 1969 года мастацкi савет сталiчнай фiлармонii даў дазвол калектыву "Лявоны" называцца ВІА i зацвердзiў рэпертуар. А праз год для ўдзелу ў IV Усесаюзным конкурсе артыстаў эстрады калектыву рэкамендавалi змянiць назву, i тады з’явiлiся "Песняры"). I хоць дата гэтая не iдэальна "круглая", але тым не менш ёсць добрая нагода для святкавання — а мо, i доўгачаканага прымiрэння ўсiх музыкантаў усiх калектываў, у назве якiх выкарыстоўваецца слова "Песняры". Акрамя таго, i iншай творчай работы — рэпетыцыi, канцэрты, пашыў новых касцюмаў, запiс у студыi — таксама нiхто не адмяняў. Першы студыйны альбом Беларускi дзяржаўны ансамбль "Песняры" (менавiта ён афiцыйна лiчыцца пераемнiкам i захавальнiкам спадчыны легендарнага калектыву) выпусцiў у 2007 годзе. Цяпер жа ў планах, паводле слоў дырэктара i мастацкага кiраўнiка ансамбля Вячаслава Шарапава, яшчэ.... сем! Першы з гэтых альбомаў — "Спадчына", складзены цалкам з песень Iгара Лучанка — слухачы змогуць ацанiць ужо напрыканцы лютага. Больш падрабязна пра новыя альбомы, перадсвяточныя планы i iх рэалiзацыю мы i распыталi Вячаслава Шарапава. — Альбом "Спадчына", напэўна, знамянуе 70-годдзе Iгара Мiхайлавiча — на гэты дыск трапiлi пераважна песнi, найбольш запатрабаваныя i любiмыя слухачамi — "Спадчына", "Алеся", "Веранiка" i iншыя. Праўда, ёсць i парачка новых работ, якiя раней не выдавалiся: адна, "Вандроўная пташка", на вершы паэта Яна Чачота (яна таксама ўвойдзе пазней у яшчэ адзiн наш альбом — песнi на вершы беларускiх паэтаў ХIХ стагоддзя), другая, жартоўная "Смех дзявочы" — якую мы напiсалi ў садружнасцi з Iгарам Лучанком. Тыраж гэтага альбома напачатку будзе невялiкiм, а потым паглядзiм — хацелася б прэзентаваць яго i ў Расii. — Апошнiм часам меламаны звяртаюць увагу не толькi на змест чарговага дыска, але i на яго аздабленне. У гэтым сэнсе цi будзе штосьцi адметнае?
— Мы хацелi б зрабiць гэткую падарункавую версiю — каб была не звычайная пластыкавая каробачка з папяровай укладкай унутры, а кардонны буклет-кнiжыца, якасны, з цiкавым дызайнам. Але тут мы сутыкнулiся з праблемай — у Беларусi, аказваецца, гэта каштуе вельмi дорага... — Акрамя альбома "Спадчына", кажуць, вы рыхтуеце яшчэ шэраг новых?
— Так, плануем яшчэ некалькi. Сёлета, дай Бог, паспець выпусцiць яшчэ альбом "Шчаслiвасць" на вершы Янкi Купалы. Песнi для яго ўжо ўсе гатовыя, аранжыроўкi дарабляем, ужо некаторыя ёсць абсалютна гатовыя, некаторыя выконваем на канцэртах. Далей — альбом рускамоўных песень, якi вельмi чакаюць у Расii. Ён будзе называцца "Свет", i ў яго трапяць выключна новыя песнi. Трэцi альбом — "Раса нябёс", на вершы беларускiх паэтаў ХIХ стагоддзя, чацвёрты — на вершы беларускага паэта Валерыя Максiмовiча, i, нарэшце, пяты — новых беларускiх песень на вершы розных беларускiх паэтаў. Яшчэ недзе ў перспектыве шосты — апрацоўкi беларускiх народных песень, але гэтыя тры апошнiя ўжо дакладна выпусцiм не раней за 2010 год. — Якiя ў вас напалеонаўскiя планы... — Проста прыйшоў такi час: калектыў, так скажам, "саспеў". Мы ўжо адчуваем сябе на сцэне як адзiн вялiкi арганiзм, як сыграная, цалкам сфармiраваная каманда. Наступiў найбольш прадуктыўны перыяд, i мы ў студыi працуем практычна ў дзве змены, з дзесяцi ранiцы да дзесяцi вечара. Назапасiлася вельмi многа добрага музычнага матэрыялу, таму цяпер будзем выдаваць яго, выдаваць i выдаваць. — Проста прыйшоў такi час: калектыў, так скажам, "саспеў". Мы ўжо адчуваем сябе на сцэне як адзiн вялiкi арганiзм, як сыграная, цалкам сфармiраваная каманда. Наступiў найбольш прадуктыўны перыяд, i мы ў студыi працуем практычна ў дзве змены, з дзесяцi ранiцы да дзесяцi вечара. Назапасiлася вельмi многа добрага музычнага матэрыялу, таму цяпер будзем выдаваць яго, выдаваць i выдаваць.— Такiм чынам, сёлета слухачам варта чакаць яшчэ некалькi альбомаў "Песняроў". А да 40-годдзя ансамбля што-небудзь запланавана? — Тут паступiла такая iнфармацыя, што ўрад не рэкамендуе шырока адзначаць юбiлеi, якiя не кратныя 50. Таму мы найперш будзем арыентавацца на iншы юбiлей — 65-годдзе вызвалення Беларусi. Гэта вельмi актуальна i, напэўна, найбольш прыярытэтна. I яшчэ ў нас вельмi важная задача — гэта экспарт, выхад на мiжнародны рынак. Цяпер мы хочам заручыцца нармальнай партнёрскай падтрымкай расiйскiх, украiнскiх, польскiх i прыбалтыйскiх кампанiй, каб шырэй дэманстраваць сваю музыку ў гэтых краiнах. Летась, напрыклад, план па экспарце, даведзены Мiнiстэрствам культуры, мы выканалi аж на 400 працэнтаў — настолькi актыўна канцэртавалi. I цяпер колькасць канцэртаў не зменшыцца. — Тут паступiла такая iнфармацыя, што ўрад не рэкамендуе шырока адзначаць юбiлеi, якiя не кратныя 50. Таму мы найперш будзем арыентавацца на iншы юбiлей — 65-годдзе вызвалення Беларусi. Гэта вельмi актуальна i, напэўна, найбольш прыярытэтна. I яшчэ ў нас вельмi важная задача — гэта экспарт, выхад на мiжнародны рынак. Цяпер мы хочам заручыцца нармальнай партнёрскай падтрымкай расiйскiх, украiнскiх, польскiх i прыбалтыйскiх кампанiй, каб шырэй дэманстраваць сваю музыку ў гэтых краiнах. Летась, напрыклад, план па экспарце, даведзены Мiнiстэрствам культуры, мы выканалi аж на 400 працэнтаў — настолькi актыўна канцэртавалi. I цяпер колькасць канцэртаў не зменшыцца.Усё ж зусiм без увагi дзень народзiнаў "Песняроў" не застанецца — паводле слоў дырэктара ансамбля, падчас сёлетняга фестывалю мастацтваў "Славянскi базар у Вiцебску" пройдзе вялiкi канцэрт "Песняры збiраюць сяброў". — Калi не сакрэт, сяброў — гэта каго? Прыхiльнiкi так даўно спадзяюцца, што "Песняры" розных пакаленняў калi-небудзь збяруцца разам... — Вось мы i хочам гэта зрабiць, сабраць максiмальную колькасць музыкантаў, якiя калiсьцi працавалi ў складзе ансамбля. Прычым, падкрэслю, гаворка iдзе не пра гурты, якiя выступаюць пад iмем "Песняроў", а пра колiшнiх удзельнiкаў — знакавых салiстаў з iх самымi вядомымi песнямi. Магчыма, "Беларускiя песняры", як калектыў, якi даўно склаўся i мае ўласны рэпертуар, выступiць асобным блокам. Увогуле, хацелася б бачыць усiх артыстаў "Песняроў", якiя цяпер жывуць за мяжой. Калi хто-небудзь захоча сыграць альбо праспяваць з намi — будзем толькi рады. Пакуль што iснуе шэраг папярэднiх дамоўленасцяў, сазвоньваемся з некаторымi выканаўцамi, а што атрымаецца — убачым летам. — Вось мы i хочам гэта зрабiць, сабраць максiмальную колькасць музыкантаў, якiя калiсьцi працавалi ў складзе ансамбля. Прычым, падкрэслю, гаворка iдзе не пра гурты, якiя выступаюць пад iмем "Песняроў", а пра колiшнiх удзельнiкаў — знакавых салiстаў з iх самымi вядомымi песнямi. Магчыма, "Беларускiя песняры", як калектыў, якi даўно склаўся i мае ўласны рэпертуар, выступiць асобным блокам. Увогуле, хацелася б бачыць усiх артыстаў "Песняроў", якiя цяпер жывуць за мяжой. Калi хто-небудзь захоча сыграць альбо праспяваць з намi — будзем толькi рады. Пакуль што iснуе шэраг папярэднiх дамоўленасцяў, сазвоньваемся з некаторымi выканаўцамi, а што атрымаецца — убачым летам.— 65-годдзю вызвалення Беларусi ад нямецка-фашыскiх захопнiкаў дакладна будзе прысвечана мноства культурных акцый. Не плануеце i вы наладзiць адмысловы сольны канцэрт з песень на ваенную тэматыку?
— Спецыяльна такой "ваеннай" праграмы рабiць, напэўна, пакуль што не будзем. У "Песняроў" практычна кожная песня ў той цi iншай ступенi раскрывае патрыятычную тэму. Сёлета падрыхтуем некалькi новых песень пра вайну i гэтым абмяжуемся. Магчыма, калi назбiраецца дастаткова матэрыялу, зробiм такую канцэртную праграму i альбом да 65-годдзя Перамогi. Гутарыла Вiкторыя ЦЕЛЯШУК. Фота з архiва БДА "Песняры".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На юбiлей легендарнага ансамбля плануецца запрасiць усiх былых удзельнiкаў Цяперашнi год для брэнда "Песняроў" асаблiвы — у вераснi споўнiц
|
|