Аляксандр Грыгараў: Наконт Цiхана i Дзевятоўскага скажу так: нашы медыкi не маглi памылiцца
Аляксандр Грыгараў: Наконт Цiхана i Дзевятоўскага скажу так: нашы медыкi не маглi памылiцца
Беларускiм алiмпiйцам у Ванкуверы-2010 запланавана заваяваць два алiмпiйскiя медалi, на Гульнях-2012 — 25 медалёў. Пра гэта паведамiў мiнiстр спорту i турызму Аляксандр Грыгараў, падводзячы вынiкi спартыўнага года-2008. Галоўнымi спартыўнымi падзеямi мiнулага года мiнiстр назваў Год здароўя i ХХІХ летнiя Алiмпiйскiя гульнi ў Пекiне. — У цэлым год для нас склаўся ўдала, — падкрэслiў Аляксандр Грыгараў. — Рост паслуг, якiя мы аказваем насельнiцтву, павялiчыўся ў параўнаннi з 2007 годам на 129 працэнтаў, гэтым займаецца 800 арганiзацый фiзкультуры i спорту, iх колькасць летась вырасла на 150. Узмацнiлася наша база, палепшылася яе тэхнiчнае аснашчэнне". Летась Беларусь наведала 5 мiльёнаў 300 тысяч замежных грамадзян. Пакуль вялiкую колькасць турыстаў складаюць нашы суседзi з блiзкага замежжа — расiяне, украiнцы, прыбалты, аднак з кожным годам усё больш еўрапейцаў (iтальянцы, туркi, палякi) прыязджаюць у нашу краiну. На 2,5 тысячы за апошнi год павялiчылася колькасць аграсядзiбаў. Лiдарам па прыёме турыстаў летась сталi сядзiба "Верас" Зэльвенскага раёна i сядзiба "Прылессе" Мiнскага раёна, якiя прынялi больш за 2 тысячы турыстаў кожная. Падводзячы вынiкi Алiмпiйскiх гульняў у Пекiне, Аляксандр Грыгараў назваў iх самымi паспяховымi ў суверэннай гiсторыi нашай краiны. Рашэнне МАК аб дысквалiфiкацыi беларускiх молатабойцаў Iвана Цiхана i Вадзiма Дзевятоўскага мiнiстр назваў "непрыемнай сiтуацыяй" i выказаў сваё меркаванне на гэты конт. У прыватнасцi, ён паведамiў, што ўсе беларускiя атлеты перад адлётам у Пекiн здавалi допiнг-пробы, i "нашы медыкi не маглi памылiцца". Маглi памылiцца, паводле слоў А. Грыгарава, хiмiкi-аналiтыкi пекiнскай лабараторыi. I юрысты з Англii, Аўстрыi i Швейцарыi, якiя працуюць з Цiханам i Дзевятоўскiм, знайшлi шэраг неадпаведнасцяў ва ўзяццi допiнг-проб. "Тры месяцы асабiсты трэнер Цiхана Сяргей Лiтвiнаў супрацiўляўся, аднак потым усё ж пiсьмова пацвердзiў мне, што яго падапечны нiякiх забароненых прэпаратаў не прымаў. Ад асобы трэнера i ўрача тое ж самае магу сказаць i я. Будзем чакаць суда, якi i вынесе канчатковы вердыкт", — заявiў А. Грыгараў. Наконт нядаўнага скандалу з асабiстым трэнерам Iвана Цiхана Сяргеем Лiтвiнавым, якi з’язджае з Беларусi, мiнiстр паведамiў наступнае: "Усё было добра, калi ён прыехаў у Беларусь у 2003 годзе, працаваў з адным Цiханам, атрымлiваў добрую зарплату, прэзiдэнцкую стыпендыю, атрымаў кватэру ў цэнтры Мiнска коштам 300 тысяч долараў. Як толькi яго падапечны спатыкнуўся, ён тут жа пачаў шукаць новае месца, дзе будзе больш спакойна. А трэба быць мужчынам i iсцi да канца — гэта мая пазiцыя", — заявiў А. Грыгараў. У працяг тэмы допiнг-скандалаў мiнiстр спорту падкрэслiў, што не верыць у сумленнасць заваявання кiтайскiмi спартсменамi 100 медалёў, з якiх 51 залаты. "Са мной пагаджалiся многiя мае замежныя калегi i спецыялiсты, з якiмi мы на трыбунах назiралi за спаборнiцтвамi. У прыватнасцi, возьмем цяжкую атлетыку, вагавую катэгорыю, дзе выступаў наш Рыбакоў. Пасля першай спробы кiтайца, якi ўзяў "золата", я крыху "пашумеў" за кулiсамi, бо спартсмен выканаў практыкаванне з памылкай. Мяне пераканалi, што ў другой спробе ён выправiцца. Так i адбылося. У вынiку два сусветныя рэкорды за тры хвiлiны. Гэта нерэальна. Сваё меркаванне я выказваў кiтайскаму агенцтву "Сiнь Хуа", паўтараю яго i зараз. У спорце падыходы да ўсiх краiн i спартсменаў павiнны быць аднолькавымi. Пакурыў марыхуаны Майкл Фелпс, потым папрасiў прабачэння i справу "замялi", чаму тады не прабачыць нашых Цiхана з Дзевятоўскiм? Калi вырашылi змагацца з допiнгам "мячом", гэты павiнна тычыцца ўсiх", — заявiў А. Грыгараў. Алена АЎЧЫННIКАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускiм алiмпiйцам у Ванкуверы-2010 запланавана заваяваць два алiмпiйскiя медалi, на Гульнях-2012 — 25 медалёў. Пра гэта паведамiў мiнiстр спорту i
|
|