Кіношна-крымiнальны варыянт
Кіношна-крымiнальны варыянт
Кампанiю падлеткаў у Круглым злавiлi на крадзяжы 20 мабiльных тэлефонаў i 10 фотакамер. Тры вучнi Рубежскай сярэдняй школы, якiя жывуць у вёсцы Марцянавiчы, прыехалi ў Круглае i ажыццявiлi ў мясцовым унiвермагу сцэнар крадзяжу, неаднаразова ўвасоблены ў папулярных крымiнальных стужках. 16 лютага пасля закрыцця ўнiвермага падлеткi схавалiся ў падвале, а ўначы наведалi гандлёвыя пункты iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя арандуюць плошчы. Яны забралi мабiльныя тэлефоны i фотакамеры i пад ранiцу схавалiся зноў. Але збегчы i змяшацца з натоўпам (як у кiно) школьнiкi не паспелi. Крадзёж быў выяўлены, i мiлiцыя хутка затрымала аднаго з удзельнiкаў начных падзеяў у падвале, iншых — у гандлёвых памяшканнях. Старэйшы з кампанii вучыцца ў 9-м класе — яму 17 гадоў, два iншыя — вучнi 6-га класа. Алена Казлова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кампанiю падлеткаў у Круглым злавiлi на крадзяжы 20 мабiльных тэлефонаў i 10 фотакамер. Тры вучнi Рубежскай сярэдняй школы, якiя жывуць у вёсцы Марця
|
|