21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Старшыня ТБМ TUT: З Зiмоўскiм мы размаўлялi толькi па-беларуску. З Макеем - таксама

26.08.2009 15:24 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

20 февраля 2009 Общество
TUT.BY Дзiўна-дзiўна i вельмi прыемна - старшынi ТБМ ад карыстальнiкаў TUT.BY прыйшло значна больш пытанняў, чым якiм зоркам. А гэта з"яўляецца сведчаннем таго, што моўнае пытанне хвалюе сёння многiх беларусаў. I хаця Алег Трусаў працаваў у хуткiм тэмпе, ён паспеў адказаць далёка не на ўсе з iх. Цiкава, што карыстальнiкi вельмi часта не толькi задавалi пытаннi, але i ўступалi ў дыскусiю на форуме аб лёсе беларускай мовы. Шмат хто цiкавiўся, чаму ТБМ не ладзiць курсы беларускай мовы. Ладзiць! ILLORIПожалуйста, организуйте курсы разговорного белорусского языка для разных возрастных групп. На платной основе.  Евгений 19:01:38Поддерживаю. Только чтоб не школьная программа! Хоть мой сын будет знать родной язык.  wild childСпадар Алег, калi ласка, распавядзiце падрабязьней пра курсы беларускай мовы, якiя ладзяцца шточацьвер у сядзiбе ТБМ.  Кожны год мы ладзiм курсы беларускай мове. У мiнулым годзе ў нас было нават дзве групы. Адна яшчэ займаецца, адну ўжо выпусцiлi. Прычым арганiзуем не толькi ў Мiнску, але i ў iншых гарадах. Курсы ў нас бясплатныя, хаця ўдзельнiкi могуць ахвяраваць нейкiя сумы, калi яны самi гэтага захочуць. Выкладаюць супрацоўнiкi Акадэмii навук, выкладчыкi унiверсiтэтаў. Людзi з фiлалагiчнай адукацыяй. Тэлефон ТБМ 2848511 - штодня з 16 да 19 гадзiн, за выключэннем суботы i нядзелi.  wild childСпадар Алег, што бы Вы параiлi бацькам, якiя хочуць выхоўваць сваiх дзетак па-беларуску? Якiя ДЗIЦЯЧЫЯ САДКI i ШКОЛЫ (у прыватнасьцi, у Менску) Вы парэкамендавалi бы такiм бацькам?  Нядаўна ў "Нашай нiве" (№6 ад 11 лютага 2009 года) была надрукаваная поўная iнфармацыя. Глядзiце таксама: Праваднiк па мiнскiх беларускамоўных школах. Самыя лепшыя - гiмназiя №23, вельмi добрая гiмназiя ў Заводскiм райне на вулiцы Васняцова, у Фрунзенскiм (у Кунцаўшчыне).  Дарэчы, цi плянуеце Вы адкрыць курсы беларускай мовы для выхавацеляў дзiцячых садкоў i настаўнiкаў? Далёка не ўсе могуць пахвалiцца добрай беларускай iнтанацыяй, а, як вядома, дзiця спачатку засвойвае мову на слых.  Асобная такiя курсы не арганiзоўваем. andrei_meetДобрый день,у меня вопрос о пожертвованиях, к которым вы призывали в недалёком прошлом.Я писал вам на email, но ответа к сожалению не получил..итак: можете ли вы открыть Webmoney счёт для пожертвований?кроме того, было бы честно, если бы вы сделали общедоступной информацию о пожертвованиях.С уважением,Андрей  Ахвяраваннi на дзейнасць ТБМ можна пералiчыць на рахунак 3015212330014 код 764. Мiнская гарадская дырэкцыя ААТ "Белiнвестбанка"Грамадскае аб"яднанне "Таварыства беларускай мовы iмя Францiшка Скарыны" УНП 100129705Iмёны ўсiх ахвярадаўцаў друкуюцца ў газеце "Наша слова" або на яе сайце. Пытаннем Webmoney зоймемся ў блiжэйшы час. Дзякуй.  21vik21Алег Анатолевiч, вось у мяне такая сiтуацыя: я вельмi люблю родную беларускую мову, з новага году перайшоў на карыстанне у сецiве толькi ёй, iмкнуся пашыраць яе ўжыванне i ў сваiм "рэальным" жыццi. Можа Вы палiчыце гэта перабольшаннем,але ў мяне душа балiць за нашу мову! Ёсць у мяне вялiкае жаданне рабiць нешта, што прынесла б её сапраўдную карысць. Цi ёсць у ТБМ патрэба ў такiх людзях як я? Цi змог бы я, чалавек без спецыяльнай фiлалагiчнай адукацыi (БНТУ, эканамiст), чымсьцi дапамагчы святой працы вашай арганiзацыi?Як?Вiктар, 26 год.  Патрэба ёсць, працы шмат, прыходзьце, у сядзiбу, тэлефануйце. Алукацыя не мае нiякага значэння. Абы было жаданне.


Другая Агульнанацыянальная беларуская дыктоўка - 21 лютага ў Палацы мастацтваў

 ft-managerЦi ёсьць у Таварыства новыя iдэi, новыя праграмы, мерапрыемствы, на якiя ТБМ хацела б запрасiць на блiжэйшы час?  Усё ёсць. Чытайце абвесткi ў "Нашым слове", "Народнай воле", "Нашай нiве" i iншых газетах, а таксама на нашым сайце. Заўтра, напрыклад, адбудзецца другая Агульнанацыянальная беларуская дыктоўка. Запрашаем усiх у Палац мастацтваў (Казлова, 3) да 14 гадзiнаў.  wild childШаноўны спадар Алег! Скажыце, калi ласка, чаму ТБМ надае так мала ўвагi ўласнаму САЙТУ (своечасовае абнаўленьне iнфармацыi, адказы на запыты наведвальнiкаў…). Гэта ж ваша вiртуальная вiзiтная картка! Алена. Пэ.Эс.: Асабiсты ВЯЛIКI ДЗЯКУЙ парталу ТУТ.БАЙ за запрашэньне спадара Трусава i падняцьце тэмы беларускай мовы ў "беларускiм" (той, хто лiчыць патрэбным, можа апусьцiць двукосьсi) грамадзтве!  Таму што мы маем яшчэ адзiн сайт - газеты "Наша слова", якi дае падрабязную iнфармацыю пра ўсё жыццё ТБМ. Адносна запытаў - адказваем толькi на самыя важныя, бо не хапае часу.  cjsВитаю Вас, спадар Алег.Ци маеце Вы у планах правесци акцыю па пераходу (ци магчымасьци выбару) на беларускую мову рэгистрацыйных дакумантау, як юрыдычыских асоб (напрыклад прапанаваць беларускамоуны праект Статута ци Дамовы), так физичных (не тольки прадпрымальникау, але и уладальникау маёмасьци).Дзякуй.  Раю вам усе рускамоўныя бланкi ў любых арганiзацыях запаўняць па-беларуску. Калi будуць праблемы, адразу звяртайцеся у пракуратуру - i iх не будзе. Таксама кожны чалавек можа зрабiць свой беларускамоўны бланк, як ужо робяць многiя прадпрымальнiкi. Я, напрыклад, нiколi нiчога ў Беларусi па-руску не запаўняю. У мяне няма праблем. Раней былi. Я звярнуўся да пракурора - i яны знялiся. wild childСпадар Алег, цi ёсьць у ТБМ моладзевая суполка i калi так, то чым яна займаецца або плянуе займацца ў кароткатэрмiновай пэрспэктыве?  Моладзевых суполак шмат - яны ёсць у розных гарадах i нават вёсках. Зараз найбольш актыўна моладзь працуе ў Магiлёве. Звяртайцеся ў сядзiбу ТБМ - мы дапаможам вам з кантактамi.  alessssДобры дзень! Паважаны спадар Алег, скажыце, калi ласка, чаму ТБМ мала займаецца камерцыйнай дзейнасцю для таго каб зарабiць грошы на сваё iснаванне, i папулярызацыю беларускай мовы? Чаму б напрыклад не арганiзаваць платныя курсы па беларускай мове для абiтурыентаў i для розных узроставых груп, як было напiсана ў папярэднiх пытаннях? Чаму б не займацца перакладамi, напрыклад iнструкцый для тэхнiкi, якая iмпартуецца ў Беларусь? Мне падаецца, што ТБМ, маючы вялiкi людскi i iдэйны патэнцыял магло б усталяваць на падобныя паслугi канкурэнтаздольныя кошты.  У адпаведнасцi са статутам мы не маем права ёй займацца. ДзмiтрыйСкажыце калi ласка цi ёсць у Гомелi суполка ТБМ, цi сябры вашай арганiзацыi?Вельмi хочацца стаць сябрам ТБМ i штосьцi рабiць у кiрунку папулiрiзацыi беларускай мовы ў Гомелi.  Звяртайцеся да кiраўнiка Гомельскай абласной арганiзацыi беларускага пiсьменнiка Анатоля Бароўскага.  CorporalДзякуй за Вашу пленную дзейнасць.  Дзякуй i вам. hr_ecВялiкi дзякуй, спадар Алег, за добрую працу па абароне беларускай мовы.Але Дэмакратыя палягае таксама на павазе да калегаў. Чаму я нiколi не атрымлiваю адказаў ад ТБМ на маi прапановы, маi лiсты? Напрыклад, я магу дапамагчы ўсталяваць вельмi карысныя кантакты для ТБМ з важнымi замежнымi арганiзацыямi.Валеры Грыцук  Спадар Валер, мы атрымлiваем сотнi розных лiстоў, прапаноў, але не ў стане адказаць на ўсё. Што датычыць кантактаў з замежнымi арганiзацыямi, то мы iх маем.


На шчасце, 99% жыхароў Беларусi размаўляе на трасянцы i большасць з iх рана цi позна пяройдзе на лiтаратурную беларускую мову

 nick1983Олег Трусов добрый день. Не кажется ли вам, что ваше объединение может превратиться в кружок по интересам? Новые поколения учат родной язык как второй иностранный.Я учу латынь, а я белорусский, а я английский и все говорят на русском.  На шчасце, 99% жыхароў Беларусi размаўляе на трасянцы i большасць з iх рана цi позна пяройдзе на лiтаратурную беларускую мову. Дарэчы, самая папулярная мова ў Беларусi зараз англiйская, а не руская. А таксамя з'явiлася цiкавасць да кiтайскай i арабскай моў. Кастусь 20:06:50Як мне вырашыць актуальную праблему праверкi беларускамоўнай арфаграфii ў Microsoft Office Word для Windows?Я ведаю што iснуе неафiцыйная праграма ( http://www.pravapis.tut.by ), але яна вельмi дрэнна працуе, глючыць!! Можа яе трэба дапрацаваць цi наогул перапрацаваць?Калi будзе створана афiцыйная i добра працуючая праграма праверкi беларускамоўнай арфаграфii Microsoft Office Word для Windows? Можа вам трэба арганiзаваць збор грошаў дабраахвотнiкаў для стварэння такой праграмы праверкi беларускамоўнай арфаграфii ў Microsoft Office Word для Windows? Можа Мiнiстэрства iнфармацыi РБ дасць частку грошаў, частку назьбiраюць дабраахвотнiкi праз рахунак у банку, частку дасць сама фiрма Microsoft, i тады за гэтыя грошы напiшуць добра працуючую i афiцыйную праграму? Цi вядзеце вы перамовы з фiрмай Microsoft аб беларусiзацыi Microsoft Office?Цi вядзеце вы перамовы з фiрмай Microsoft аб беларусiзацыi Windows?Як iдуць перамовы з Microsoft? Ёсць абяцаннi, што сiтуацыя будзе вырашаная. Але каб яе паскорыць, трэба масавы зварот у гэтую фiрму беларускамоўных карыстальнiкаў. Калi туды паступяць сотнi зваротаў, то пытанне вырашыцца хутка, калi будзе пiсаць адзiн Трусаў, то будзе цягнуцца гадамi. Мы пiсалi туды i атрымлiвалi адказы, што яны працуюць… Трэба проста "завалiць" iх гэтымi просьбамi.  Як вядома Напалеон казаў: "Унiверсiтэт - стварае нацыю!". Як iдуць перамовы з уладамi РБ аб стварэннi хаця б аднаго поўнасьцю беларускамоўнага Унiверсiтэту? Пакуль улады адмаўляюцца гэта зрабiць, аднак у новы закон аб вышэйшай адукацыi ўнесены артыкул, дзякуючы намаганням ТБМ, якi дазваляе ў кожнай ВНУ ствараць беларускамоўныя студэнцкiя групы i нават плынi. Усё залежыць ад самiх студэнтаў, тым больш што беларускамоўных выкладчыкаў у Беларусi хапае. Тут прасцей. Напрыклад, такая группа iснавала ў медунiверсiтэце. 15 дзяўчат звярнулiся да дэкана i iм забяспечылi адукацыю на беларускай мове. Дэканат абавязаны абяспечыць ахвотных выкладчыкамi. А выкладчыкi ёсць. У тым лiку i па вышэйшай матэматыцы. Я выкладаў 10 прадметаў у трох унiверсiтэтах - i толькi на беларускай мове. Сярод маiх студэнтаў былi i расiяне, якiя даволi хутка вывучылi беларускую мову. Адна студэнтка, дзякуючы веданню беларускай мовы, нават трапiла на працу ў Эрмiтаж. Хаця спачатку супрацiўлялася. А потым дзякавала.  Так што мы змагаемся за унiверсiтэт. Мы яго створым раней цi пазней. vicklЯкiя апошнiя самыя вялiкiя дасягненнi ТБМ i блiжэйшыя планы. Вельмi мала праходзiць iнфармацыi пра Вашую дзейнасць.Дзякуй.  Апошняе - адбылася сустрэча з кiраўнiком Белтэлерадыёкампанii Аляксандрам Зiмоўскiм, у вынiку якой пачалося пашырэнне ўжывання дзяржаўнай беларускай мовы на ўсiх тэле - i радыёканалах Беларусi.  sama pa sabieПроста хачу падзякаваць спадару Трусаву за тую справу, якую ён робiць пастаянна, настойлiва i бесперапынна. Дзякуй вялiкi! Плёну i ўсяго найлепшага!  Дзякуй. kraevedПравда ли, что цель Вашей организации - сначала провести реформу беларусской мовы, сделать ее единственным государственным языком, а потом ввести платное обучение?  Вы маеце стопрацэнтную рацыю. kortanikЯ русская, русскоязычная. Но считаю, что, раз живёшь в Беларуси, должен знать белорусский язык и белорусскую культуру. Поэтому у себя на работе в детском саду решила организовать для детей белорусский кружок. Из 200 детей нашего садика ко мне записались только 7. Но я проводила занятия. На беларускай мове я учила с детьми прыказкi, прымаўкi, лiчылкi, забаўлянкi, беларускiя гульнi, песнi, карагоды. А через три месяца мне сказали, что папа одного моего ребёнка (который, кстати, ни слова не мог произнести по белорусски) - член ТБМ, и хочет придти ко мне на занятия с инспекцией: а имею ли право я, русская, обучать его ребёнка белорусскому фольклору? Извините, но меня это ужасно возмутило и оскорбило, и я отказалась от кружка. С тех пор никто этому детей не учит.Правильно. Как в русской пословице про собаку на сене: И сам не гам, и другим не дам!  А цi сустракалiся вы самi з гэтым чалавекам? Можа, гэта нейкая плётка? А адкуль вы ведаеце, што ён сябра ТБМ? ТаццянаДобры дзень, шаноўны Алег! Дзякуй Вам за вашу дзейнасць, вамi можна ганарыцца!!!адзначаю дзеля сябе, что ў многiх людзей адчуванне таго, что "я беларус - i гэта гучыць горда" пачынае асаблiва ярка выяўляцца, калi чалавек выязджае за мяжу i яго пытаюць "Ты адкуль?" У сувязi з гэтым жадаю спытаць:як Вы ставiцеся да беларускiх суполак у iншых краiнах (напрыклад, Чэхii i iнш.)? Цi падтрымлiваеце сувязi з iмi (мабыць, дапамагаеце iм якiмi-небудзь матэрыяламi)?З павагай, Таццяна!  Сябры ТБМ актыўна дзейнiчаюць у розных краiнах свету. Суполка ТБМ ёсць i ў Чэхii. Адзiн з яе кiраўнiкаў - Юрка Станкевiч - вядомы наш эмiгрант.

Зараз да ўлады на месцах прыходзяць дзецi апошняга беларускага адраджэння

jerry.minskШаноўны Алег Анатольевiч, якiя крокi, на ваш погляд, трэба зрабiць, каб усе беларусы пачалi размаўляць па-беларуску?Дзякуй.Андрэй  Пачынаць трэба з сябе. Размаўляць па-беларуску 24 гадзiны ў суткi. I самае галоўнае - навучыцца па-беларуску думаць i бачыць беларускамоўныя сны. Для гэтага трэба кожны вечар перад сном на працягу не менш 30 хвiлiн чытаць альбо слухаць беларускамоўныя тэксты, глядзець фiльмы i гэтак далей. Тады мозг цэлую ноч будзе працаваць па-беларуску. Праз паўгода вы пачнеце размаўляць па-беларуску без праблем. Таксама нiкому не навязвайце беларускую мову, калi вы разумееце рускую цi iншыя мовы. Але прынцыпова грамадзянам Беларусi на ўсе iхнiя пытаннi адказвайце толькi па-беларуску. З грамадзянамi iншых краiн размаўляйце на мове, якая зразумелая вам абодвум.  ЗмiцерЯк вы бачыце будучыню ўжывання роднай беларускай мовы ў роднай для яе краiне? Цi дажывем мы да тых часоў, калi зможам ўбачыць першых асоб дзяржавы, якiя размаўляюць памiж самой на роднай мове? Цi зможам мы адчуць хоть крыху гонару за сваё кiраўнiцтва, якое на мiжнародных сустрэчах звяртаецца да iншаземных палiтыкаў праз перакладчыка беларускай мовы? Цi зможам мы ў метро, ў банкаматах першага банка краiны, на плакатах дзяржаўнай прапаганды ўбачыць надпiсы па-беларуску, альбо на двух дзяржаўных мовах, але без памылак. Цi з'явяцца беларускамоўныя версii сайтаў дзяржаўных (i не толькi) устаноў i сродкаў массавай iнфармацыi на якiх будзе паўнацэнны пераклад з беларускай на рускую, а не наадварот. Цi змогуць адзiныя днi iнфармавання данесцi да сэрца кожнага патрэбу ва ўжываннi роднай мовы штодзённа i шмат? Калi з людзей, размаўляючых па-беларуску, знiмецца таўро "апазiцыянера", "нацыяналiста" цi "калгаснiка"? Цi дажывем мы да тых часоў, калi беларуская мова стане ў нашай краiне Першай дзяржаўнай мовай, як гэта пазначана ў Канстытуцыi? Дзякуй вялiкi за адказы.  Сiтуацыя ўжо мяняецца да лепшага. Бо зараз да ўлады на месцах у раёнах i "аграгарадках" прыходзяць дзецi апошняга беларускага адраджэння. Гэта чыноўнiкi, якiя маюць 35-40 год. Яны добра ведаюць беларускую гiсторыю, нашы спрадвечныя сiмвалы, большасць з iх вучылася па-беларуску. Таму яны мяняюць аблiчча сваiх гарадоў i вёсак да лепшага. Ставяць помнiкi дзеячам беларускай гiсторыi i культуры, пакрысе вяртаюць гiстарычную тапанiмiку i не саромеюцца размаўляць па-беларуску з тымi, хто да iх на гэтай мове звяртаецца. Праз пэўны чвс яны стануць мiнiстрамi, дэпутатамi, зоймуць усе кiруючыя дзяржаўныя пасады, будуць шырока выкарыстоўваць дзяржаўную беларускую мову. Трэба iм у гэтым штодня дапамагаць i не саромецца пiсаць пiсьмовыя падзякi за кожную праяву беларушчыны, як гэта робiць ТБМ. kirillkurshukЯк Вы лiчыце, мэтазгодна было б прымусовае прызнанне беларускай мовы адзiнай дзяржаўнай мовай Рэспублiкi Беларусь? Здаецца, што гэта быў бы "балючы" крок наперад, але праз гадоў 5-6 нашае грамадства магло б выйсцi на новы ўзровень адносна ўжывання роднай мовы.З павагайКiрыл, 25 год  Я думаю, што з гэтым трэба крыху пачакаць. Спачатку трэба дабiцца роўнага статусу беларускай i рускай моў, а потым - запазычыць вопыт Казахстана. Зрабiць беларускую мову адзiнай дзяржаўнай, а рускую - афiцыйнай. Тэлевiзiя - 50% толькi па-казахску. Я пра гэта казаў Зiмоўскаму на сустрэчы. АнонимЗдравствуйте, Странно конечно слышать о проблеме белорусского языка и особенно о том, как прям важно его возродить. Почему у нас так наплевательски относятся к людям здесь живущим? Почему надо опять кого-то заставлять Родину любить?! Вот заставим деток - родители никуда не денутся… Зачем? Как живут Австрия и Швейцария, США, Новая Зеландия и примеров уйма. Все полноценные независимые страны и не надо что-то искать, придумывать, возрождать. Говорят на немецком, английском… Что плохого в русском языке. Если бы притесняли говорящих по-белорусски, так вроде нет… Правда, слышно только их по телевизору и то, потому что так надо. А меня, например, возмутило, что бюллетени для голосования у нас только на белорусском языке, а почему нет на русском. И не надо искусственно раздувать тему несчастного языка….Пусть на нем говорит 1 процент населения, ради бога, но почему из-за горстки фанатиков надо выкручивать руки остальным?  У адрозўненне ад шматнацыянальных дзяржаў альбо былых англiйскiх калонiй, Беларусь - монанацыянальная краiна, дзе беларусы складаюць больш за дзве трацiны насельнiцтва. Таму прыведзеныя прыклады некарэктныя.  sad-belУ нас, белорусский язык - второй иностранный. Это, как у евреев, древнееврейский. Поддерживать его на государственном уровне, как культурное наследство - нужно, но использовать в повседневной жизни - нельзя. Это отбросит Беларусь еще на десятки лет назад. Для интеграции с Европой нам нужно изучать языки развитых стран, с высоким экономическим уровнем, а изучение белорусского языка - это для любителей. Тогда уж лучше изучать древнееврейский. Вы согласны? P.S. Хватит ли у Вас храбрости сказать, что я прав?!  Наадварот. Датчан, фiнаў, нарвежцаў i нават iсландцаў практыка штодзённага ўжывання штодённай мовы прывяла да дабрабыту i Еўразвязу. Прычым элiта гэтых краiн цудоўна ведае некалькi замежных моў i можа iмi карыстацца, у адрозненне ад беларусаў.  alaksiej.lavoncykЯ ўсё свае жыцьцё пражыў у Менску й вывучыў мову ад бацькоў, i таму зусiм ня ведаю рэгiянальнае спэцыфiкi. Таму перапрашаю, калi пытаньне падасца Вам дзiўным: цi захавалiся ў Беларусi месцы, дзе размаўляюць на чыстай мове, не трасянцы?  Чыстай мовы як такой у свеце не iснуе наогул. Калi народ дасягае ўзроўню нацыi, стварае сваю дзяржаву, ён стварае штучную лiтаратурную пiсьмовую мову, якой карыстаецца элiта. Упершыню беларуская мова стала дзяржаўнай у ВКЛ. Простыя, як правiла, непiсьменныя людзi ў кожнай вёсцы размаўляюць на сваiм дыялекце, больш-менш падобным для пiсьмовай лiтаратурнай мовы. Лiтаратурная мова жывая, пакуль iснуюць дыялекты.  

З Зiмоўскiм мы размаўлялi толькi па-беларуску. З Макеем - таксама. Ён цудоўна валодае мовай

wild childЧаму, на Ваш погляд, беларуская мова ў штодзённым ужытку часта ўспрымаецца як праява апазыцыйнасьцi? Iнакш кажучы, чаму мову атаесамляюць з палiтыкай i як можна пазбавiцца ад гэтага стэрэатыпа?  460802Очень часто сталкиваешься с тем, что люди, услышав белорусский язык, говорят что-то вроди: "А, ну так он БНФ'овец". Я не говорю, что те или иные убеждения, взгляды это плохо или хорошо, но ставить такие соответствия просто недопустимо. Человек говорящий по-белорусски - просто настоящий беларус.  На жаль, вы маеце рацыю. Аднак праблема ўзнiкла яшчэ ў 16-м стагоддзi, калi была створана Рэч Паспалiтая i пачалася паступовая паланiзацыя нашай краiны. У 19-м стогоддзi паланiзацыю замянiла татальная русiфiкацыя. I польскiя, i расiйскiя ўлады да беларускамоўнай iнтэлiгэнцыi ставiлiся падазрона i нават варожа. Па-беларуску дазвалялася размаўляць толькi непiсьменным сялянам. У часы сталiнскiх рэпрэсiй гэтая практыка вярнулся ў БССР. Жыве яна i зараз.  Як пазбавiцца? Размаўляць па-беларуску 24 гадзiны. Калi нас стане большасць, любая ўлада будзе гаварыць з намi на нашай мове. Напрыклад, на ўсе мае лiсты ў вышэйшыя органы беларускай улады, як правiла, я атрымлiваю адказы па-беларуску. З iмi вы можаце азнаёмiцца на сайце "Нашага слова". Напрыклад, з Зiмоўскiм мы размаўлялi толькi па-беларуску. З Макеем я таксама размаўляю па-беларуску. Ён цудоўна валодае мовай.  Галоўнае - паважаць самога сябе як беларускага патрыёта. I тады вас будзе паважаць любая ўлада. У любой краiне.  Дры´авiчСпадар Алег, Вы з'яўляецеся сябрам грамадска-кансультацыйнай рады пры Адмiнiстрацыi прэзiдэнта. Вашай ўмовай удзелу ў "радзе" ёсць справаводзтва на беларускай мове, i вам далi згоду на гэтую ўмову. Ужо прайшло першае паседжанне, i як стала вядома з вашых вуснаў, што нiхто там на беларускай мове не размаўляў акрамя вас. Якiя захады Вы збiраецеся здзейснiць, каб умову Вашага ўдзелу выканалi? Што будзеце рабiць, калi i наступныя "паседжаннi" будуць праходзiць на рускай мове? Цi ёсць хоць калiва сэнсу, каб удзельнiчаць у гэтай "радзе"?Хачу даведацца афiцыйную пазiцыю ТБМ наконт гэтай "рады", бо сам з'яўляюся сябрам ТБМ. Вялiкi дзякуй!  Па-першае, я звярнуўся да некаторых прадстаўнiкоў апазiцыйных колаў, каб яны ўспомнiлi сваю родную мову. Асаблiва да спадара Гулака - кiраўнiка БХК. Ён паабяцаў "выправiцца". Па-другое, мая прысутнасць там падкрэслiвае, што беларуская мова можа гучаць у дзяржаўных структурах. Афiцыйная пазiцыя ТБМ заключаецца ў непасрэдным кантакце з беларускiмi ўладамi на ўсiх узроўнях. Дзякуючы гэтаму, мы вырашаем шмат якiя пытаннi i праблемы. Таму ўлада i запрасiла мяне ў гэтую структуру. Прытым - аднiм з першых. На першым пасяджэннi я прапанаваў разгледзець 2 праблемы. 1. Стан нашай школьнай адукацыi пасля сказавання 12-гадой сiстэмы навучання. Я лiчу, што гэта гуманiтарная катастрофа. На жаль, нiякай падтрымкi нi з боку ўладаў, нi з боку дэмакратаў я не атрымаў. Другая мая прапанова - разгледзець на радзе ў гэтым годзе стан беларускай мовы як дзяржаўнай у нашай краiне - была падтрыманая спадаром Макеем.  CescoДзень добры!Алег Анатольевiч, як Вы ацэньваеце вынiкi сустрэчы зь Зiмоўскiм? Цi варта чакаць рэальных станоўчых зрухаў у дачыненьнi мовы на ТБ? ДзякуйАлесь, сябар ТБМ Пасля гэтай сустрэчы колькасць белраускай мовы на ўсiх тэлеканалах павялiчылася. Дарэчы, падрабязную iнфармацыю аб выкананнi нашых дамоўленнасцей з Зiмоўскiм друкуе газета "Звязда". Напрыклад, з"явiлася iнфармацыя, што БТ здыме цыкл гiстарычных перадач на беларускай мове, прысвечаны перамозе войскаў ВКЛ i Польшчы над крыжакамi пад Грунвальдам у 1410 годзе.  acianoПераважная большасць прадпрыемстваў Беларусi падае звесткi аб сваёй прадукцыi для пакупнiкоў на рускай мове. У той час як расiйская iндустрыя беларускую мову амаль што не выкарыстоўвае. Павiнна быць нейкая ўзаемапавага. Цi працуе Таварыства ў расiйскiм кiрунку? Бо браты-ўкраiнцы падаюць нам добры прыклад як будаваць адносiны.Беларускiя прадпрыемствы, што ўжываюць на ўпакоўцы беларускую мову, па пальцах можна пералiчыць. Што рабiць, каб пераканаць кiраўнiкоў у першую чаргу харчовай прамысловасцi больш смела выкарыстоўваць мову нашых бабуль i дзядуль? Цi працуе хто над падрыхтоўкай масавых зваротаў насельнiцтва?  Дзякуючы нашым зваротам шмат якiя пардпрыемствы, як айчынныя, так i замежныя сталi актыўна выкарыстоўваць беларускую мову на ўпакоўцы сваiх тавараў. Прыклады. Хлебзавод №1 Мiнска, якi выпускае славуты хлеб "Нарачанскi" i "Радзiвiлаўскi". Фабрыка "Камунарка", завод "Крышталь". Такiя сусветна вядомыя фiрмы як "Самсунг" i "Панасонiк". Гэты пералiк можна доўжыць бясконца.  rzewuskiШаноўны Алег,як Вы адносiцеся да таго, што выкарыстанне ангельскай мовы для маркiроўкi прадукцыi, якую выпускаюць беларускiя прадпрыемствы пераважае выкарыстанне беларускай. Чаму я павiнен бачыць, напрыклад, этыкеткi Дарыды напiсаныя iн iнглiш? Мяне, напрыклад, гэта зневажае. Тым больш, што выкарыстанне замежных моў для рэкламы i маркiроўкi - незаконнаеДзякую, Павел Р.  У цэлым я да гэтага стаўлюся станоўча, бо англiйская мова значна больш пашыраная ў свеце, чым руская. Каб захаваць беларускую прысутнасць патрэбныя вашы персанальныя лiсты i звароты.  Пятро 15:06:43Шукаў атлас аўтамабiльных шляхоў Беларусi на беларускай мове. Не знайшоў. Чытаць пакаверканыя назвы вёсак на чужыш мовах брыдка. (Знайшоў нейкi невялiчкi, якi напiсаны лацiнкай, мусiць, для гасьцей з-за мяжы.) Пытаньне: Чаму я не магу набыць атлас на мове таго народа, па тэрыторыi якога езжу?  Сабярыце 30 подпiсаў i болей грамадзян Беларусi i дашлiце iх у Мiнiстэрства транспарту. Калi здолееце сабраць пару тысяч подпiсаў - атлас адразу з"явiцца.  nabludatel_007Почему происходит "отторжение" белорусского языка теми, кто должен быть его носителями? Не кажется ли Вам, что на это "отторжение" очень повлияла попытка модернизации языка, употребление слов, которые режут слух тех, кто знает и учил язык. Откуда взялись "клясы", "ў" - там, где надо и не надо. Читать некоторые статьи, в том числе и на ТУТ-бае просто противно. Это, что издевательство над языком? Вот тут и начинается то отторжение, которое со временем трудно будет преодалеть. И очень прошу не нужно ссылаться на Тарашкевича и "гамбiць наркомаўку" Тарашкевич "в гробу переворачивается" слыша такую мову. Так не говорили ни Колас ни Купала, Быков писал по-белорусски, а не по новомодному!!!! Может хват ссылаться на наследие ВКЛ, мы уже в 21 веке!!!! Язык, он живой, он должен быть современным, унифицированным, простым для восприятия и разговора.  На тарашкевiцы i Колас, i Купала пiсалi да 1933 года, i каб бальшавiкi яе на забаранiлi, пiсалi б усе. Аднак, тарашкевiца - гэта не варыянт мовы, а варыяант правапiсу. Iм можа карыстацца ў побыце любы чалавек. Не трэба рабiць з гэтага праблему.  Больш падрабязна на гэту тэму глядзiце сайт "Радыё Свабоды" - у рубрыцы "Беларуская Атлантыда" там ёсць iнтэрв'ю Уладзiмiра Ракiцкага са Змiтром Саўкам.  Скажите, почему Вы высказываете претензии властям. Известно, что очень большое влияние на настроение в обществе оказывает церковь. Если католики своим официальным языком считают белорусский, то православные и не думают на него переходить. Не видел ни одного Вашего высказывания - предложения к иерархам РПЦ в Беларуси, скорее всего там с Вами не церемонятся, как это делает государство. Я асабiста ведаю некалькi дзесяткаў праваслаўных святароў, якiя цудоўна ведаюць беларускую мову i ёй карыстаюцца. Асаблiва, калi аб гэтым просяць вернiкi. Я, напрыклад, сваю ўнучку хрысцiў у Петрапаўлаўскай царкве на Нямiзе на беларускай мове. Зрабiў гэта мой стары знаёмы святар. Дарэчы, уладыка Фiларэт у свой час дазволiў у храмах правесцi малебен за беларускую мову. Дзякуючы яму ў Зэльве на падворку праваслаўнага храма стаiць помнiк Ларысе Генiюш - пакуль што адзiны на Беларусi.  Допустим 96-97% населения Беларуси переходит на белорусский язык, скажем ко 2 мая 2010 года, каков рост благосостояния вы прогнозируете (хотя бы в процентах по отношению на сегодняшний день)?  Не менш чым 20%. Таму што мiжнародны прэстыж краiны значна павялiчыцца - нашы тавары стануць лепш купляць i наш бюджэт будзе больш трывалым. Нашы партнёры зразумеюць, што Беларусi нiколi не стане расiйскай правiнцыяй з шасцi губернiй. I да нас пойдуць замежныя iнвестыцыi.  more_minskoeДзень добры. На вашую думку, больш перспектыўна прыкладаць намаганнi на разьвiццё iснуючых арфаграфiй беларускае мовы цi на iх паступовае аб'яднанне. Дзякуй  Iх аб'яднае само жыццё. zuzЯ против Бел. языка в той форме, в которой он сейчас есть. Куча вариантов произношения и написания просто отталкивают, раздражают. Названия населённых пунктов типа Менск, Берасце, Гародня просто слушать противно. Уж лучше Мiнск, Брэст, Гродна. Тупо просто менять устоявшееся современое название города только потому, что когда-то при царе Горохе этот город назывался по-другому.Бел.язык - мёртвый язык, только потому, что на нём говорят в лучшем случае 0,5-1% населения РБ (а думают ещё меньше). Остальные на трасянке и русском.Тогда уже проще признать трасянку как официальный вариант бел.языка. И людей силой переучивать не нужно, и все всех понимают.  Дарэчы, у любiмай вамi Расii амаль усе бальшавiцкiя назвы гарадоў, вёсак i вулiц ужо замененыя. Напрыклад, з'явiлiся на карце Расii гарады Санкт-Пецярбург, Цвер, Гаспадзiн Вялiкi Ноўгарад i гэтак далей. Тое самае будзе зроблена i на Беларусi. Вельмi рана хаваць беларускую мову. Яна мае 1000-гадовую гiсторыю i пражыве яшчэ столькi.  тутэйшаяДзень добры, цi нават ужо вечар. Я нараздзiлася на Палессi, да трох год жыла ў бабулiнай вёсцы i размаўляла толькi на мясцовай мове - мове Палесся, паляшуцкай мове, якую лiчу блiзкай да украiнскай мовы, а не да беларускай. Потым пайшла у дзiцячы садок у Мiнску i з таго часу ў жыццi размаўляю на рускай мове. (За выключэннем школьных вакацый у бабулi ) З дзяцiнства шмат чытаю па-беларуску. Але я не магу сказаць, што беларуская мова - мая родная. Лiчу Палессе - як Украiнскае, так i Беларускае - адной моўнай зонай, бо людзi там i сёння размаўляюць аднолькава. А калi бузде перапiс насельнiцтва адны, якiя жывуць на Беларусi, напiшуць, што родная мова - беларуская, а тыя, хто з боку Украiны - украiнская. Я - беларуска, але ж да таго я яшчэ i паляшучка, i родная мова мая - паляшуцкая. Зразумела, што паздел этнiчных, аднамoўных тэрыторый на iснуючыя сёння краiны быў "савецкiм", штучным. Савецка-рускi генацыд беларускага ( i украiнскага) народаў - гэта не казкi, а жыццё маiх бабуль i дзядуль, прадзедаў i прабабак, аб якiм яны мне шмат расказвалi. Таму шануючы ix памяць, добра ведаючы - хто я, адкуль, дзе мае каранi - вучуся сама i вучу сыночка беларускай мове, спадзяюся навучыць украiнскай, таксама роднай. Спаздяюся, што пройдзе час, i на вулiцах нашых гарадоў мы будзем чуць крыху менш "маскальскай" мовы, крыху больш беларускай.Алег (хочацца назваць па-бацьку, але не ведаю), што мне адказваць на пытанне "Ваша родная мова?" ў час перапicу?Цiкава, што думаюць мовазнаўцы пра паляшуцкую мову?  Вядома, ваша родная мова - беларуская. А яе паляшуцкi дыялект - адзiн з самых каштоўных дыялектаў беларускай мовы. Я, дарэчы, яго добра ведаю, бо мая жонка з Пiншчыны. Дарэчы, гэта самы старажытны варыянт праславянскай мовы, бо захаваў такiя формы як плюсквамперфект i аорыст.  Вялiкая ўсiм падзяка! Такая колькасць пытанняў сведчыць аб тым, што беларуская мова не памрэ i застанецца яшчэ не на адно стагоддзе роднай мовай для грамадзян Беларусi. На тыя пытаннi, на якiя я не паспеў адказаць зараз, магчыма, знойдзеце адказы ў заўтрашнiм нумары "Звязды".
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 февраля 2009 Общество TUT.BY Дзiўна-дзiўна i вельмi прыемна - старшынi ТБМ ад карыстальнiкаў TUT.BY прыйшло значна больш пытанняў, чым якiм зоркам.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика