Акцэнт — на развіццё iндывiдуальнага будаўнiцтва жылля
Акцэнт — на развіццё iндывiдуальнага будаўнiцтва жылля
Сёлета ў краiне неабходна пабудаваць не менш як 6 млн квадратных метраў жылля. Па лiнii шматкватэрных дамоў 78 працэнтаў кватэр неабходна пабудаваць для "чаргавiкоў". Аднак вялiкая колькасць грамадзян зацiкаўлена ў вырашэннi свайго жыллёвага пытання праз механiзм будаўнiцтва менавiта iндывiдуальнага жылля. Раней iндывiдуальныя забудоўшчыкi вырашалi свае жыллёвыя пытаннi самастойна Якiм чынам дзяржаўныя структуры дапамагаюць такiм iндывiдуалам, карэспандэнту "Звязды" расказаў начальнiк упраўлення жыллёвага будаўнiцтва Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Аляксандр Горваль. — Летась у краiне быў пабудаваны 1 млн 700 тысяч квадратных метраў iндывiдуальнага жылля. Аднак грамадзянам тады стала цяжэй атрымлiваць зямельныя ўчасткi пад будаўнiцтва... — Мiнiстэрствам былi распрацаваны i зацверджаны першачарговыя мерапрыемствы па развiццi iндывiдуальнага будаўнiцтва жылля. Зараз вобласцi падрыхтавалi ўласныя рэгiянальныя праграмы iндывiдуальнага жыллёвага будаўнiцтва, а мiнiстэрства на працягу сакавiка распрацуе рэспублiканскую праграму па актывiзацыi такога будаўнiцтва на найблiжэйшыя 2—3 гады. У комплекс гэтых мераў уваходзiць новы механiзм выдзялення зямельных участкаў пад iндывiдуальнае будаўнiцтва з унясеннем адпаведных змяненняў у нарматыўную базу. Нагадаю, што сёлета з 1 мая зямельныя ўчасткi будуць прапаноўвацца асобам з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў без аўкцыёнаў ва ўсiх рэгiёнах краiны, акрамя Мiнска. Нашымi спецыялiстамi рыхтуецца адпаведны дакумент, якi будзе рэгламентаваць паэтапныя дзеяннi ў сферы iндывiдуальнага будаўнiцтва, калi i грамадзянiн, i неабходныя структуры пачнуць дзейнiчаць па дакладнай працэдуры, пачынаючы ад заявы iндывiдуальнага забудоўшчыка аб выдзяленнi яму зямельнага ўчастка, а таксама па механiзмах праектавання будаўнiцтва, уводу ў дзеянне аб’ектаў, падключэння iх да камунiкацый, заключэння дагавораў аб эксплуатацыi i г.д. — У свой час iндывiдуальныя забудоўшчыкi мелi пэўныя цяжкасцi з набыццём недарагiх айчынных будаўнiчых матэрыялаў... — Сёння па лiнii забеспячэння айчыннымi будаўнiчымi матэрыяламi праблем на ўнутраным рынку ўвогуле не iснуе. Будматэрыялаў дастаткова. Вытворчасць iх была iстотна павялiчана яшчэ летась. Калi ў асобных рэгiёнах можа ўзнiкнуць недахоп пэўных пазiцый будаўнiчых матэрыялаў, то мiнiстэрства гатова аператыўна вырашаць такiя праблемы. На складах хапае цэменту, сценавых блокаў, цэглы i жалезабетонных вырабаў. — Якi аб’ём iндывiдуальнага жылля плануецца ўвесцi сёлета? — Рэспублiканская праграма па актывiзацыi iндывiдуальнага будаўнiцтва яшчэ дапрацоўваецца. Разам з тым, паводле звестак з рэгiёнаў, мы разлiчваем, што, нягледзячы на сусветны фiнансавы крызiс, сёлета будзе пабудавана не менш чым летась. — Як будзе вырашацца праблема чэргаў сярод шматдзетных сем’яў? — Цяпер распрацоўваецца праект пастановы аб тым, каб iстотна павялiчыць аб’ёмы будаўнiцтва жылля менавiта для названай сацыяльнай групы. Гэтыя аб’ёмы будаўнiцтва павiнны дазволiць выконваць заданне кiраўнiка дзяржавы аб тым, што шматдзетныя сем’i павiнны ўключацца ў спiс забудоўшчыкаў жылля з дзяржпадтрымкай на працягу трох месяцаў пасля пастаноўкi на жыллёвы ўлiк, пасля чаго на працягу года або нарматыўнага тэрмiну будаўнiцтва дома вырашаць iх жыллёвае пытанне. У асобных рэгiёнах мясцовыя ўлады плануюць павялiчыць аб’ёмы будаўнiцтва жылля для шматдзетных сем’яў адразу на 50—60 працэнтаў. — Вядома, што ў вясковых жыхароў не вялiкiм попытам карыстаецца службовае жыллё. Як будзе вырашацца гэта праблема? — Спецыялiсты будаўнiчай галiны сумесна з iншымi зацiкаўленымi структурамi разглядаюць пытанне аб перадачы ва ўласнасць грамадзянам у сельскай мясцовасцi жылых дамоў, якiя ў свой час былi набыты сельскагаспадарчымi арганiзацыямi.
Згодна з дзейным заканадаўствам, пакуль што перааформiць ва ўласнасць грамадзянiна з пераўступкаю крэдытаў можна толькi тое службовае жыллё, што будавалася менавiта па льготных крэдытах. Практыка паказала, што не паўсюдна магчыма i мэтазгодна ажыццяўляць будаўнiцтва новага жылля. У асобных населеных пунктах жыллё набываецца гаспадаркамi таксама з выкарыстаннем iльготных крэдытаў. Зараз i такое службовае жыллё плануецца перадаваць на пэўных умовах разам з крэдытамi ва ўласнасць работнiкам сельскагаспадарчых арганiзацый. — У першым квартале перад будаўнiчай галiной была пастаўлена задача па знiжэннi сабекошту будаўнiцтва жылля. Аб якiх памерах такога знiжэння iдзе гаворка? — Такое патанненне магчымае найперш па лiнii знiжэння сабекошту будаўнiчых матэрыялаў. Патанненне такiх пазiцый, як цэмент, шчэбень, шкло, жалезабетон, газасiлiкатныя вырабы i цэгла, плануецца ажыццявiць на ўзроўнi 5—10 працэнтаў. Пра гэта паведамлялася чытачам "Звязды" ў нумары за 7 сакавiка. Зараз заўважу, што ў комплексе сабекошт усiх будаўнiчых матэрыялаў можа патаннець прыкладна на 5—7 працэнтаў. А вось з улiкам долi будаўнiча-мантажных работ кошт будаўнiцтва квадратнага метра жылля для асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў павiнен знiзiцца на 2—3 працэнты. Такое патанненне жыллёвага "квадрата" павiнна адбыцца ўжо ў сакавiку. У далейшым мiнiстэрства плануе рэгуляваць кошт будаўнiчых матэрыялаў i падрадных работ у межах эканамiчна абгрунтаваных цэн. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета ў краiне неабходна пабудаваць не менш як 6 млн квадратных метраў жылля. Па лiнii шматкватэрных дамоў 78 працэнтаў кватэр неабходна пабудаваць д |
|