Ужо колькi, здаецца, праехаў па беларускай глыбiнцы, а не перастаю здзiўляцца. Кожная, нават самая маленечкая, вёска мае свае адметнасцi, таямнiцы i прывiды, багатую гiсторыю з войнамi, здрадамi i, вядома ж, каханнем. I вельмi шкада бывае, што такiя "фiшкi" застаюцца незаўважанымi. Але варта толькi вельмi пажадаць гэта ўбачыць i выправiцца ў дарогу — тады ўсё атрымаецца. I наперадзе вас абавязкова чакае шмат радасных i нечаканых адкрыццяў. Няўжо прыгоды засталiся ў мiнулым? Каб высветлiць гэта, я накiраваўся ў Станькава. I не памылiўся
Дырхем хана Iсмаiла
У пiсьмовых крынiцах зафiксавана дакладная дата, калi ўзгадваецца Станькаў (так калiсьцi называлася цяперашняе Станькава), — 1340 год. Тады гэтае мястэчка належала вялiкаму князю Вiтаўту. Праз колькi часу Станькаў пераходзiць ва ўласнасць роду Радзiвiлаў, а ў 1772 годзе ў якасцi шлюбнага пасагу — да Чапскiх, якiя валодалi iм ажно да 1920-га. Пра гэта я даведаўся ад супрацоўнiка праектнага аддзела дэпартамента знешнiх сувязяў беларускага Экзархата Алега Маслiева. Алег Iгаравiч — мясцовы жыхар, даўно i з вялiкай ахвотай вывучае тутэйшыя мясцiны.
— Род Чапскiх вельмi старажытны — яго гiсторыя налiчвае больш за тысячу гадоў, — заўважае Алег Маслiеў. — Адзiн з першых — Эрэнрэйх фон Гутэн — маршал германскiх войскаў, якi разам з iмператарам Генрыхам IV Птушкаловам ваяваў супраць плямёнаў гунаў. Яго нашчадак ужо ў ХII стагоддзi атрымаў тытул графа Свяшчэннай Рымскай iмперыi i герб "Лелiву" (дарэчы, адзiн з самых загадкавых i мала вывучаных гербаў). Пасля Гутэны пачалi паступова перасяляцца на ўсход — на тэрыторыю Польшчы. Яны называлi сябе Гутэнамi з Чаплiна, паколькi валодалi тамтэйшым маёнткам. Вiдаць, Станькава iм таксама надта спадабалася, паколькi зрабiлася адной з асноўных рэзiдэнцый.
Росквiт гэтага мястэчка многiя звязваюць з асобай Эмерыка Чапскага, якi нарадзiўся ў Станькаве ў 1828 годзе. Граф зрабiў блiскучую палiтычную кар’еру: узначальваў iнспекцыю паўднёвых берагоў Крыма, быў губернатарам Вялiкага Ноўгарада i вiцэ-губернатарам Санкт-Пецярбурга. У 1872-м узначалiў дэпартамент лясной гаспадаркi, а праз сем гадоў падаў у адстаўку, паколькi паспрачаўся з iмператарам. Канфлiкт з каранаванай асобай узнiк з-за таго, што Эмерык Чапскi выступаў супраць бяздумнага знiшчэння лясоў. Зразумела, гэта быў буйны бiзнэс, якi прыносiў вялiкiя даходы, таму граф i страцiў сваю высокую пасаду. Чапскi вярнуўся на радзiму — у Станькава. Тут ён заняўся сапраўднай справай для душы: класiфiкаваў сваю калекцыю, карпатлiва займаўся гаспадаркай, разгарнуў вялiкае будаўнiцтва, вывучаў мiнуўшчыну гэтага краю. Дарэчы, у Станькаве былi праведзены археалагiчныя раскопкi, падчас якiх высветлiлася, што ўжо ў 800—900 гг. тут iснавала паселiшча. Знайшлiся тагачасныя ганчарныя, кавальскiя вырабы, а таксама некалькi сапраўды ўнiкальных артэфактаў. Сярод iх — дырхем хана Iсмаiла iбн Ахмата. Як сцвярджае Алег Маслiеў, гэтая старажытная манета з’яўлялася рарытэтам сусветнага ўзроўню, паколькi была адзiнай у сваiм родзе.

У пошуках "бурштынавага пакоя"

Пра паходжанне назвы мястэчка Станькаў дасюль няма адзiнай версii. Хто кажа, што назвалi так па прозвiшчы аднаго з былых гаспадароў, iншыя заўважаюць: калiсьцi тут была станiца, а, магчыма, нават станiца кавалёў (па-польску "станькув"). Адно можна сцвярджаць дакладна: падчас гаспадарання Чапскiх тут усё змянiлася. Магнаты зрабiлi Станькава цэнтрам даволi вялiкай адмiнiстрацыйнай тэрыторыi — у так званую "Станькаўскую крынiцу", якая цягнулася ад Мiнска да Стоўбцаў, уваходзiў шэраг сядзiбаў. Дарэчы, такiх "крынiц" у Эмерыка Чапскага было шмат, i не толькi ў Беларусi, а i ў Расii, ва Украiне, у Заходняй Еўропе. Гэта сапраўды быў адзiн з найбагацейшых людзей свайго часу, якi мог паспрачацца з самiмi Радзiвiламi.
Гэты чалавек проста не мог сядзець на месцы. Адстаўка, магчыма, спынiла яго кар’ерны рост, але не змусiла да пасiўнага адпачынку.
— Палац, якi быў узведзены ў Станькава, уражваў сучаснiкаў раскошай афармлення, цiкавымi архiтэктурнымi рашэннямi, — заўважае Алег Маслiеў. — Самай вялiкай была парадная зала — яе плошча перавышала 100 квадратных метраў, прастору стваралi шасцiметровыя столi. Тут захоўвалася зброя. Асобныя элементы дэкору былi зроблены з палiраванага бурштыну. Каштоўны дэкаратыўны матэрыял везлi з Пецярбургу, а апрацоўвалi ўжо на месцы. Колькi гадоў таму з’явiўся артыкул, у якiм сцвярджалася, што ў Станькаўскiм палацы быў "бурштынавы пакой". Гэта, безумоўна, не так, аднак, як вынiкае з апiсанняў, зала сапраўды была вельмi багата аформленая. Узгадваюцца "белы", "зялёны" i "фарфоравы" салоны. Тут жа была адна з лепшых прыватных бiблiятэк Еўропы — больш за 20 тысяч тамоў. Сярод якiх найкаштоўнейшыя рукапiсныя кнiгi, выданнi Скарыны, Буднага, Пятра Магiлы, перапiска расiйскiх iмператараў. У бiблiятэчнай зале выстаўлялася вялiкая калекцыя партрэтаў, гравюр.
Вялiкая частка кнiг размяшчалася ў спецыяльна абсталяванай скарбнiцы. Гэта невялiкi двухпавярховы будынак з чатырма вуглавымi вежамi знешнiм выглядам нагадвае мiнiяцюрны замак у гатычным стылi. Скарбнiца ўзведзена на мяжы ХVII—ХVIII стагоддзяў, але пасля ў канструкцыю ўносiлiся пэўныя змяненнi. Да прыкладу, пры Эмерыку Чапскiм быў зроблены арыгiнальны ўнутраны iнтэр’ер. Скарбнiца злучалася з палацам падземным ходам, каб можна было, не выходзячы на вулiцу, вадзiць гасцей на экскурсii. Дарэчы, такiя падземныя збудаваннi ў Станькаўскiм сядзiбным комплексе прымянялiся неаднойчы. Ход таксама злучаў палац з кухонным флiгелем (ён захаваўся дасюль).
Пра "багародзiчны" дуб i ананасарнi
Станькаўскi сядзiбна-паркавы комплекс размяшчаўся на значнай плошчы — 25 гектараў. Побач з палацам i скарбнiцай быў узведзены двухпавярховы дом для прыслугi. Да слова, работнiкi Чапскiх мелi даволi прасторныя пакоi — у некалькi разоў большыя, чым цяперашняя трохпакаёвая кватэра. Будынкi вокнамi выходзiлi ў парк, якi займаў вялiкую частку ўсяго комплексу. Тут была сабрана ўнiкальная калекцыя раслiн — больш за 500 вiдаў, усяго каля 8 тысяч дрэў i кустоўя. Цяпер ад гэтага захавалася хiба толькi восьмая частка, але ўсё адно парк выглядае велiчна.
Сцяжынка выведзе да дуба, якому не менш за 450 гадоў. Здалёку здаецца, што на каржакаватым дрэве — сапраўдная выява Божай мацi (прынамсi, вельмi падобна на абраз). Нездарма месцiчы памiж сабой дуб называюць "багародзiчным". Прычына ў тым, што ў пачатку мiнулага стагоддзя ў дрэва ўдарыла маланка i выпалiла дупло. З таго часу застаўся незвычайны "малюнак". У 1930-х гадах у Станькаўскiм парку здымалi кiнафiльм "Дуброўскi" (тады яшчэ чорна-белы) — у прыватнасцi, менавiта ў дупле Маша i Дуброўскi пакiдалi адно для аднаго запiскi.
Станькаўскi парк закладваўся i планаваўся ў англiйскiм стылi. Усё рабiлася такiм чынам, каб стварыць адчуванне некранутага кутка прыроды. Прычым гарманiчна спалучалiся элементы ландшафту розных рэгiёнаў. Побач возера, дзе калiсьцi гнездавалi чорны i белы лебедзi. Дарэчы, белы лебедзь прылятае i дасюль: летась у пары гэтых грацыёзных птушак быў даволi вялiкi вывадак — пяцёра лебедзянятак.
У Станькаве разводзiлi коней, сабак, авечак. Штогод вырошчвалi i рэалiзоўвалi да чатырох тысяч саджанцаў садавiнных дрэў. У мястэчку былi нават уласныя ананасарнi — станькаўскiя ананасы цанiлiся далёка за межамi Мiнскай губернi. Тутт вельмi сур’ёзна займалiся селекцыяй буйной рагатай жывёлы. За каровамi даглядалi надзвычай адказна: работнiкi, якiя гэтым займалiся, жылi побач — на другiм паверсе кароўнiка. Узiмку, каб рагулям было цяплей, на сцены нават вешалi дываны. Жывёла са Станькава неаднаразова адзначалася на аўтарытэтных мiжнародных выставах. Статус, зразумела, прыносiў дадатковы даход — усё гэта Чапскiя цудоўна разумелi.
— У мястэчку таксама былi буйная цагельня, бровар, вiнакурня, тры млыны, — кажа Алег Маслiеў. — Уся вялiкая гаспадарка працавала, як добра адладжаны механiзм, i дазваляла бязбедна жыць. Да прыкладу, у свой час Караль Чапскi (старэйшы сын Эмерыка), калi быў мэрам Мiнска, не толькi адмовiўся ад гарадскога жалавання (мiж iншым, яно складала каля 30 тысяч рублёў срэбрам у год), а i праводзiў значныя работы па мадэрнiзацыi сталiцы за ўласныя сродкi.
Аднаўляць заўжды цяжэй
Палацава-паркавы комплекс у Станькаве захоўваўся ў адносна непарушаным стане даволi доўга — да 1961 года. Зразумела, пасля рэвалюцыi i грамадзянскай вайны ад унiкальнай прыватнай калекцыi Чапскiх нiчога не засталося. Эмерык Чапскi падзялiў землi памiж сынамi, а таксама вывез палову сваёй калекцыi ў Кракаў (дзе яна дасюль захоўваецца). Для гэтага спатрэбiлася шэсць чыгуначных вагонаў! Такая ж частка заставалася ў Станькаве
У 1961 годзе Станькаўскi палац спачатку спалiлi, а пасля разабралi на цэглу. Разбурылi i частку мураванага плота, якi акружаў усю тэрыторыю сядзiбы, а таксама часткова брамы (iх было чатыры — Слуцкая, Негарэльская, Койданаўская i Мiнская, якую, дарэчы, яшчэ магчыма аднавiць). Непадалёку прарвала старую драўляную гаць, i вада затапiла вёску Каменку. Цэглу з палаца вырашылi выкарыстаць для рамонту гiдратэхнiчнага збудавання. Але нiхто не звярнуў увагi на тое, што будынкi былi зроблены з сырой цэглы. У вынiку гаць размыла i праз некалькi тыдняў вёску зноў затапiла. Тады ўзялiся за тутэйшую Свята-Мiкалаеўскую царкву. Поўнасцю зруйнаваць моцны будынак не ўдалося, але разбурэннi былi вялiкiя. Аднаўляць царкву пачалi толькi тры гады таму. Зараз, нягледзячы на складаны момант, работы iдуць поўным ходам. Рэстаўрацыя адбываецца за сродкi прыхаджан — храм адраджаецца ўсёй талакой. Як спадзяецца Алег Маслiеў, да 2013 года ўдасца завершыць агульнабудаўнiчыя работы i асвяцiць царкву.
Апошнiм часам разгарнулася i рэстаўрацыя скарбнiцы. У савецкi час тут дзейнiчаў музей, аднак з 1994 года будынак пуставаў i паступова разбураўся. Летась з абласнога бюджэту на яго рэстаўрацыю было выдаткавана 255 мiльёнаў рублёў, а сёлета, як мяркуецца, выдзяляць яшчэ 300-320 млн. У адноўленым будынку плануецца стварыць музей iмя Эмерыка Чапскага, дзе будзе адноўлены не толькi iнтэр’ер, а i частка знакамiтай калекцыi (хаця б у выглядзе дублiкатаў гiстарычных рарытэтаў). Сёлета плануецца аднавiць i старажытную альтанку.
Здаецца, справа скранулася з месца. Як лiчыць Алег Маслiеў, пасля правядзення неабходных даследаванняў i раскопак (калi ўдасца зрабiць неабходныя замеры) рэальна адбудаваць i палац. Паколькi захаваўся шэраг гаспадарчых пабудоў, то сядзiбу можна максiмальна аднавiць у былым выглядзе. Таксама як i шыкоўны Станькаўскi парк. Ужо ў найблiжэйшай перспектыве на тэрыторыi палацава-паркавага комплексу плануецца стварыць музей страчаных панскiх сядзiбаў. I гэта шанц на будучыню не толькi ўласна для старажытнага Станькава, а i для ўсёй найблiжэйшай акругi.
Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей.
Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.