21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

І каўбаса даўжынёй у... 1,2 метра!

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

І каўбаса даўжынёй у... 1,2 метра!

Сапраўдная "Доктарская" каўбаса даўжынёй 1,2 метра i вагой больш за 9 кiлаграмаў — "антыкрызiсная" прадукцыя Мiёрскага мясакамбiнату. Такiм нестандартным чынам кiраўнiцтва прадпрыемства i рэкламуе сваю прадукцыю, i прыцягвае патэнцыйных партнёраў. Гэтую, верагодна, самую вялiкую ў краiне каўбасу можна ўбачыць на выставе, арганiзаванай у рамках Вiцебскага мiжнароднага iнвестыцыйнага форуму.

— Гэта наш "мiёрскi памер", — жартуе намеснiк дырэктара ААТ "Мiёрскi мясакамбiнат" па камерцыйных пытаннях Вiктар ДЗЕРАВЯНЧЫК. — У форуме ўдзельнiчаем не з-за таго, што хочам знайсцi iнвестара, а каб прапанаваць партнёрства ў вытворчасцi i рэалiзацыi прадукцыi, што мы вырабляем. А яшчэ ў мэтах папулярызацыi нашай гандлёвай маркi "Мiёры — мясныя прасторы". Усяго вырабляем каля 120 найменняў экалагiчна чыстай прадукцыi. Гэта i мяса, i субпрадукты, паўфабрыкаты, каўбасныя вырабы. Засвоiлi выраб сыравэнджаных, сыравяленых i вяленых каўбасных вырабаў. У нас вельмi багатая гiсторыя, якой мы ганарымся. Якасную сыравiну набываем у першую чаргу ў Мiёрскiм, а таксама Верхнядзвiнскiм, Браслаўскiм раёнах i iншых суседнiх. У Мiнску адкрылi чатыры фiрмовыя крамы, аналагiчная крама ёсць у Мiёрах...

Як расказаў Вiктар Мiкалаевiч, штомесяц на прадпрыемстве вырабляюць да 150 тон каўбасных вырабаў, у тым лiку каля 20 тон сыравэнджаных i сыравяленых каўбас. А новае iмпартнае абсталяванне дазволiць павялiчыць аб’ём вытворчасцi апошнiх каўбас амаль у 2 разы.

Што датычыцца экспарту, невялiчкi аб’ём прадукцыi мiёрцы адпраўляюць на расiйскi рынак, бо якасць прадукцыi адпавядае i расiйскiм патрабаванням. Але, на жаль, не абыходзiцца i без праблемаў. Верагодна, тамашнiя вытворцы вельмi баяцца беларускiх канкурэнтаў.

На прадпрыемстве працуе каля 280 чалавек, сярэдняя зарплата каля 700 тысяч рублёў. У сувязi з крызiсам нiякiх скарачэнняў штату не было. Не забываюць на "Мiёрскiм мясакамбiнаце" ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны, якiя калiсьцi тут працавалi. I грашыма дапамагаюць, i iншым.

— Наогул, цэнiм кожнага, хто сумленна працуе, — падкрэслiвае намеснiк дырэктара.

Ад аўтара. Прыемна, што "Звязду" на гэтым прадпрыемстве выпiсваюць. I любяць!

— Я асабiста абяцаю, што без замаруджвання будуць разглядацца ўсе iнвестыцыйныя прапановы, — адзначыў старшыня Вiцебскага аблвыканкама Аляксандр КОСIНЕЦ, выступаючы на адкрыццi Мiжнароднага iнвестыцыйнага форуму ў Вiцебску. Форум праводзiцца да 20 сакавiка. Мерапрыемства сабрала больш за 420 удзельнiкаў з 18 краiн свету.

— Самы паўночны край Беларусi вельмi прыцягальны для iнвестараў. Улiчваючы вялiкую колькасць лясоў, мы зацiкаўлены ў стварэннi прадпрыемстваў па вырабе ДВП, ламiнаваных ДСП. Зацiкаўлены таксама ў аўтамабiлебудаваннi, вытворчасцi сельскагаспадарчай тэхнiкi. Улiчваючы, што запасы даламiту вялiкiя, трэба арганiзаваць вытворчасць гiпсу, цэменту. I, безумоўна, асаблiва чакаем адкрыцця новых вытворчасцяў, якiя будуць арыентаваныя на экспарт, — адзначыў А. Косiнец.

Губернатар, падкрэслiў, што галоўная каштоўнасць Прыдзвiнскага краю — людзi, высокапрафесiйныя кадры ў розных галiнах. Таму iнвестары не будуць мець вялiкiх праблемаў з пошукам i падрыхтоўкай кадраў. А ўлiчваючы вельмi выгаднае месцазнаходжанне рэгiёна: (недалёка Масква, Санкт-Пецярбург, Рыга), iнвестары яшчэ могуць паўдзельнiчаць у стварэннi эфектыўнай лагiстычнай сiстэмы. Адпаведны цэнтр мог бы адкрыцца ля вiцебскага аэрапорта.

Прама ў будынку аблвыканкама на двух паверхах вытворцы i райвыканкамы прадставiлi iнвестыцыйныя праекты. Часта ўтваралiся заторы з ахвотных паглядзець стэнды, пагаварыць з кiраўнiкамi.

Усяго на форуме ў Вiцебску прадстаўлены 150 праектаў, агульным коштам больш за 1 мiльярд долараў. Ужо падпiсаны адпаведныя пагадненнi аб супрацоўнiцтве.

У праграме форуму i наведванне мясцовых прадпрыемстваў, свабоднай эканамiчнай зоны "Вiцебск", з пляцоўкамi пад забудову аб’ектаў гандлю i адпачынку. На восень запланавана правесцi яшчэ больш маштабны форум з удзелам прадстаўнiкоў усiх кантынентаў.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сапраўдная "Доктарская" каўбаса даўжынёй 1,2 метра i вагой больш за 9 кiлаграмаў — "антыкрызiсная" прадукцыя Мiёрскага мясакамбiна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика