Чытаем па зорках
Чытаем па зорках
Ёсць нагода
Сёння ў астролагаў — "прафесiйнае свята". Адзначаць Сусветны дзень астралогii менавiта 20 сакавiка, на пачатку новага астралагiчнага i астранамiчнага года, прапанавалi яшчэ ў ХХ стагоддзi заходнiя астролагi. Большасць тых, хто займаецца астралогiяй, лiчаць яе навукай, што прадказвае лёс чалавека па становiшчы нябесных целаў, большасць навуковых суполак i сусветных акадэмiй прытрымлiваюцца абсалютна супрацьлеглага пункту гледжання. І тым не менш больш за два тысячагоддзi (першыя гараскопы вядомыя з II-I стагоддзя да н.э.) астралогiя не страчвае пазiцый, а толькi набывае новых прыхiльнiкаў. Чаму людзi ўсё ж вераць у астралагiчныя прагнозы i шматлiкiя гараскопы? Паводле статыстыкi, толькi за апошнiя два дзесяцiгоддзi колькасць зваротаў да астролагаў вырасла амаль удвая. Як сцвярджаюць даследчыкi, гэта псiхалагiчная заканамернасць: каля 80% гараскопаў адпавядаюць рэчаiснасцi, але толькi таму, што рэкамендацыi ў iх настолькi расплывiстыя i агульныя, што падыходзяць практычна кожнаму чалавеку. Як правiла, адзначаюць псiхолагi, найбольшую цiкавасць да гараскопаў праяўляюць людзi, не ўпэўненыя ва ўласных сiлах, таксама гэта цiкавасць значна ўзрастае ў гады эканамiчных узрушэнняў. Бо ў цяжкi час так хочацца ўбачыць добры знак хоць бы ў небе... Вiкторыя ЗАХАРАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў астролагаў — "прафесiйнае свята". Адзначаць Сусветны дзень астралогii менавiта 20 сакавiка, на пачатку новага астралагiчнага i астра
|
|