21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Выйсце з крызісу — далейшае рэфармаванне

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выйсце з крызісу — далейшае рэфармаванне

31 сакавiка грамадска-кансультатыўны Савет, створаны пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта, мае на мэце абмеркаваць сацыяльна-эканамiчную сiтуацыю, што складваецца ў краiне пад уздзеяннем сусветнага крызiсу. Разам з iншымi эканамiстамi, якiя возьмуць удзел у пасяджэннi, на Савеце мяркуе выступiць i экс-старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусi, доктар эканамiчных навук, прафесар Станiслаў Багданкевiч.

Эксперт, як стала вядома нашай газеце, плануе выкласцi свой погляд на тое, што адбываецца ў эканомiцы, i прапанаваць да разгляду праграму па пераадоленнi наступстваў фiнансава-эканамiчнага крызiсу. Напярэдаднi пасяджэння мы звязалiся са Станiславам Багданкевiчам i задалi яму некалькi пытанняў наконт таго, якiя захады, на яго погляд, могуць быць прынятыя па паслабленнi ўплыву сусветных падзей на айчынную эканомiку.

— Я лiчу, што крызiс у нас, — дзелiцца сваiм меркаваннем Станiслаў Багданкевiч, — у прыватнасцi, праяўляўся ў страце абаротнага капiталу нашымi прадпрыемствамi, закрэдытаванасцi, залежах непрададзенай прадукцыi, дэфiцыце гандлёвага балансу. На мой погляд, вытокi крызiсу ў многiм ляжаць у мадэлi адмiнiстратыўна-каманднай сiстэмы, якая калiсьцi развалiла вялiкi Савецкi Саюз, аднак была прынятая за аснову нашай тэхнiчнай элiтай. Былi i памылкi ў эканамiчнай палiтыцы, сярод якiх я называю першай i галоўнай наступную: развiццю ўнутранага рынку не надавалася патрэбнай увагi. У вынiку адбыўся перакос у бок iмпарту. Доля iмпарту ў нас складае 70 працэнтаў да валавога прадукту, чаго няма амаль нi ў адной краiне Еўропы. Яшчэ адна прычына — вельмi вялiкi аб’ём бюджэту. Праз бюджэт пераразмяркоўвалася 50 працэнтаў валавога прадукту, а ў рэальнай эканомiкi не заставалася грошай для тэхнiчнага i тэхналагiчнага пераўзбраення, для ўкаранення iнавацый. Мяркую, што такая цэнтралiзацыя рэсурсаў шкодная. А сусветны крызiс налажыўся на наш унутраны i сiтуацыю пагоршыў.

— У такiм разе, якiя, на Вашу думку, могуць быць прынятыя першачарговыя захады, каб краiна i насельнiцтва ў меншай ступенi адчула ўсе "даброты" крызiсу?

— Выйсце з крызiсу я бачу на шляху далейшага рэфармавання i пераводу эканомiкi на рынкавую мадэль развiцця. Неабходна таксама, каб грамадскасць i ўлада вызначылiся з прыярытэтамi. Сярод маiх прыярытэтаў, якiя, я лiчу, трэба аб’явiць, першы — iнфляцыя i валютны курс, iх стабiлiзацыя. Другi прыярытэт — развiццё ўнутрынацыянальнага рынку ва ўмовах стабiльнага росту экспарту i трэцi — жыллёвае будаўнiцтва. На мой погляд, прыярытэтамi не павiнны быць нейкiя пэўныя галiны эканомiкi, якiя трэба развiваць. Гiсторыя сведчыць, што такiя прыярытэты не заўсёды ўгадваюцца. Таму прыярытэты павiнны быць якаснага напрамку.

— Iнфляцыя i валютны курс, жыллё — тое, што ў першую чаргу хвалюе насельнiцтва. Што тут канкрэтна можна зрабiць?

— На мой погляд, неабходна прымаць перш за ўсё ўрадавую праграму па стабiлiзацыi цэнаў i выраўноўванню плацежнага балансу. Гэта адзiн з галоўных прыярытэтаў, таму што дэвальвацыя рубля будзе пакуль працягвацца: попыт на валюту пастаянна перавышае прапанову, i гэта не нейкiя спекулятыўныя аднаразовыя хiстаннi на валютнай бiржы, а сур’ёзныя рэчы. I iнфляцыя таксама патрабуе, з аднаго боку, канкурэнцыi, развiцця ўнутранага попыту, з другога — сцiскання грашовай рублёвай масы. Што датычыцца жылля, то ў нас быццам бы будаўнiцтва жылля i павялiчваецца, а чэргi ўсё адно пастаянна растуць. Неабходна паставiць прыярытэт, каб кожны год колькасць тых, хто мае патрэбу ў жыллi i стаiць у чарзе, скарачалася, скажам, на 10%.

Ёсць i iншыя прыярытэты, сярод якiх падтрыманне невысокага ўзроўню беспрацоўя, рост прадукцыйнасцi працы i на гэтай падставе падваенне зарплаты за 5 гадоў. Мы не дурнейшыя за палякаў i маем права разлiчваць на зарплату ў 1300 долараў. Пры выхадзе з крызiсу трэба ставiць такiя задачы.

Iгар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
31 сакавiка грамадска-кансультатыўны Савет, створаны пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта, мае на мэце абмеркаваць сацыяльна-эканамiчную сiтуацыю, што складва
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика