21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беражы машыну знову, а правілы вучы змоладу

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беражы машыну знову, а правілы вучы змоладу

Даўжэзныя чэргi ў аўташколах, да бессаромнага запруджаныя машынамi двары i працяглыя заторы на дарогах — найлепшыя сведчаннi таго, што чатырохколыя бегуны для беларусаў нарэшце сталi не раскошай, а сродкам перамяшчэння. Праблемы з паркоўкамi, зручнымi развязкамi, а галоўнае, бяспекай руху набываюць пры гэтым нябачаныя дасюль маштабы. Іх прававыя, экалагiчныя, медыцынскiя, выхаваўчыя ды iншыя аспекты абмяркоўвалi ўчора ў верхняй палаце парламента прадстаўнiкi зацiкаўленых структур. Iнiцыятары "круглага стала" — пастаянная камiсiя Савета Рэспублiкi па рэгiянальнай палiтыцы i мясцовым самакiраваннi на чале з Генадзем Навiцкiм. Якiя пытаннi апынулiся ў цэнтры ўвагi?

— Кожныя суткi ў вынiку ДТЗ мы губляем да пяцi чалавек, i каля 20 атрымлiваюць раненнi — падкрэсліў міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў. Рызыка стаць удзельнiкам дарожна-транспартнага здарэння i загiнуць у iм у жыхара Беларусi амаль у тры разы вышэйшая, чым у жыхара Швецыi. Апошнiя гады дарожна-транспартны траўматызм уваходзiць у першую тройку прычын гiбелi людзей у рэспублiцы па прычынах некрымiнальнага характару. На цяперашнi момант зарэгiстравана больш за 3 млн механiчных транспартных сродкаў. Колькасць аўтамабiляў у асабiстым карыстаннi перавышае 2,3 млн адзiнак. На чатырох жыхароў рэспублiкi прыпадае сёння адзiн аўтамабiль, а ў горадзе Мiнску — на трох.

Ёсць кiрунак, якi дазваляе iстотна зменшыць колькасць загiнулых i без укладання бюджэтных сродкаў. "Для гэтага дастаткова было ўсiм кiроўцам летась сесцi за руль аўтамабiля ў цвярозым стане, i 271 чалавек застаўся б жывы. Без рубля iнвестыцый — амаль тры праграмы "мiнус 100". Пазiцыя мiнiстэрства ў тым, каб узмацнiць ступень крымiнальнай адказнасцi за такiя парушэннi.

"У Крымiнальны кодэкс, на наш погляд, павiнен быць уведзены артыкул, якi прадугледжвае крымiнальную адказнасць асобна за здзяйсненне ДТЗ у п’яным выглядзе, якое пацягнула цяжкiя наступствы. На сёння нецвярозы стан кiроўцаў разглядаецца толькi як абставiны, якiя абцяжарваюць вiну. Звычайны кiроўца, якi па неасцярожнасцi здзейснiў ДТЗ з гiбеллю людзей, можа атрымаць тэрмiн пазбаўлення волi да сямi гадоў. П’яны, якi наўмысна сеў за руль аўтамабiля ў такiм стане i загубiў пры гэтым не адно чужое жыццё, можа атрымаць такi ж тэрмiн".

Асобна спынiўся мiнiстр на практыцы аказання дапамогi пацярпелым у ДТЗ. На месцы здарэння i ў дзень здзяйснення ДТЗ гiне 82 працэнты ад агульнай колькасцi, астатнiя 18 працэнтаў памiраюць ужо ў лячэбных установах. Гэта нi многа нi мала — каля 300 чалавек. З iх каля 100 памiрае, знаходзячыся ў стацыянары больш за адзiн тыдзень. Сёння трэба думаць пра тое, як у самыя кароткiя тэрмiны дастаўляць пацярпелага да месца аказання квалiфiкаванай медыцынскай дапамогi. Навыкамi даўрачэбнай дапамогi павiнны ўпэўнена валодаць самi кiроўцы, супрацоўнiкi МНС, МУС i iншых службаў, якiя першымi прыбываюць да месца аварыi".

У сваiм выступленнi Роберт Часнойць, першы намеснiк мiнiстра аховы здароўя, зрабiў акцэнт на неабходнасцi ўдасканалення сiстэмы выклiкання дапамогi (гэтаму, напрыклад, магло б пасадзейнiчаць увядзенне адзiнага нумару для экстранных выпадкаў) i аказання першай дапамогi пацярпелым у ДТЗ. "Кожны дарослы чалавек павiнен умець накладаць жгут, незалежна ад роду заняткаў".

Закраналася падчас дыскусii i праблема ранняй падрыхтоўкi да ўдзелу ў дарожным руху, маўляў, знаёмiць з гэтым трэба ўжо дашкольнiкаў. А ў школе адпаведнае навучанне, на думку мiнiстра ўнутраных спраў, трэба паглыбiць, варта таксама дапоўнiць праграму падрыхтоўкi студэнтаў педагагiчнай спецыялiзацыi дысцыплiнамi па выкладаннi асноў бяспекi паводзiнаў на дарогах. Пералiчаныя меры, паводле меркавання Уладзiмiра Навумава, будуць садзейнiчаць "павышэнню ўзроўню падрыхтаванасцi кандыдатаў у кiроўцы механiчных транспартных сродкаў, якiя праходзяць навучанне ў аўташколах, — тое, што сёння выклiкае дастаткова шмат крытыкi. Працэс навучання ў такiм выпадку будзе будавацца на аснове ведаў, атрыманых у агульнаадукацыйных навучальных установах".

Казiмiр Фарыно, намеснiк мiнiстра адукацыi, прызнаў, што ў асобных дашкольных установах пры правядзеннi рамонтных работ, змяненнi тэрыторый колькасць пляцовак для практычнага навучання малых паводзiнам на дарозе зменшылася. I дадаў, што давядзецца iх аднаўляць. "I мы такую задачу ставiм перад усёй сiстэмай дашкольнай адукацыi". Намеснiк мiнiстра паведамiў: "Мы яшчэ раз правялi рэвiзiю зместу адукацыi i дамовiлiся з ДАI рэспублiкi, што павялiчым на 10 гадзiн абавязковы складнiк вывучэння правiлаў дарожнага руху".

прызнаў, што ў асобных дашкольных установах пры правядзеннi рамонтных работ, змяненнi тэрыторый колькасць пляцовак для практычнага навучання малых паводзiнам на дарозе зменшылася. I дадаў, што давядзецца iх аднаўляць. "I мы такую задачу ставiм перад усёй сiстэмай дашкольнай адукацыi". Намеснiк мiнiстра паведамiў: "Мы яшчэ раз правялi рэвiзiю зместу адукацыi i дамовiлiся з ДАI рэспублiкi, што павялiчым на 10 гадзiн абавязковы складнiк вывучэння правiлаў дарожнага руху".

Ёсць таксама дамоўленасць аб штомесячным наведваннi супрацоўнiкамi ДАI навучальных устаноў з тым, каб праводзiць прафiлактычную работу. Дамовiлiся i аб залiках па вынiках навучання школьнiкаў перад зiмнiмi i летнiмi канiкуламi. У Мiнiстэрстве адукацыi палiчылi магчымым спалучыць прыемнае з карысным — выкарыстоўваць iнтэрактыўныя метады навучання. Маўляў, дзецi любяць пагуляць за камп’ютарам — чаму б iм не вывучаць правiлы паводзiнаў на дарозе ў займальнай форме пры дапамозе мультымедыйных навучальных матэрыялаў.

Аляксандр Апацкi, першы намеснiк мiнiстра прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя, звярнуў увагу ўдзельнiкаў "круглага стала" на экалагiчныя аспекты дарожнага руху. Праведзены манiторынг прыдарожжа несуцяшальны — у зоне 10 — 15 метраў ад дарогi з актыўным рухам нельга вырошчваць сельгаспрадукцыю. Паводле яго iнфармацыi, доля транспарту ў выкiдах у атмасферу забруджвальных рэчываў у гарадах дасягае 65 — 80 працэнтаў. У мiнiстэрстве падлiчылi, што пры захаваннi наяўных тэмпаў росту аўтапарка колькасць забруджвальных рэчываў можа павялiчыцца на 10 працэнтаў да 2013 года. У заторах колькасць выкiдаў у сярэднiм у дзясятак разоў перавышае аналагiчны паказчык пры звычайным руху. Сярод пазiтыўных тэндэнцый i тое, што ў руху ўдзельнiчае ўсё больш машын, якiя знаходзяцца ў эксплуатацыi не даўжэй за тры гады.

звярнуў увагу ўдзельнiкаў "круглага стала" на экалагiчныя аспекты дарожнага руху. Праведзены манiторынг прыдарожжа несуцяшальны — у зоне 10 — 15 метраў ад дарогi з актыўным рухам нельга вырошчваць сельгаспрадукцыю. Паводле яго iнфармацыi, доля транспарту ў выкiдах у атмасферу забруджвальных рэчываў у гарадах дасягае 65 — 80 працэнтаў. У мiнiстэрстве падлiчылi, што пры захаваннi наяўных тэмпаў росту аўтапарка колькасць забруджвальных рэчываў можа павялiчыцца на 10 працэнтаў да 2013 года. У заторах колькасць выкiдаў у сярэднiм у дзясятак разоў перавышае аналагiчны паказчык пры звычайным руху. Сярод пазiтыўных тэндэнцый i тое, што ў руху ўдзельнiчае ўсё больш машын, якiя знаходзяцца ў эксплуатацыi не даўжэй за тры гады.

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Даўжэзныя чэргi ў аўташколах, да бессаромнага запруджаныя машынамi двары i працяглыя заторы на дарогах — найлепшыя сведчаннi таго, што чатырохколыя бе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика