І чаму ж ты такая дарагая, цукровая пудра?
І чаму ж ты такая дарагая, цукровая пудра?
Пакупнiк ставiць праблему, а Гродзенскi аблвыканкам прымае аператыўныя меры па яе вырашэннi Наша даведка. Цукровая пудра выкарыстоўваецца пры вытворчасцi глазуры, прысмакаў i напояў, а таксама для абсыпання i ўпрыгажэння кандытарскiх вырабаў. У свеце прыкладна пяць-дзесяць працэнтаў ад усяго вырабляемага цукру здрабняецца ў цукровую пудру i прымяняецца ў асноўным у прамысловасцi, а таксама, у значна меншых маштабах, у хатняй гаспадарцы. Цукровая пудра выкарыстоўваецца пры вытворчасцi глазуры, прысмакаў i напояў, а таксама для абсыпання i ўпрыгажэння кандытарскiх вырабаў. У свеце прыкладна пяць-дзесяць працэнтаў ад усяго вырабляемага цукру здрабняецца ў цукровую пудру i прымяняецца ў асноўным у прамысловасцi, а таксама, у значна меншых маштабах, у хатняй гаспадарцы.Шчыра кажучы, да таго часу, пакуль у гродзенскi карпункт "Звязды" не звярнуўся адзiн з жыхароў абласнога цэнтра, аўтар гэтых радкоў нiколi не задумваўся аб ролi цукровай пудры ў прамысловасцi i хатняй гаспадарцы i не цiкавiўся ёй у крамах. А вось Васiлю Аляксеевiчу яна нядаўна спатрэбiлася (цукровую пудру, дарэчы, выкарыстоўваюць не толькi ў кандытарскай вытворчасцi, але i некаторыя аматары пчалярства), i ён быў вельмi здзiўлены коштам гэтага прадукту. Мяркуйце самi. Кiлаграм вырабленага на Скiдальскiм цукровым камбiнаце фасаванага цукру на сённяшнi дзень каштуе ў гродзенскiх крамах 2100 рублёў. А цана, заўважце, не кiлаграма, а 150-грамовага пакецiка цукровай пудры (цяжка паверыць, але факт!) у некаторых крамах складае ажно 4750 рублёў. Рознiца памiж сыравiнай i канчатковым прадуктам, як вiдаць, проста каласальная. Зыходзячы з вышэйзгаданай цаны, кошт кiлаграма цукровай пудры перавышае 31 тысячу рублёў (?!). Нават з улiкам затрат на ўпакоўку гэта, пагадзiцеся, ну вельмi ўжо "крута". I што, такiя нашы рэалii? Так i павiнна быць, iншага пакуль не дадзена? Разам з Васiлём Аляксеевiчам мы паспрабавалi разабрацца ў гэтай сiтуацыi, для чаго пабывалi ў шэрагу крамаў горада над Нёманам i ў абласным унiтарным прадпрыемстве "Бакалея". I вось што высветлiлася. Аптовымi пастаўкамi цукровай пудры ў Гродна i, верагодна, у iншыя рэгiёны рэспублiкi займаюцца два мiнскiя прадпрыемствы — ТДА "Сатурн-2" i ТАА "Сярэбраны мост". Дык вось, першае i прапануе пакупнiкам абласнога цэнтра расфасаваную ў 150-грамовую ўпакоўку цукровую пудру расiйскай фiрмы з юрыдычным адрасам у адным з жылых будынкаў у Маскве. На базе "Бакалея", як нас там праiнфармавалi, летась адмовiлiся ад супрацоўнiцтва з ТДА "Сатурн-2" па прычыне значнага росту цэнаў на тавар ад гэтага пастаўшчыка, i цяпер там расiйскай цукровай пудры няма. Аднак гэта прадукцыя, як мы пераканалiся, па-ранейшаму прысутнiчае на прылаўках абласнога цэнтра, паколькi гандлёвыя агенты ТДА "Сатурн-2" працуюць напрамую з крамамi. У вынiку 150-грамовы пакецiк цукровай пудры, у залежнасцi ад гандлёвай надбаўкi, у крамах ААТ "Прадсэрвiс" каштуе 3290, 3710 i нават 4750 рублёў. Зрэшты, у адным гродзенскiм гандлёвым прадпрыемстве нам удалося адшукаць i куды больш танны айчынны тавар. Яго, ва ўпакоўках па 15 кiлаграмаў, пастаўляе абласному УП "Бакалея" ТАА "Сярэбраны мост". Зразумела, такая фасоўка прызначана перш за ўсё для прамысловай перапрацоўкi. Аднак прыйшоў да iх, як паведамiлi ў краме "Спадарожнiк" таго ж самага ААТ "Прадсэрвiс", пчаляр i пацiкавiўся цукровай пудрай. Не пацiкавiўся б — i, пэўна, там яе дагэтуль не мелi б. Аднак пасля звароту пчаляра з базы "Бакалея" даставiлi ў краму адну 15-кiлаграмовую ўпакоўку цукровай пудры, дзе яе расфасавалi ў полiэтыленавыя пакеты i вылажылi на палiцу. Трэба 150 грамаў — калi ласка, 250, 300 грамаў — таксама без праблем. Адпускная цана кiлаграма з базы — 3825 рублёў, а на прылаўку, з улiкам ПДВ i гандлёвай надбаўкi, прыкладна 5700 рублёў. Так, не ў фiрмовым пакеце, трэба фасаваць у звычайны полiэтыленавы. Але ўсе адно хiба ж не адчувальная, мякка кажучы, рознiца ў параўнаннi з iмпартным прадуктам? Дарэчы, загадчыца крамы "Крынiца" Тамара Ярашук, дзе мы "з падачы" гандлёвага агента фiрмы "Сатурн-2" убачылi цукровую пудру ў 150-грамовай упакоўцы коштам 4750 рублёў, паводле яе слоў, i не ведала, што ў iншай краме таго ж ААТ "Прадсэрвiс" цана гэтага прадукту на парадак больш прывабная для кашалька спажыўца. Дзiўна, але не пакупнiк атрымлiваў такую iнфармацыю ад кiраўнiка гандлёвага прадпрыемства, а яна цiкавiлася ў звычайнага пакупнiка, цi сапраўды недзе ў горадзе сёння цукровая пудра прадаецца танней. Безумоўна, у вялiкай краме — дзясяткi таварных пазiцый, i цанавую сiтуацыю на рынку па кожнай з iх прасачыць цяжка, у чым загадчыцы крамы павiнен дапамагаць апарат ААТ "Прадсэрвiс". Але, з iншага боку, мажлiва, i няма асаблiвага жадання шукаць таннейшае, паколькi больш выгадна гандляваць даражэйшым. Прынамсi ў дачыненнi да такога, скажам так, спецыфiчнага тавару, як цукровая пудра. Гэта ж не хлеб альбо малако, што людзi масава купляюць штодзённа i, зразумела, вельмi пiльна сочаць за цэнамi. А тут — нейкая цукровая пудра, якая многiм увогуле непатрэбная, а камусьцi можа спатрэбiцца раз у год, ды i тое ў невялiкай колькасцi... На гэта, мабыць, i разлiк. Калi браць адну асобна ўзятую краму, то выгада ад гандлю больш дарагiм таварам па гэтай канкрэтнай пазiцыi, мусiць, i не надта ўжо сур’ёзная. А ў маштабах горада, вобласцi, рэспублiкi? I гэта толькi цукровая пудра, а ёсць жа, пэўна, яшчэ i iншыя iмпартныя "дробязi"... Пры гэтым узнiкае заканамернае пытанне, асаблiва актуальнае цяпер, ва ўмовах сусветнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу, калi на першы план выходзiць праблема iмпартазамяшчэння i як мага больш поўнага выкарыстання ўласнага прамысловага патэнцыялу. З пункту гледжання iнтарэсаў i вытворцаў, i, зразумела, пакупнiкоў. Усюды цяпер, дзе ёсць вытворчасць, што б нi казалi пра iнтэграцыйныя працэсы ў сусветнай эканомiцы, гэтая задача першачарговая, усе краiны клапоцяцца перш за ўсё аб сваёй прамысловасцi. Дык няўжо мы ў Беларусi, маючы чатыры цукровыя камбiнаты i вырабляючы цукру столькi, што з лiшкам хапае не толькi на свае патрэбы, але i на экспарт, не ў стане адмовiцца ад iмпарту цукровай пудры? Гэта што, звышскладаная вытворчасць, якая нам не па сiлах? Няма спецыялiстаў, абсталявання? Не ведаем адпаведнай тэхналогii? Адказ на гэтыя пытаннi ўжо даўно даў канкрэтнай справай гродзенскi iндывiдуальны прадпрымальнiк Мiхаiл Тарасюк. Восем гадоў ён, арандуючы невялiкае памяшканне на адным з прадпрыемстваў абласнога цэнтра, набываў на базе "Бакалея" цукар i вырабляў з яго цукровую пудру, каля шасцi тон у месяц, хаця можна было i значна больш. Гэта прадукцыя разыходзiлася не толькi на Гродзеншчыне, але i пастаўлялася ў сталiцу i Брэст. Мiхаiл Якаўлевiч мае аўтарскае пасведчанне на тэхнiчныя ўмовы вытворчасцi, пры гэтым абсталяванне, як пераканаўся карэспандэнт "Звязды", зусiм не ўнiкальнае, ды i тэхналагiчны працэс таксама даволi просты. Дарэчы, адходы пры вытворчасцi цукровай пудры невялiкiя — з тоны цукру прыкладна два кiлаграмы. Апошняя адпускная цана кiлаграма цукровай пудры складала ў Мiхаiла Тарасюка 2790 рублёў. Праўда, цяпер УП "Бакалея" з iм ужо не супрацоўнiчае, паколькi па стане здароўя ён спынiў прадпрымальнiцкую дзейнасць. А Аляксей Саф’яноўскi, якi працаваў разам з Мiхаiлам Якаўлевiчам i павiнен быў стаць яго наступнiкам у гэтай справе, ужо некалькi месяцаў не можа аднавiць вытворчасць, бо ўзнiклi прэтэнзii з боку санiтарнай службы. У абласным УП "Бакалея" паказалi лiсты ў адрас цукровых камбiнатаў i iншых прадпрыемстваў рэспублiкi з прапановай аб арганiзацыi вытворчасцi цукровай пудры ў парадку iмпартазамяшчэння. Адзiн з такiх лiстоў ("Просiм разгледзець пытанне вытворчасцi цукровай пудры, расфасаванай па 250, 500 грамаў, 1 i 3 кiлаграмы, паколькi на гэту прадукцыю ёсць стабiльны пакупнiцкi попыт") было накiравана яшчэ ў жнiўнi 2006 года. Але i сёння гэта пытанне застаецца нявырашаным, i нiша, якая павiнна быць занятая айчыннай прамысловасцю, аддадзена iмпарту з пасрэднiкамi i вышэйзгаданымi цэнамi. Хаця гэта пытанне i не з’яўляецца для беларускiх вытворцаў надта ўжо праблематычным, дакладней, яно зусiм не складанае i можа быць вырашана даволi хутка. Што i пацвердзiлi кiраўнiкi Скiдальскага цукровага камбiната, прадпрыемства "Лiдскiя харчовыя канцэнтраты" i абласнога УП "Бакалея" на нарадзе, якую пасля гутаркi з карэспандэнтам "Звязды" правёў намеснiк старшынi Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Русанаў. Лiдчане ўжо маюць абсталяванне для вырабу цукровай пудры i забяспечваюць патрэбы кандытараў свайго раёна. Прычым яны могуць арганiзаваць фасоўку i забяспечыць гэтым прадуктам усю вобласць. У Скiдальскага цукровага камбiната абсталявання пакуль няма, але наладзiць вытворчасць цукровай пудры, калi будзе пастаўлена такая задача, таксама не праблема. Ёсць такiя магчымасцi i ў абласным УП "Бакалея". Аднак колькi ж цукровай пудры патрабуецца на Гродзеншчыне? На якiя аб’ёмы арыентавацца вытворцам? Абласное ўпраўленне гандлю, як высветлiлася на нарадзе, на сённяшнi дзень не валодае нават iнфармацыяй аб тым, колькi гэтай прадукцыi прадаецца на тэрыторыi вобласцi, "па iмпарце гэты тавар не праходзiць". Але як жа тады ўплываць на пытаннi iмпартазамяшчэння? Няўжо аб гэтым павiнен клапацiцца звычайны пакупнiк Васiль Аляксеевiч? Пазiцыя намеснiка старшынi Гродзенскага аблвыканкама Аляксандра Русанава адназначная: вобласць у стане і павiнна цалкам забяспечыць сябе цукровай пудрай i адмовiцца ад яе iмпарту. Прычым нiякай валакiты з вырашэннем гэтай задачы не будзе. Абласному ўпраўленню гандлю даручана на працягу двух тыдняў разабрацца з патрэбай у гэтай прадукцыi ўсiх спажыўцоў — дзяржаўных, прыватных прадпрыемстваў, сiстэмы спажыўкааперацыi, пакупнiкоў у крамах. Пасля чаго будуць прынятыя аператыўныя меры па вытворчасцi цукровай пудры на тэрыторыi вобласцi. Барыс ПРАКОПЧЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пакупнiк ставiць праблему, а Гродзенскi аблвыканкам прымае аператыўныя меры па яе вырашэннi Наша даведка. Цукровая пудра выкарыстоўваецца пры вытворч
|
|