Юнацтва — Гомель: пакуль 1:1
Юнацтва — Гомель: пакуль 1:1
Спорт-тайм
У фiнальнай серыi адкрытага чэмпiянату Беларусi "Юнацтва" — "Гомель" лiк стаў роўным — 1:1. 24 сакавiка гамяльчане выйгралi ў сталiцы 2:0. Першая сустрэча супернiкаў 23 сакавiка завяршылася ў Мiнску перамогай гаспадароў у овертайме з лiкам 3:2. Наступныя паядынкi пройдуць 27 i 28 сакавiка ў Гомелi. Серыя праводзiцца да чатырох перамог адной з каманд. Без ЦылiнскайУчора ў польскiм Прушкуве стартаваў чэмпiянат свету па веласпорце на трэку, дзе выступяць i сем беларускiх гоншчыкаў. У складзе беларускай каманды не будзе васьмiразовай чэмпiёнкi свету i бронзавай прызёркi Алiмпiяды-2004 Наталлi Цылiнскай. Яна прапускае гэты сезон i пацiху рыхтуецца да наступнага. Такое рашэнне спартсменка прыняла з-за праблем са здароўем i псiхалагiчнай стомленасцi. На трэку ў Прушкуве свае тытулы будуць абараняць мiнулагоднiя чэмпiёны свету Васiль Кiрыенка i Аляксандр Лiсоўскi. Кiрыенка выступiць у iндывiдуальнай гонцы па ачках на 40 км, Лiсоўскi — у дысцыплiне скрэтч, а таксама, магчыма, i ў омнiўме, дзе летась заваяваў бронзу. Праўда, Аляксандра турбуе траўма калена, i выступаць яму давядзецца "на ўколах". У жаночай камандзе 4 гоншчыцы: Таццяна Шаракова, Алена Амелюсiк, Аксана Папко i Вольга Панарына. У Прушкуве зборная Беларусi разлiчвае на тры медалi. МТЗ-РІПА дапусцiлiПазаўчора мiнскi ФК МТЗ-РIПА атрымаў лiцэнзiю за нумарам 14 на ўдзел у чэмпiянаце Беларусi сярод каманд вышэйшай лiгi ў сезоне 2009/2010 г. Нагадаем, што сталiчны клуб быў апошнiм, чый удзел у нацыянальным першынстве быў пад пытаннем да апошняга моманту. Адным канкурэнтам меншУ швейцарскiм Цюрыху прайшло пасяджэнне заявачнага камiтэта Мiжнароднай федэрацыi хакея, якi разглядаў прэзентацыi краiн-прэтэндэнтак на права правядзення чэмпiянату свету 2014 года. На аднаго канкурэнта ў Беларусi стала менш — Чэхiя зняла сваю кандыдатуру, магчыма, для таго, каб сканцэнтравацца для ўдзелу ў спрэчцы за чэмпiянат свету 2015 года. Такiм чынам, засталося чатыры прэтэндэнты на планетарны форум 2014 года — Беларусь, Венгрыя, Латвiя i Украiна. Усе краiны працягнуць працу над матэрыяламi заяўкi. Канчатковае рашэнне аб выбары краiны-гаспадынi будзе прынята на кангрэсе IIHF, якi пройдзе 7-9 мая ў Швейцарыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У фiнальнай серыi адкрытага чэмпiянату Беларусi "Юнацтва" — "Гомель" лiк стаў роўным — 1:1. 24 сакавiка гамяльчане выйгралi ў стал
|
|