21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Каварны чадны газ...

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каварны чадны газ...

Вечарам 24 сакавiка ў памяшканнi кацельнi ЖКГ, якая знаходзiцца ў вёсцы Арабаўшчына Баранавiцкага раёна, загiнулi пяць чалавек — чацвёра з гэтай вёскi i адзiн з в. Болтычы.

Прыкмет гвалтоўнай смерцi на мёртвых не было. Ёсць падазрэнне, што людзi загiнулi ад чаднага газу, бо была сапсаваная аўтаматыка i вентыляцыя катла.

Нагадаю, што некалькi гадоў таму ў адным з дамоў па вул. Тэльмана ў Баранавiчах ад чаднага газу загiнула столькi ж чалавек з розных кватэр. Тады была забiта смеццем вентыляцыйная шахта, а газавая калонка гарэла без нагляду.

 

Мiны побач

Падчас правядзення земляных работ на вул. Дуброўскай ў Брэсце рабочыя натрапiлi на сховiшча боепрыпасаў мiнулай вайны. На свет божы сапёры дасталi 30 гранат РГД-33, 24 мiнамётныя мiны, 3 гранаты Ф-1, 43 узрывальнiкi, снарад, тратылавую шашку.

Сымон Свiстуновiч.

Груз пакiнулi, а коней забралi...

Чарговую вялiкую партыю кантрабанды затрымалi на мяжы з Украiнай вайскоўцы Пiнскага пагранатрада. У лесе ля вёскi Лелiкава Кобрынскага раёна стаялi дзве падводы з 44 тушамi цялят i 40 скрынямi швейнай фурнiтуры. Аднаго каня ўладальнiкi грузу паспелi выпрагчы, а другога — не, бо хутка ўцякалi пры наблiжэннi нарада. Пасля таго, як груз быў упарадкаваны ў вызначаным законам парадку, два вайскоўцы пагналi каня з вазамi на пост "Гаравiца", гэта ў 30 кiламетрах ад месца здарэння. У лесе дарогу iм перагарадзiлi незнаёмыя людзi i сталi патрабаваць маёмасць. Вусныя папярэджаннi i тлумачэннi не дапамагалi, i адзiн з вайскоўцаў зрабiў папераджальны стрэл у паветра. Але незнаёмец паспеў выпрагчы каня, з якiм парушальнiкi i кiнулiся наўцёкi. Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" кiраўнiк прэс-службы Пiнскага пагранатрада Мiхаiл Бут-Гусаiм, пошукi парушальнiкаў вялiся ва ўмовах моцнага снегападу i дрэннай бачнасцi. Па гарачых слядах затрымаць кантрабандыстаў не ўдалося. Расследаванне iнцыдэнту вядзецца Кобрынскiм РАУС разам з памежнiкамi. Кантрабанда ацэнена ў 550 мiльёнаў рублёў.

Пажар на будоўлi

Пажар распачаўся на паддашку былога прафiлакторыя Брэсцкага электралямпавага завода. У гэтым памяшканнi будаўнiкi ААТ "Палесжылбуд" вядуць рэканструкцыю, пасля завяршэння якой у карпусы пераедзе псiханеўралагiчны iнтэрнат для старых i iнвалiдаў. Былы прафiлакторый знаходзiцца побач з вёскай Гулi Брэсцкага раёна. Шэсць пажарных разлiкаў МНС, якiя прыбылi па выклiку, справiлiся з агнём прыкладна за паўгадзiны. Пацярпелых няма. Сур’ёзна пашкоджаны толькi драўляныя кроквы i дах будынка з металачарапiцы. Па адной з версiй, прычынай пажару магло стаць неасцярожнае абыходжанне з агнём кагосьцi з будаўнiкоў. Для расследавання прычын здарэння створана спецыяльная камiсiя.

Яна СВЕТАВА.

Вось гэта "ўлоў"!

Падчас праверкi фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi аднаго iндывiдуальнага прадпрымальнiка ў Пiнску было выяўлена, што ў краме па вул. Беркавiча ён гандлюе трыкатажам без дакументаў. У прадпрымальнiка канфiскавалi 21326 адзiнак вырабаў, якiя пацягнулi на 1 836 695 000 рублёў.

Сымон Свiстуновiч.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вечарам 24 сакавiка ў памяшканнi кацельнi ЖКГ, якая знаходзiцца ў вёсцы Арабаўшчына Баранавiцкага раёна, загiнулi пяць чалавек — чацвёра з гэтай вёскi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика