Д. Мядзведзеў праінфармаваў А. Лукашэнку аб вынiках лонданскага самiту ДВАЦЦАТКІ
Д. Мядзведзеў праінфармаваў А. Лукашэнку аб вынiках лонданскага самiту ДВАЦЦАТКІ
Па iнiцыятыве расiйскага боку 3 красавiка адбылася тэлефонная размова прэзiдэнтаў Беларусi i Расii Аляксандра Лукашэнкi i Дзмiтрыя Мядзведзева. Кiраўнiк расiйскай дзяржавы праiнфармаваў беларускага калегу аб вынiках лонданскага самiту "дваццаткi". Удзельнiкi сустрэчы абавязалiся аднавiць давер, эканамiчны рост i рабочыя месцы, аднавiць фiнансавую сiстэму, узмацнiць фiнансавае рэгуляванне, выбудаваць доўгатэрмiновае развiццё, рэфармаваць мiжнародныя фiнансавыя iнстытуты (у прыватнасцi МВФ), з дапамогай якiх можна было б пераадолець гэты крызiс i пазбегнуць такiх крызiсаў у будучым, садзейнiчаць мiжнароднаму гандлю i iнвестыцыям, адхiляючы пратэкцыянiзм. У прыватнасцi, удзельнiкi форуму дамовiлiся аб выдзяленнi МВФ i iншым мiжнародным фiнансавым арганiзацыям на барацьбу з эканамiчным крызiсам $1,1 трлн. Да канца 2010 года на ажыўленне эканомiкi краiн "дваццаткi" будзе патрачана да $5 трлн. Удзельнiкi сустрэчы таксама дамовiлiся выдзелiць да $250 млрд на ажыўленне сусветнага гандлю. Гэтыя сродкi пойдуць на страхаванне экспартных аперацый i дзяржаўныя гарантыi кампанiям, якiя працуюць на экспарт. Асаблiвую ўвагу Расiя на самiце звярнула на неабходнасць устаранення пратэкцыянiсцкiх абаронных мераў, якiя блакiруюць развiццё мiжнароднага гандлю. Кiраўнiк расiйскай дзяржавы паведамiў, што, магчыма, восенню адбудзецца яшчэ адно пасяджэнне "дваццаткi". Аляксандр Лукашэнка i Дзмiтрый Мядзведзеў таксама абмеркавалi актуальныя пытаннi беларуска-расiйскiх эканамiчных адносiнаў i дамовiлiся аб асабiстых двухбаковых кантактах у найблiжэйшы час.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па iнiцыятыве расiйскага боку 3 красавiка адбылася тэлефонная размова прэзiдэнтаў Беларусi i Расii Аляксандра Лукашэнкi i Дзмiтрыя Мядзведзева. Кiраў
|
|